Get Mystery Box with random crypto!

Лёгкая Мова

Лагатып тэлеграм-канала lohkaja_mova — Лёгкая Мова Л
Лагатып тэлеграм-канала lohkaja_mova — Лёгкая Мова
Адрас канала: @lohkaja_mova
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 4.16K
Апісанне з канала

📚Старонка для тых, хто хоча палепшыць свой слоўнікавы запас беларускае мовы.
Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 16

2022-01-18 07:36:58
ПІГУ́ЛКА (pigułka)
(назоўнік, жаночы род)

Цьвёрдая лекавая форма; таблетка.
#словы_П
612 views04:36
Адкрыць / каментаваць
2022-01-17 16:00:01
ІСТУ́ЖКА (istužka)
(назоўнік, жаночы род)

1. Палоска каляровае тканіны, якая скарыстоўваецца для ўпрыгожаньня, аблямоўкі і інш. мэт.

Выйшла на пляц.. [Аксеня] – у шаўковых істужках, заплеценых у косы. (Пестрак).

2. Палоска шаўковае тканіны пэўнага колеру і памераў для ордэнскага знака, мэдаля; нашыўка; знак адрозьненьня.

Гарэлі на сонцы чырвоныя істужкі на шапках у партызан. (Шамякін).

3. Доўгая вузкая палоска зь якога-н. матэрыялу, якая служыць для тэхнічных і іншых патрэб.

Некаторы час тэлеграф маўчаў. І вось паплыла белая стужка з кропкамі і працяжнікамі. (Алешка).

4. Пераноснае значэньне; чаго. Тое, што ўецца, цягнецца вузкаю доўгаю паласою.

Вузкая істужка рэек ляжала ўпоперак цераз Пнівадку. (Чорны).
За лугам сіняю істужкаю вілася рэчка. (Пестрак).

5. Рухомае перадатачнае палатно ў некаторых мэханізмах, транспартных прыстасаваньнях.

Пабеглі па бясконцай істужцы транспарцёра ўгору цагліны. (Пасьлядовіч).
#словы_С
496 views13:00
Адкрыць / каментаваць
2022-01-16 21:39:05
ПРАЦЬ (prać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

Мыць, б'ючы пранікам (бялізну, палатно).

Андрэй яшчэ здалёку пачуў, як нехта лупіў пранікам пад гарою — на кладках валаськоўцы здаўна пралі бялізну, — але ня думаў, што гэта будзе Тацьцяна. (Чыгрынаў).
#словы_П
407 views18:39
Адкрыць / каментаваць
2022-01-16 16:15:17
СЛО́ІК (słoik)
(назоўнік мужчынскі род)

Невялікая шкляная або гліняная пасудзіна.

Слоіка салёных груздоў, купленага на станцыі, хапала.. [Будрысу], з бульбай, на два дні. (Караткевіч).
#словы_С
717 views13:15
Адкрыць / каментаваць
2022-01-15 15:54:36
КРУЖЭ́ЛКА (kružełka)
(назоўнік, жаночы род)

Тое, што і грампласьцінка, CD-, DVD-дыск і падобнае.
#словы_К
270 views12:54
Адкрыць / каментаваць
2022-01-14 07:34:12
ГІЛЬ (hil)
(назоўнік, мужчынскі род)

Невялікая лясная пеўчая птушка сямейства ўюрковых з чырвонаю афарбоўкаю пер'я на грудзях (у самцоў).

Чым далей ад дому, меней гілёў са сваімі чырвонымі грудкамі, — не пырхаюць з куста на куст. (Пташнікаў).
#словы_Г
631 views04:34
Адкрыць / каментаваць
2022-01-13 20:07:53
ПЭ́НДЗАЛЬ (pendzal)
(назоўнік, мужчынскі род)

Пучок шчаціньня, валасоў або шэрсьці, прымацаваны да ручкі, які служыць для нанясеньня фарбы, клею і пад. на паверхню чаго-н.

[Люба] макае пэндзаль у бляшанку з фарбаю, якая прывешана да папружкі, піша на дрэве нумар. (Шамякін).
#словы_П
732 viewsedited  17:07
Адкрыць / каментаваць
2022-01-12 19:58:53
ТРАПКÁЧ (trapkač)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Ручнік з доўгімі махрамі.

У мыцельніку, пад чысьцюсенькім, надвое зложаным трапкачом, ляжаў касьцёр блінцоў. (Гартны).

2. Размоўнае слова Лупцоўка, біцьцё такім ручніком.

[Баба] схапіла Віцю за руку, ня даўшы нават распрануцца, задрала фуфайку і — трапкача, трапкача! — «каб ведаў, .. як пад рукі злыдням лезці!». (Паўлаў).
#словы_Т
476 views16:58
Адкрыць / каментаваць
2022-01-11 20:53:17
ЗРЭ́НКА (zrenka)
(назоўнік, жаночы род)

Адтуліна ў радужнай абалонцы, празь якую пранікае сьвятло ўнутр вока.

У цёмных павялічаных зрэнках сьвяцілася жудасьць. (Бядуля).
Вочы яго зь зелянінкаю у зрэнках цяпер, пры няроўным сьвятле лучыны, здаваліся суровымі і калючымі. (М. Ткачоў).
#словы_З
265 views17:53
Адкрыць / каментаваць
2022-01-10 14:15:51
ПАТЭЛЬНЯ (patelnia)
(назоўнік, жаночы род)

Мелкая мэталічная пасудзіна круглае формы для смажаньня.

Стол.. [Віта] сабрала багаты: капуста, гуркі, квашаныя брусьніцы, патэльня яечні, якая ўсё яшчэ сярдзіта сквірчэла і напаўняла хату апэтытным пахам. (Шамякін).

За сталом бацька быў асабліва вясёлы, жартаваў і ўсё падкладваў мне з патэльні бліны. (Савіцкі).
#словы_П
336 views11:15
Адкрыць / каментаваць