Get Mystery Box with random crypto!

Лёгкая Мова

Лагатып тэлеграм-канала lohkaja_mova — Лёгкая Мова Л
Лагатып тэлеграм-канала lohkaja_mova — Лёгкая Мова
Адрас канала: @lohkaja_mova
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 4.16K
Апісанне з канала

📚Старонка для тых, хто хоча палепшыць свой слоўнікавы запас беларускае мовы.
Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 29

2021-01-29 20:47:46
#цытаты
199 views17:47
Адкрыць / каментаваць
2021-01-27 23:07:28
ЛЯДÓЎНЯ (ladoŭnia)
(назоўнік, жаночы род)

1. Тое, што й халадзільнік.

2. Памяшканьне зь лёдам або сьнегам для захоўваньня прадуктаў.

Рыбу з кошыкамі паставілі ў лядоўню. (Дубоўка).
#словы_Л
275 views20:07
Адкрыць / каментаваць
2021-01-26 21:35:23
Як сказаць па-беларуску "ИЗ ОДНОГО ТЕСТА"?

Чэрці адной шэрсьці
Бліны-ляпешкі з аднае дзежкі (рас. "квашни")
#фразэалягізмы
417 views18:35
Адкрыць / каментаваць
2021-01-25 21:47:05
ШÁЛІ (šali)
(назоўнік)

Вагі (рас. "весы") зь місамі ("чашками") на каромысьле.

Жыцьцё Аўгіні было роўнымі шалямі, якія заўсёды стаялі на адным месцы і не зыбаліся ў бакі. (Бядуля).
Прыпяцкія берагі на шалі пясочныя паклалі хвалі апошняе веры. (Барадулін).
Ужо зусім на сконе быў жнівень, бо тыя колькі дзён, якія заставаліся ў ягоным календары, ці маглі дадаць яшчэ што важкае на нябачныя шалі... (Чыгрынаў).
#словы_Ш
249 views18:47
Адкрыць / каментаваць
2021-01-24 20:12:54
КАРУ́НКІ (karunki)
(множны лік)

1. Ажурныя, сятчастыя вырабы зь ільняных, шаўковых і інш. нітак для аздобы бялізны, адзеньня і пад.

Рукавы абрамлялі танюсенькія карункі. (Машара).
На развітаньне .. Кася падаравала .. тоненькую насовачку, аздобленую карункамі. (Васілевіч).

2. Пераноснае значэньне: тое, што сваім выглядам нагадвае такі выраб.

А мора ўжо ўгаманілася, толькі на прыбярэжнай кручы ды на мокрым жвіры пляжа віднеліся белыя карункі пены. (Сабаленка).
Сонца .. паклала на палаючыя вокны двухпавярховага драўлянага дома свае мядзяныя карункі. (Рамановіч).
#словы_К
268 views17:12
Адкрыць / каментаваць
2021-01-21 22:50:42
Ой, студзень ужо хутка і скончыцца, а слова дагэтуль няма Выпраўляем!

СТУ́ДЗЕНЬ (studzień)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Першы месяц каляндарнага года.

А ў студзені — на белым полі Наўкруг чысьцюткія сьнягі... Даруй, зямля, што я ніколі Аддаць ня здолею даўгі. (Матэвушаў).

2. Размоўнае слова: тое, што і студзіна, квашаніна, халадзец.

Былі на стале таксама масла, пульхныя дамашнія пірагі, талерка студзеню, пакрытага белым тлушчам. (Гаўрылкін).
#словы_С
344 views19:50
Адкрыць / каментаваць
2021-01-20 21:10:10
КУ́ДЗЕРКА (kudzierka)
(назоўнік, жаночы род)

1. Часьцей множны лік (кудзеркі, -рак): кучаравыя або накручаныя валасы.

Аня была дзяўчына невысокая, гібкая, са зграбнай постацьцю, ружова-смуглявым тварам і ня надта цёмнымі валасамі, якія завіваліся кудзеркамі. (Карпюк).

2. Абласное слова: невялікі вузкі ўчастак лесу.

Цімохава сядзіба стаяла на горцы каля кудзеркі невялічкага кучаравага сасоньніку. (Колас).
#словы_К
241 views18:10
Адкрыць / каментаваць
2021-01-19 21:51:08
ЗГРА́БНЫ (zhrabny)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Прапарцыянальна і прыгожа складзены; спрытны.

Аня была дзяўчына невысокая, гібкая, са зграбнай постацьцю, ружова-смуглявым тварам і ня надта цёмнымі валасамі, якія завіваліся кудзеркамі. (Карпюк).

2. Прыгожы па форме; далікатны.

Белая кофта з адкінутым каўнерчыкам прыемна паказвае яе [Веры Ігнатаўны] зграбную шыю. (Пестрак).

3. Зроблены з мастацкім густам.

Зграбная ваза.
Зграбная статуэтка.

4. Грацыёзны ў позах і рухах.

Зграбная паходка.
#словы_З
236 views18:51
Адкрыць / каментаваць
2021-01-18 21:46:39
АБЛАВУ́ХІ (abłavuchi)
(прыметнік, мужчынскі род)

З абвіслымі вушамі.

[Люба] не пасьпела адысьці ад акна, як на ім мігам апынуўся прыгожы, у рудыя яблыкі, аблавухі сабака. (Гартны).
#словы_А
234 views18:46
Адкрыць / каментаваць
2021-01-17 20:40:55
ЦУ́ГЛІ (cugli)
(назоўнік)

Два мэталічныя зьвяны, якія прымацоўваюцца да рамянёў вуздэчкі і служаць для закілзваньня (рас. "взнуздывания") каня.

А Коля, хоць быў і маленькі, як вузел, спрытна рассупоніў каня і выняў з рота цуглі. (Колас).
Гарцавалі пародзістыя.. коні, фыркалі, грызьлі цуглі. (Гурскі).
#словы_Ц
307 views17:40
Адкрыць / каментаваць