БРАЗГÓТКА (brazgotka)
(назоўнік, жаночы род)
1. Дзіцячая цацка, пры ўзмахваннні якой утвараецца бразгат, шум.
Дзікавіцкі, чакаючы абеду, сядзеў на рагу стала з ўнукам на каленях, які прытанцоўваў і стукаў бразготкай то аб стол, то па галаве дзеду. (Дуброўскі).
2. Толькі множны лік (бразготкі, -так): бомы, званочкі.
Чуецца ржаньне коней, звон бразготак і музыка. (Козел).
Не відаць было зухаватых «братоў», пралятаючых з форсам, з бразготкамі на падбадзёраным цуглямі і пугаю кані. (Крапіва).
3. Невялікі прадмет, які зьяўляецца аздобаю.
Пецька — піжон. Тыдзень есьці ня будзе, а бразготку ўпадабаную купіць. (Мехаў).
[Галя:] — А што гэта такое? Бразготкі нейкія? [Міход:] — Добрыя бразготкі. Гэта ж золата... (Сабаленка).
4. Спэцыяльная прылада для ўтварэньня гукаў, падобных на трэск; трашчотка.
#словы_Б