Get Mystery Box with random crypto!

Лёгкая Мова

Лагатып тэлеграм-канала lohkaja_mova — Лёгкая Мова Л
Лагатып тэлеграм-канала lohkaja_mova — Лёгкая Мова
Адрас канала: @lohkaja_mova
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 4.16K
Апісанне з канала

📚Старонка для тых, хто хоча палепшыць свой слоўнікавы запас беларускае мовы.
Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 18

2021-12-28 17:42:02
Заўважылі, што апошнім часам выйшла шмат падобных пастоў, дзе да таго ж інфармацыя розьніцца. Мы ж прытрымліваемся гэтае тэорыі елак/ёлак/ялінак па-беларуску Нагадаем!

Як усё ж завецца гэтае цудоўнае дрэва? А што тады такое ёлка? Распавядаем

Паводле В. Вячоркі:

Cлова ёлка ў значэньні адпаведнага дрэва ведаюць асобныя беларускія гаворкі — напрыклад, на Віленшчыне.

У іншыя гаворкі ды ў літаратурную мову слова ёлка прыйшло ўжо ў савецкі час для абазначэньня менавіта сьвяточнага дрэва. Яшчэ "ёлачкай" могуць называць узор вышыўкі.

Беларускія этымолягі з агульнаславянскай пэрспэктывы і пра елку, і пра ёлку кажуць: такія формы "маюць вельмі абмежаваны характар: галоўным чынам беларуска-руская тэрыторыя".

На пераважнай жа бальшыні абшару менавіта беларускае мовы вядомая назва дрэва ялíна, з варыянтамі éліна, ялінá, а нават ядлíна.
494 views14:42
Адкрыць / каментаваць
2021-12-28 17:41:59 Ёлка ў роце! Гэта значыць — горка, прыкра ў роце. Многія ў Беларусі, нават расейскамоўныя, ведаюць і ўжываюць беларускі прыметнік ёлкі, які апісвае спэцыфічны непрыемны смак сапсаванага масла ці сала. Ёсьць і дзеясловы — зьялчэць, ёлкнуць. Этымалёгія слова зьвязаная з старымі яшчэ індаэўрапейскімі каранямі, як у слова эль. Гэтак беларускае слова ёлка са значэньнем горкага смаку падказвае нам, што для сьвяточнага дрэва лепей выбіраць іншыя словы.

Сьвяткаваньне пад назваю калядная ялінка, перажыўшы савецкія часы на эміграцыі, вярнулася на Бацькаўшчыну. То хай жыве ялінка!

А ялінка!.. Чаго толькі
На яе няма галінках!
Сьвецяць зоркі і вясёлкі
У бліскучых павуцінках. (Колас).
491 views14:41
Адкрыць / каментаваць
2021-12-27 21:53:20
Ці згодныя, сябры?
#цытаты
310 views18:53
Адкрыць / каментаваць
2021-12-26 17:16:01
У слоўніку Байкова-Некрашэвіча знайшлі вось такое слоўца

ЗУХВÁЛЬСТВА (zuchvalstva)
(назоўнік, ніякі род)

Саманадзейная хвальба, перабольшанае ўсхваленьне сваіх сіл і здольнасьцяў.
#словы_З
781 viewsedited  14:16
Адкрыць / каментаваць
2021-12-25 20:34:56
Віншуем з Калядамі ўсіх, хто сёньня адзначае!
433 views17:34
Адкрыць / каментаваць
2021-12-24 19:55:40
ТЛО (tło)
(назоўнік, ніякі род)

Фон, асноведзь.

Было ў ім [вэстыбюлі] нешта ад прагулачнага вясельнага карабліка. На такіх на тле празрыстых фіранак, руж, бантаў ды чаек любяць здымацца маладыя шлюбныя пары. (Клінаў).
541 viewsedited  16:55
Адкрыць / каментаваць
2021-12-23 15:34:55
Даражэнькія, неўзабаве навагоднія сьвяты! Калі Вы яшчэ ў пошуках падарункаў для сваіх блізкіх, нашыя адрыўныя календары-слоўнічкі яшчэ чакаюць Вас!

Штодзень новае слова!

Падарыце цудоўны настрой на ўвесь год сабе, родным і сябрам!
399 views12:34
Адкрыць / каментаваць
2021-12-21 23:42:23
ДАЦЬ РАДЫ (-У) можна каму ці чаму. А мае гэты выраз наступныя значэньні:

1. ДАЦЬ РАДУ: Парадзіць, параіць.

Табе раду я дам, як бяду ашукаць. (Купала).

2. ДАЦЬ РАДЫ: Адолець, управіцца з кім-, чым-н.

Кабанам цяжка было даць рады, яны раўлі, як зьвяры, і не хацелі ці не маглі падняцца. (Чорны).
614 viewsedited  20:42
Адкрыць / каментаваць
2021-12-20 16:51:29
Нагадваем, Сябры!

Запомнім: ніколі не
адказваем на дзякуй словамі "калі ласка" — гэта калька з расейскае мовы. Нашае "калі ласка" суправаджае просьбу

Трошкі цікавага пра "дзякуй":

Дзякуем мы КАМУ, а не КАГО (як у рас. мове): дзякую (каму?) табе, сябрам.
Слова "дзякуй" скланяецца як звычайны назоўнік: „А што мне з твайго дзякуя? Якая цана яму, гэтаму дзякую? Зь дзякуем, брат, у краму ня пойдзеш. І на дзякуі не пражывеш…” (Я. Рапановіч).
Слова "дзякуй" мужчынскага роду: вялікі дзякуй як вялікі трамвай. Можа быць яшчэ шчырым, сардэчным.
"Дзякуй" зьявіўся ў нашай мове прыкладна у 15 ст.
Калі вы любіце скарачаць словы ў перапісках, пішыце ня "дзяк", а "дзяка" — гэтае слова калісьці ўжывалася ў множным ліку ("дзякі") замест "дзякуй".
449 views13:51
Адкрыць / каментаваць
2021-12-15 21:23:55
Толькі паглядзіце на гэтыя чароўныя выявы ад @rayando.nubes! А вы часам разглядаеце ў аблоках кветачкі, жывёлінак ці нешта іншае?

УЯЎЛЯ́ЦЬ (ujaŭlać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. У думках складаць вобраз каго-, чаго-н., узнаўляць розумам, фантазіяй.

Мне цяпер уявіць немагчыма — Нікне розум, маўчыць уяўленьне. (Дзяргай).
Здараецца, што бывае цяжка ўявіць дарагія рысы блізкага чалавека, калі вельмі хочаш гэта зрабіць. (Шамякін).

2. Лічыць, дапускаць.

Я ня верыў гэтаму, я ня мог уявіць, што ў нас мог знайсьціся такі чалавек. (Кулакоўскі).
#словы_ У
640 views18:23
Адкрыць / каментаваць