Get Mystery Box with random crypto!

Лёгкая Мова

Лагатып тэлеграм-канала lohkaja_mova — Лёгкая Мова Л
Лагатып тэлеграм-канала lohkaja_mova — Лёгкая Мова
Адрас канала: @lohkaja_mova
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 4.16K
Апісанне з канала

📚Старонка для тых, хто хоча палепшыць свой слоўнікавы запас беларускае мовы.
Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 11

2022-02-17 21:39:51
БÓХАН (bochan)
(назоўнік, мужчынскі род)

Выпечаны хлеб пераважна круглае формы.

А зь печы бохан вымеш — ён ружовы, Як жнівеньскага сонца дыск барвовы. (Гаўрусёў).
На выцягнутых руках Лукаш трымаў вышываны ручнік, а на ім — бохан хлеба. (Сабаленка).
#словы_Б
478 views18:39
Адкрыць / каментаваць
2022-02-16 21:34:44
СЬЦЯГНÓ (ściahno)
(назоўнік, ніякі род)

1. Частка нагі жывёлы або чалавека ад таза да калена.

Ногі праваліліся ў сьнег, аж па сьцёгны. (Пташнікаў).

2. Бядровая частка тушы; кумпяк.

Добрую плату даў Шпак сваім «лясным сябрам» [кантрабандыстам]. А да ўсяго прывёз гарнец гарэлкі і вэнджанае сьцягно на закуску. (Ваданосаў).
#словы_С
442 views18:34
Адкрыць / каментаваць
2022-02-16 17:52:26
375 views14:52
Адкрыць / каментаваць
2022-02-15 19:39:58
ПРАС (pras)
(назоўнік, мужчынскі род)

Прылада для гладжаньня, разгладжваньня бялізны, адзеньня.

Волька паслала на стол коўдру, уключыла прас. (Савіцкі).
#словы_П
392 views16:39
Адкрыць / каментаваць
2022-02-14 20:26:00
Вітаем, родненькія!

Для цудоўнага настрою раім Вам тэлеграм-канал
@belsquad — файны паблік з ачмурэннымі мэмамі, прыколамі, гісторыяй Беларусі і яшчэ шмат чым іншым па-беларуску!

Далучайцеся і падпісвайцеся!
527 views17:26
Адкрыць / каментаваць
2022-02-14 00:09:12
#прыказкі
554 views21:09
Адкрыць / каментаваць
2022-02-13 12:04:32
#цытаты
100 views09:04
Адкрыць / каментаваць
2022-02-12 21:42:04
ДУХМЯ́НЫ (duchmiany)
(прыметнік, мужчынскі род)

З моцным прыемным пахам; пахучы.

Мы ляжым на капе духмянага сена пад гарачымі праменьнямі ліпеньскага сонца. (Асіпенка).
#словы_Д
532 views18:42
Адкрыць / каментаваць
2022-02-11 21:21:31
Калі што, мы любім жывёлінак і супраць натуральнага футра!

ФУ́ТРА (futra)
(назоўнік, ніякі род)

1. Валасяное покрыва на целе жывёл; поўсьць.

Заглянуў Мароз у дупло, а там вавёрка ў шэрым футры сьпіць ды яшчэ хвосьцікам, быццам коўдраю, накрылася, — добра ёй! (П. Ткачоў).

2. Вырабленая шкура пушнога зьвера.

Нарушэвіч пакорпаўся ў клумку і дастаў адтуль пышнае футра выдры. (Машара).

3. Зімовая вопратка з вырабленых шкур пушнога зьвера.

Вось па вуліцы ідзе дама ў кароткім футры з шэрага каракулю. (Новікаў).
#словы_Ф
431 views18:21
Адкрыць / каментаваць
2022-02-11 07:40:09
144 views04:40
Адкрыць / каментаваць