Get Mystery Box with random crypto!

СКÍВІЦА (skivica) (назоўнік, жаночы род) 1. Кожная з дзьвюх к | Лёгкая Мова

СКÍВІЦА (skivica)
(назоўнік, жаночы род)

1. Кожная з дзьвюх костак твару, у якіх умацаваны зубы.

Васіль апусьціў вочы, старанна запрацаваў сківіцамі, перажоўваючы хлеб. (Шамякін).

2. Верхняя або ніжняя частка твару ці морды, дзе знаходзіцца гэтая косьць.

Цялушка, чакаючы, каб яе пачухалі пад сківіцаю, трасе галавою і выцягвае морду. (Колас).

3. Пра шчаку наогул. 

[Павел] ляжыць ніцма пад ядлоўцавым кустом і, абапёршыся валасатымі сківіцамі на рукі, глядзіць у зямлю. (Кулакоўскі).

4. Пласьцінка з штучнымі зубамі, зубны пратэз.

Камандзір, не вітаючыся, хутка падышоў да мяне і, злосна агледзеўшы з галавы да ног, гаркнуў так, што ледзь не вывалілася ўстаўная верхняя сківіца зубоў. (Гурскі).

5. Пераноснае значэньне: дэталь мэханізма, якая служыць для захопліваньня або раздрабненьня чаго-н.

Каля Дома афіцэраў два магутныя экскаватары выгрызалі сваімі стальнымі сківіцамі гару. (Пасьлядовіч).
#словы_С