Get Mystery Box with random crypto!

Лёгкая Мова

Лагатып тэлеграм-канала lohkaja_mova — Лёгкая Мова Л
Лагатып тэлеграм-канала lohkaja_mova — Лёгкая Мова
Адрас канала: @lohkaja_mova
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 4.16K
Апісанне з канала

📚Старонка для тых, хто хоча палепшыць свой слоўнікавы запас беларускае мовы.
Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 20

2021-12-03 09:59:29 Channel name was changed to «Лёгкая мова»
06:59
Адкрыць / каментаваць
2021-12-03 01:16:14
Ці ведаеце вы, як сказаць па-беларуску ''платье в крапинку (в горошек)''?

Сукенка ў бобкі. А калі зусім маленькія — у бобачкі.

Бобка (бобачка) у беларускай мове — гэта агульная назва чагосьці дробнага й круглага, гарошынка.

Асобнае зерне чаго-небудзь. // Бярыце па адной бобцы ды насаджвайце на кручок. (Лобан).
Круглы камячок, шарык. // Бобкі граду.
Круглая крапінка на матэрыі і іншае; гарошынка. // Сукенка ў бобкі.

Расейскае слова ''катышек'' таксама можна перакласьці як бобачка.

Яшчэ бобачка — ласкавы зварот да дзетак. // Ах ты, мая бобачка!

Адзначым, што ў беларускіх гаворках сустракаецца варыянт ''бубка (бубачка)''. Так, у “Краёвым слоўніку Усходняй Магілёўшчыны” Івана Бялькевіча:

Бубка — ягадка. // Вазьмі ж ты з усіх ягыд хуць адну бубку ў рот. / Буйную бубку суніцы зьела. / Ныбрала на кохту сітцу ў бубычкі.
#словы_Б
791 viewsedited  22:16
Адкрыць / каментаваць
2021-12-01 20:43:35
Зь першым днём зімы, даражэнькія!

СЬНЕ́ЖАНЬ (śniežań)
(назоўнік, мужчынскі род)

Дванаццаты месяц каляндарнага года.

У пакой рынула ядранае марознае паветра — на дварэ панавала зіма, быў пачатак сьнежня. (Васілёнак).
#словы
531 views17:43
Адкрыць / каментаваць
2021-11-30 18:29:28
ПРЫСТУ́ПКА (prystupka)
(назоўнік, жаночы род)

1. Падножка, ступенька, па якіх падымаюцца ўверх або спускаюцца ўніз.

Прыступка трамвая.
Гэты нізенькі ў дзьве прыступкі ганак быў улюбёным месцам адпачынку для ўсіх жыхароў нашай кватэры. (Ракітны).
Па добра знаёмай крутой лесьвіцы з абцёртымі прыступкамі .. [Вера] ўзабралася на мансарду. (Асіпенка).

2. Пераноснае значэньне, размоўнае слова: асобны этап у разьвіцьці чаго-н., у якой-н. справе.

Вызваленьне беларускага народа з царскіх і панскіх ярэм — яшчэ адна прыступка ў будыніне канчатковай свабоды чалавецтва. (Лужанін).
Але ні да чаго так не ляжала яго сэрца, як да працы журналіста. Ён зьведаў усе прыступкі гэтай складанай справы — ад пасыльнага да рэдактара. (Машара).
#словы_П
537 views15:29
Адкрыць / каментаваць
2021-11-28 18:22:45
ВÓЛАТ (vołat)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Казачны герой незвычайнае сілы, удаласьці і мужнасьці; асілак.

2. Чалавек вялікага росту і сілы; велікан, гігант.

Багданёнак быў волат гадоў трыццаці. (Чарнышэвіч).
Волатам выглядае цельшынскі дзед Мікіта. (Пшыркоў)

3. Пераноснае значэньне: што-н. надта вялікіх памераў.

На зямлі гніюць пакрытыя мохам камлі лясных волатаў. (В. Вольскі).

4. Пераноснае значэньне: чалавек выдатных здольнасьцяў, геній; тытан.

У гэтай сялянскай хаце адбылася першая сустрэча волатаў нашае літаратуры — Янкі Купалы і Якуба Коласа. (С. Александровіч).
#словы_В
911 views15:22
Адкрыць / каментаваць
2021-11-27 20:42:25
ВÓЖАГ (vožah)
(назоўнік, мужчынскі род)

Дзяржальны вілак, качаргі.

Аўгеня — шусь з засады, не яна — дасць вожаг рады. (Колас).
Цяпер жанчыне не трэба было брацца ні за вожаг, ні за ёмачнік. Клікні адно: «Буська!» — псы падціскаюць хвасты і падаюцца ў дзверы... (Лужанін).
#слову_В
508 views17:42
Адкрыць / каментаваць
2021-11-26 20:23:30
26 лістапада 1930 году нарадзіўся выбітны беларускі пісьменнік Уладзімер Караткевіч
#цытаты
304 viewsedited  17:23
Адкрыць / каментаваць
2021-11-24 16:27:55
Мы запусьцілі разыгранку ў нашым Instagram: https://www.instagram.com/p/CWqORGtIlGA/?utm_medium=copy_link

Сьпяшайеся паўдзельнычаць, сябры!
681 viewsedited  13:27
Адкрыць / каментаваць
2021-11-24 13:26:23
ДАЎГАКРЫ́СЫ (daŭhakrysy)
(прыметнік, мужчынскі род)

З даўгімі крысамі (рас. "полами").

Даўгакрысае паліто.
Даўгакрысая сукенка.
#словы_Д
796 views10:26
Адкрыць / каментаваць
2021-11-23 19:07:27
ВЭ́РХАЛ (verchał)
(назоўнік мужчынскі род)

Размоўнае слова: страшэнны беспарадак, неразьбярыха; крык, шум.

У доме — вэрхал, усё пайшло дагары нагамі. (Карпаў).
На ферме зноў падняўся вэрхал: спрачаліся, каму колькі год. (Пташнікаў).
Бегае, круціцца, галёкае, як ашалелы: вечны вэрхал празь яго на дварэ. (Мележ).
#словы_В
584 viewsedited  16:07
Адкрыць / каментаваць