Get Mystery Box with random crypto!

ШЛЮ́БНА (šlubna) (прыслоўе) Як мы перакладзем з расейскай на | Лёгкая Мова

ШЛЮ́БНА (šlubna)
(прыслоўе)

Як мы перакладзем з расейскай на беларускую ўстойлівы выраз “жить в браке”? Не задумваючыся скалькуем: жыць у шлюбе.

Прыймаецца. Але ці адзіны гэта варыянт? Ці абавязкова калькаваць?

У “Слоўніку беларускай мовы” Івана Насовіча знаходзім прыслоўе ''ШЛЮБНА'' (в законном браке). І наступны ўзор ужываньня:

Невядома, ці шлюбна яны жывуць між сабою.

Згадзіцеся, гучыць проста й натуральна.

Аўтар: @andreyburets
#словы_Ш