Get Mystery Box with random crypto!

Лёгкая Мова

Лагатып тэлеграм-канала lohkaja_mova — Лёгкая Мова Л
Лагатып тэлеграм-канала lohkaja_mova — Лёгкая Мова
Адрас канала: @lohkaja_mova
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 4.16K
Апісанне з канала

📚Старонка для тых, хто хоча палепшыць свой слоўнікавы запас беларускае мовы.
Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 12

2022-02-10 17:20:25
Уладзімір Караткевіч
521 views14:20
Адкрыць / каментаваць
2022-02-10 07:32:35
ЛЯДЗЯ́К (ladziak)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Невялікі кавалак лёду; ільдзінка.

Пагодзіцца. Са стрэх ледзякі дзінькаюць. (Барадулін).

2. Пераноснае значэньне, размоўнае слова: пра чалавека, які вельмі зьмёрз ці мае халодны тэмпэрамэнт.
#словы_Л
243 views04:32
Адкрыць / каментаваць
2022-02-09 07:45:24
ЖВÁВЫ (žvavy)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Поўны жыцьцёвых сіл; бадзёры, рухавы; процілеглае — вялы.

Мірон быў больш разважлівы, спакойны хлопец, а Віктар — жвавы, імклівы. (Маўр).

2. Ажыўлены, выразны, жыцьцярадасны (пра вочы, твар).

[Ніканор] пастарэў.. Толькі вочы — маладыя і жвавыя. (Бядуля).

3. Рэзвы, вясёлы, гульлівы.

Птушак жвавых шчэбет хвілі не сьціхаў, Кружыўся зь белых кветак пылам. (Купала).

4. Бойкі, ажыўлены, шумны (пра гаворку).

Завязалася жвавая, перасыпаная жартамі і сьмехам размова. (Краўчанка).

5. Поўны руху, ажыўленьня, дзейнасьці.

— Усё-такі падабаецца ён мне, Менск. Жвавы, шумлівы, заклапочаны. (Мележ).

5. Хуткі па тэмпе, шпаркі.

Жвавым не па гадах подбегам Клім кінуўся да плота. (Шахавец).
#словы_Ж
286 views04:45
Адкрыць / каментаваць
2022-02-08 18:51:22
538 views15:51
Адкрыць / каментаваць
2022-02-08 18:51:22 Новы канал зь міні-паштовачкамі Падпісвайцеся, каб узьнімаць настрой сабе і сваім блізкім
546 views15:51
Адкрыць / каментаваць
2022-02-08 07:42:17
ШТУ́ЧНЫ (štučny)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Ненатуральны, зроблены накшталт сапраўднага, прыроднага.

Бакалы, вазы і кілішкі са штучнага хрусталю пераліваліся ўсімі колерамі вясёлкі. (Шамякін).

2. Роблены, прытворны, няшчыры.

Разьмінаючыся з Рыгорам, [Грамадой] першы схіляе галаву з засмучанай ветлівасьцю, такою штучнаю на яго грубым твары. (Крапіва).
[Сьледчы] стараецца ўсьміхнуцца, але штучная ўсьмешка толькі крывіць яго рот. (Сабаленка).
#словы_Ш
540 views04:42
Адкрыць / каментаваць
2022-02-07 19:04:52
478 views16:04
Адкрыць / каментаваць
2022-02-07 17:20:35
Нам тут сказалі, што гэта самае трапнае слова для панядзелка

ЖУРБÁ (žurba)
(назоўнік, жаночы род)

Пачуцьцё смутку, душэўнае прыгнечанасьці; туга, маркота.

Бабка Наста сядзела на дубовай калодачцы каля печы, унурыўшыся ў свае нескладаныя, апавітыя журбою думкі. (Колас).
Тарас стаяў пасярод хаты, анямелы ў безвыходнай журбе. (Асіпенка).
#словы_Ж
560 views14:20
Адкрыць / каментаваць
2022-02-07 07:32:13
Дабрыдзень, родненькія! Ці чулі Вы такое слоўца?

КАМЯРДЗЁЛАК (kamiardziołak)
(назоўнік, мужчынскі род)

Пра здаровага, моцнага чалавека; чалавек моцнага целаскладу.
#словы_К
701 views04:32
Адкрыць / каментаваць
2022-02-06 20:01:44
Ёсьць у нас тут аматары добра папарыцца?

ЛÁЗЬНЯ (łaźnia)
(назоўнік, жаночы род)

1. Спэцыяльнае памяшканьне, дзе мыюцца і парацца.

Старая хата была перанесена на лог і пераабсталявана пад лазьню, у якой мылася ўся вёска. (Хадкевіч).

2. Размоўнае слова: мыцьцё ў такім памяшканьні.

3. Пераноснае значэньне, размоўнае слова: наганяй, суровая вымова.

[Верабейчык:] — Калі не ліквідуем недахопы ў правядзеньні ўборкі і здачы хлеба дзяржаве — будзе нам усім лазьня. Гарачанькая! (Савіцкі).
#словы_Л
501 views17:01
Адкрыць / каментаваць