Get Mystery Box with random crypto!

Лёгкая Мова

Лагатып тэлеграм-канала lohkaja_mova — Лёгкая Мова Л
Лагатып тэлеграм-канала lohkaja_mova — Лёгкая Мова
Адрас канала: @lohkaja_mova
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 4.16K
Апісанне з канала

📚Старонка для тых, хто хоча палепшыць свой слоўнікавы запас беларускае мовы.
Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 14

2022-01-30 10:16:58
БЛÁЗАН/БЛÁЗЕН (błazan/błazien)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Пра непаўналетняга чалавека, хлапчука; блазьнюк.

[Старшыня:] — І хто гэта дазволіў, каб нейкі блазан, учарашняе дзіця, маё заслужанае імя няславіў і аўтарытэт падрываў? (Быкаў).

2. Малады чалавек несур'ёзных паводзін.

— Эт, блазан, ды і толькі! — абсек Дразда злосны Косьця і пайшоў па вуліцы. (Карпюк).

3. Той, хто сваімі паводзінамі любіць пацяшаць другіх.

[Маша Славіку:] — Блазен! Калі-небудзь ты моцна пагарыш за свае дурныя жартачкі. (Шамякін).

4. Устарэлае слова, устарэлы выраз: асоба пры двары манарха ці фэадала, якая павінна была весяліць гаспадара і гасьцей.

Покуль размову вялі яны з панам, блазан у бубен парнуў нечакана. (Дубоўка).
#словы_Б
462 views07:16
Адкрыць / каментаваць
2022-01-29 15:15:56
ЦЬВІЛЬ (ćvil)
(назоўнік, жаночы род)

1. Плесьневы налёт на чым-н., які ўзьнікае ад сырасьці, гніеньня і пад.; бросьня.

Дно і сьценкі [бочкі] аплылі сьлізкаю цвільлю. (Самуйлёнак).

2. Пераноснае значэньне: праяўленьне чаго-н. застойнага, шкоднага.

Здымем адвечную цьвіль, Здымем вякоў павуціну. (А. Александровіч).
#словы_Ц
252 views12:15
Адкрыць / каментаваць
2022-01-28 19:48:37
ЛІНÁРКА (linarka)
(назоўнік, жаночы род)

1. Планка для рысаваньня простых ліній.

2. Вылічальны, вымяральны інструмэнт такое формы.
#словы_Л
435 views16:48
Адкрыць / каментаваць
2022-01-27 13:32:35 7. З малымі матэрыяльнымі магчымасьцямі; эканамічна слабы. 

Дробная буржуазія.
Дробны ўласнік.
Дробныя прадпрыемствы.

8. Які рэалізуецца ў малых маштабах, зьвязаны з малакаштоўнымі рэчамі.

Дробны гандаль.

9. Які займае невысокае грамадзкае або службовае становішча.

Дробны чыноўнік.
Дробная шляхта.

10. Нязначны; неістотны.

Дробныя справы.
Дробныя крыўды.

12. Пераноснае значэньне: пазбаўлены ўнутранае значнасьці; нікчэмны.

Сьмяльчак ня зробіць шкоды. На гэта здольна толькі дробная парода, — Мышыная душа. (Корбан).
#словы_Д
536 views10:32
Адкрыць / каментаваць
2022-01-27 13:32:17
ДРÓБНЫ (drobny)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Невялікі па аб'ёму, велічыні.

Ён нагатаваў дробных паленцаў, зьбіраючыся раскладаць агонь на прыпеку. (Колас).
Як чырвоныя пацеркі, рассыпаліся .. [суніцы] між дробных лісьцікаў ягадніку на мяккім моху. (Якімовіч).

2. Малога веку; малалетні.

Ня сьпіць гэтаксама і Марыля са сваімі дробнымі дзеткамі, прыслухоўваецца. (Нікановіч).

3. Невялікае, нязначнае вартасьці.

Дробныя грошы.
 
4. Які складаецца з малых аднародных частачак.

Пачынаў церусіць дробны дожджык. (Гартны).
Кудлатыя нізкія хмары бясконцаю кудзеляю рассьцілаліся па небе, сеючы халодным дажджом і дробным градам. (Колас).

5. Кароткі, з частым паўтарэньнем аднолькавых кароткіх элемэнтаў.

Ззаду па дарозе пачуўся дробны стукат колаў. (Краўчанка).
На гнуткіх дошках Колька адбіў дробную чачотку. (Грахоўскі).
 
6. Шчуплы, нешырокае косьці; маларослы.

Лабановічу кінулася ў вочы, што людзі, зь якімі ён тут сустракаўся, былі дробныя, худыя, замораныя. (Колас).
538 views10:32
Адкрыць / каментаваць
2022-01-26 14:56:30
БРАЗГÓТКА (brazgotka)
(назоўнік, жаночы род)

1. Дзіцячая цацка, пры ўзмахваннні якой утвараецца бразгат, шум.

Дзікавіцкі, чакаючы абеду, сядзеў на рагу стала з ўнукам на каленях, які прытанцоўваў і стукаў бразготкай то аб стол, то па галаве дзеду. (Дуброўскі).

2. Толькі множны лік (бразготкі, -так): бомы, званочкі.

Чуецца ржаньне коней, звон бразготак і музыка. (Козел).

Не відаць было зухаватых «братоў», пралятаючых з форсам, з бразготкамі на падбадзёраным цуглямі і пугаю кані. (Крапіва).

3. Невялікі прадмет, які зьяўляецца аздобаю.

Пецька — піжон. Тыдзень есьці ня будзе, а бразготку ўпадабаную купіць. (Мехаў).
[Галя:] — А што гэта такое? Бразготкі нейкія? [Міход:] — Добрыя бразготкі. Гэта ж золата... (Сабаленка).

4. Спэцыяльная прылада для ўтварэньня гукаў, падобных на трэск; трашчотка.
#словы_Б
424 viewsedited  11:56
Адкрыць / каментаваць
2022-01-25 07:38:09
ЗАПЭЦКАЦЦА (zapeckacca)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)

1. У што, чым і без дапаўненьня. Забрудзіцца, вымазацца. Запэцкацца чарнілам.

Вучні запэцкаліся ў смалу і гразь. (Скрыпка).

2. Пераноснае значэньне: Зьняславіць сябе ганебным учынкам. 

— Каму помсьціць? Табе? Ты нават гэтага ня варты, Мікола! Запэцкаешся аб цябе. Брудны ты з галавы да ног. (Шашкоў).
#словы_З
587 views04:38
Адкрыць / каментаваць
2022-01-24 07:40:25
ФАТЭЛЬ (fatel)
(назоўнік, мужчынскі род)

Мягкае крэсла.

Рыгор сеў на падстаўленым таўстухаю паношаным, калісьці раскошным фатэлі... (Гартны).
#словы_Ф
389 views04:40
Адкрыць / каментаваць
2022-01-23 17:30:20
Каб зрабіць вашыя вечары сам-насам, тэт-а-тэт ці ў коле блізкіх больш утульнымі, рамантычнымі і натхняльнымі, сумесна з @polymja, праводзім новую разыгранку!

Пераможца атрымае:

Сьвечку на аснове какосавага воску, з драўляным кнотам, араматызатарамі з парфумэрнае сталіцы сьвету — г. Грас, Францыя. Гарыць 45+ гадзін, запакаваная ў падарункавую крафт-скрынку, перавязаная вэльветаваю стужкаю, запалкі ў камплекце.

Адрыўны каляндар-слоўнічак "Лёгкая мова" з новым словам на штодзень. Настольна-насьценны каляндар запакаваны ў прыгожую срабрыстую скрыначку, мае у наборы два магніцікі для прымацаваньня ўпадабаных старонак на лядоўні.

Вынікі разыгранкі будуць падведзеныя ўжо ў чацьвер, 27 студзеня, з дапамогаю сэрвісу @lizaonair!

Умовы для ўдзелу ў нашым Instagram: https://www.instagram.com/p/CZErdwGIIVF/?utm_source=ig_web_copy_link
615 views14:30
Адкрыць / каментаваць
2022-01-23 00:15:58
ЗАВÉЯ (zavieja)
(назоўнік, жаночы род)

Сьнежная бура; мяцеліца, завіруха.

Зімою суровыя завеі намяталі высокія гурбы сьнегу. (В. Вольскі).
Узьнялася завея, мяцеліца. Застагнаў, закрахтаў хвойнік. Пачаў кружыцца сьнег. (Бядуля).
#словы_З
185 views21:15
Адкрыць / каментаваць