Get Mystery Box with random crypto!

Лёгкая Мова

Лагатып тэлеграм-канала lohkaja_mova — Лёгкая Мова Л
Лагатып тэлеграм-канала lohkaja_mova — Лёгкая Мова
Адрас канала: @lohkaja_mova
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 4.16K
Апісанне з канала

📚Старонка для тых, хто хоча палепшыць свой слоўнікавы запас беларускае мовы.
Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 23

2021-10-12 09:00:35
Дабрыдзень, даражэнькія!

Як сказаць па-беларуску "ПАРЕНЬ ХОТЬ КУДА"?

А вось гэтак:

Да зайца стралец і да дзевак маладзец
І да волікаў пастух і да конікаў канюх
Радзіўся днём з агнём
#фразэалягізмы
545 views06:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-11 21:11:46
МАРКО́ЦІЦЦА (markocicca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

Сумаваць, тужыць; журыцца.

Лабановіч даўно ўжо маркоціўся па Цельшыне і вельмі быў рад, калі скончыліся экзамэны. (Колас).
[Іра:] — Вечарамі буду сядзець і чакаць цябе, маркоціцца і сумаваць адна. (Сабаленка).
#словы_М
673 views18:11
Адкрыць / каментаваць
2021-10-10 19:53:18
Сябры, напішыце, калі ласка, ў камэнтарах Вашыя ўлюбёныя цытаты — зробім пасты зь імі!
#цытаты
617 views16:53
Адкрыць / каментаваць
2021-10-09 15:45:43
Цудоўных выходных, сябры!
263 views12:45
Адкрыць / каментаваць
2021-10-09 13:29:31
КАТА́Р / КА́ТАР* (katar)
(назоўнік, мужчынскі род)

Запаленьне сьлізістай абалонкі якога-н. органа, што суправаджаецца пачырваненьнем, набуханьнем, ацёкам, выдзяленьнем вадкасьці.

* У розных слоўніках, у тым ліку і ў мэдыцынскіх, сустракаецца націск і на першую, і на другую літару А.

КА́ТАР — гэтак яшчэ называюць і невялікае судна (рас. ''катер'').

КАТА́Р — гэта да таго ж... аматар коцікаў (рас. ''кошатник'')!

Ну, і КАТАР — краіна ў Заходняй Азіі, націск дапускаецца і на першы, і на другі склад.

А куды зручней ставіць націск вам?
#словы_К
447 views10:29
Адкрыць / каментаваць
2021-10-07 13:08:58
Ізноў — порцыю мілаты Вам у стужку! Гартайма

Аўтар вершаў: Андрэй Скурко
Крыніца: @nashaniva
469 views10:08
Адкрыць / каментаваць
2021-10-07 09:11:43
КАСТРЫ́ЧНІК (kastryčnik)
(назоўнік мужчынскі род)

Дзясяты месяц каляндарнага года.

Быў цёплы кастрычнік. Бярозы ў залатым убраньні кланяліся цягніку. (Шамякін).
#словы_К
565 views06:11
Адкрыць / каментаваць
2021-10-06 17:48:24
ШЛЮ́БНА (šlubna)
(прыслоўе)

Як мы перакладзем з расейскай на беларускую ўстойлівы выраз “жить в браке”? Не задумваючыся скалькуем: жыць у шлюбе.

Прыймаецца. Але ці адзіны гэта варыянт? Ці абавязкова калькаваць?

У “Слоўніку беларускай мовы” Івана Насовіча знаходзім прыслоўе ''ШЛЮБНА'' (в законном браке). І наступны ўзор ужываньня:

Невядома, ці шлюбна яны жывуць між сабою.

Згадзіцеся, гучыць проста й натуральна.

Аўтар: @andreyburets
#словы_Ш
161 viewsedited  14:48
Адкрыць / каментаваць
2021-10-04 17:14:41
Увага! Наперадзе шмат мяккіх знакаў

ТРЫ́ЗЬНЕНЬНЕ (tryźnieńnie)
(назоўнік, ніякі род)

1. Стан паводле дзеяслова трызьніць.

У паўдрымоце, у гарачым трызьненьні Саша прыціскала галаву Шапятовіча да сваіх грудзей. (Шамякін).

2. Бяссэнсавая гаворка хворага, які знаходзіцца бяз памяці.

На задніх фурманках везьлі, відаць, цяжка параненых, бо цяпер над дарогаю чуліся прыглушаныя стогны, словы трызьненьня. (М. Ткачоў)

3. Пазбаўленая сэнсу балбатня, бязглузьдзіца.

[Рыбакоў:] – Усё, што вы пагаварылі тут, – дзікае трызьненьне. (Асіпенка).

4. Галюцынацыя.

Некалькі гадзін Іван спаў непрабудна і глыбока, потым ліпкая мешаніна трызьненьня і рэальнасьці пачала блытацца, кружыць у яго цьмянай, соннай сьвядомасьці. (Быкаў).

5. Мары, думкі аб кім, – чым-н.

Але Ірма там будзе. І будзе аўтарскае трызьненьне ёю, шчымліва-ціхае і бясконцае – як песьня падбітае птушкі. (Карамазаў).
#словы_Т
586 views14:14
Адкрыць / каментаваць
2021-10-03 18:32:59
Гэта важна: падпішыцеся на «тупарылыя карцінкі». Зараз патлумачым:

Пры вывучэньні беларускае мовы вельмі важна выкарыстоўваць яе ўва ўсіх сфэрах свайго жыцьця: пачынаючы з музыкі, якую слухаеце па шляху на вучобу ці працу, і скончваючы выбарам мовы ў банкамаце. Тое ж можна сказаць аб мэмах: яны гэтаксама могуць і нават маюць быць беларускамоўнымі.

Таму падпісвайцеся: @karcinki
553 views15:32
Адкрыць / каментаваць