Get Mystery Box with random crypto!

Лёгкая Мова

Лагатып тэлеграм-канала lohkaja_mova — Лёгкая Мова Л
Лагатып тэлеграм-канала lohkaja_mova — Лёгкая Мова
Адрас канала: @lohkaja_mova
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 4.16K
Апісанне з канала

📚Старонка для тых, хто хоча палепшыць свой слоўнікавы запас беларускае мовы.
Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 24

2021-10-01 19:45:35
Запомнім: "КАТОРАЯ ГАДЗIНА?" і "КОЛЬКІ ЧАСУ?" маюць розныя значэньні (паказана на малюнку).

На пытаньне "каторая гадзіна?" адказваем: першая, другая... і г. д. (парадкавыя лічэбнікі).

1. Для першай паловы гадзіны (ад нуля да 30 хвілін) ужываем прыназоўнік НА:

дзесяць хвілін на першую,
палова на пятую.

2. Для другой паловы гадзіны ўжываем прыназоўнікі ДА, БЕЗ, ЗА:

чвэрць (або квадранец) да шостай,
за дзесяць хвілін дзявятая,
без дваццаці пяці дзясятая.

На пытаньне "КАЛІ?" адказваем з прыназоўнікам А (АБ):

а другой,
аб адзінаццатай,
апоўдні,
апоўначы,
а палове на сёмую.
але: у дваццаць хвілін на восьмую.

Паводле: @radiosvaboda
551 views16:45
Адкрыць / каментаваць
2021-09-29 19:26:52
Што беларусы кажуць замест "ПЕРВЫЙ БЛИН КОМОМ"?

А вось што:

Першае цялятка — шчанятка
Першыя каты — за платы
Першы плод — за плот
Першую работу за плот выкідаюць
Першы блін — сабаку
#фразэалягізмы
140 viewsedited  16:26
Адкрыць / каментаваць
2021-09-27 17:31:26
Гэтаксама ў некаторых слоўніках — ХРЫБÉТ ці ХРЫБÉТНІК. Ну, і ПАЗВАНОЧНІК, вядома ж

ХРЫБÉТНІЦА (chrybietnica)
(назоўнік, жаночы род)

Апорны элемэнт шкілета хрыбетных жывёл (у тым ліку, шкілета чалавека).

@rhileephotog
#словы_Х
193 viewsedited  14:31
Адкрыць / каментаваць
2021-09-26 15:40:05
Мацнейшы верш пра нашую родную Мову

БЯЗМОЎЕ
(Янусь Малец)

Прысьнілася:
Плача гаротная мова,
За дротам калючым
Прыгожыя словы,
Праходзіць ля дрота
Пачварная варта,
I страшна мне стала:
Я сам – з аўтаматам!

А хто я:
Змагар
Ці я з варты бяздумнай?
Ды хто б я ні быў,
Усё роўна мне сумна,
Бо сон – пра жыцьцё
Маёй горкай Айчыны,
Што зноў нарадзіла
Маўклівага сына.

О, колькі жыве іх,
Зьнямелых,
Наўкола!
Страшэннае
З грукатам коціцца кола.
Зьлятаюць дажджынкі
атрутныя з хмары –
То нам за бязмоўе
Расплата і кара!

То кара няшчырым,
Крыклівым паэтам,
Што вершы плятуць
У чарзе па манэту.
Да вас,
Без'языкіх палітыкаў зграя,
Праклён нашых продкаў
Зь нябёсаў зьлятае!

...Апоўначы ўзбуджана
З ложка я ўскочыў
І доўга па хаце
Да раніцы крочыў.
Нібы насланьнё,
Хтось шаптаў мне на вуха:
«Без мовы народ –
Як гармонік без духу».

У цяжкім адчаі
Прысеў на канапу
...З пакоя дзіцячага клікнулі:
– Папа!
Скрозь сьлёзы прыпомніў
Вясковую хату,
Да болю знаёмае,
Роднае:
– Тата!
556 views12:40
Адкрыць / каментаваць
2021-09-25 20:18:31
НАПАВÉР (napavier)
(прыслоўе)

У доўг, у крэдыт.

У Пінску Лабановіч і краму сабе аблюбаваў, дзе можна браць сёе-тое напавер, бо грошы не заўсёды бываюць у кішэні. (Колас).
#словы_Н
527 views17:18
Адкрыць / каментаваць
2021-09-24 20:27:55
Дазволім сабе трошкі кантэнту 16+ (ці 18+? ). У кожным разе — хвілінка народнага гумару!

Як сказаць па-беларуску: ''РАД БЫ В РАЙ, ДА ГРЕХИ НЕ ПУСКАЮТ''?

А вось гэтак:

Пайшоў бы ў мніхі, дык яйцы ліхі.

P. S. Мніх — (састарэлае) манах.
#прыказкі #прымаўкі
711 views17:27
Адкрыць / каментаваць
2021-09-23 17:57:22
Сёньня, апроч слова, дзелімся з Вамі і кавалачкам творчасьці цудоўных @nizkiz. Зноў уключайма гук!

Ці ёсьць тут фанаты @nizkiz?

ЛУНA‌ЦЬ (łunać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

Плаўна лятаць, рухацца ў паветры.

NIZKIZ — Люстэрка

Так губляю вочы блакітныя ў чырвоным,
Застаючыся сам-насам сабе незнаёмы.
Не адчуваю час...

Я гляджу ў люстэрка i мераю ў iм адлегласьць
Да тваіх прывідаў маўкліва дзіўных дагэтуль,
Што разбуралі нас...

Цiха лунае гук. Раю застацца тут...

Дзе мы супраць усіх.
Нерухома дэманы твае сьпяць у коме.
Гэта наш амаль новы шанец.
Дык прымай мае віншаваньні.

Так блукаюць думкі адлігаю, крадучыся
Мы даўно ня тыя з табою,
Кiм нас усе лічаць.
Зноў i таму, відаць,

Я малюю зоркі бясконца на яе целе
І фатаграфую ў цемры здымнай кватэры,
Каб сонца не спужаць.

Цiха лунае гук.
Раю застацца тут...

Дзе мы супраць усіх.
Нерухома дэманы твае сьпяць у коме.
Гэта наш амаль новы шанец.
Дык прымай мае віншаваньні.
#словы_Л
435 viewsedited  14:57
Адкрыць / каментаваць
2021-09-22 16:01:30
У гэты халодны восеньскі дзень цёплае відэа ад @mr.pokee

Уключайце гук!

Ёсьць тут аматары вожыкаў?
849 viewsedited  13:01
Адкрыць / каментаваць
2021-09-21 18:41:41
ВЫГО́ДА і ВЫ́ГАДА

У беларускай мове існуюць словы ВЫГО́ДА і ВЫ́ГАДА, якія маюць рознае значэньне, таму ўжываць іх трэба правільна.

Слова ВЫ́ГАДА абазначае тое ж самае, што "выгода" ў расейскай мове: карысьць, прыбытак; разьлік. А вось нашая ВЫГО́ДА мае ўжо іншыя значэньні.

ВЫГО́ДА (vyhoda)
(назоўнік, жаночы род)

1. пераважна множны лік (выгоды, -аў). Усё, што задавальняе максымальныя запатрабаваньні, чым зручна карыстацца.

Кватэра з выгодамі.
Добры хутар! Месца вясёлае, усе выгоды пад рукою. Тут табе і зямля, і паша, і дровы. (Колас).

2. Прывольле.

У калгасе на выгодзе, На палянцы ля крыніцы Разышліся ў карагодзе Маладыя жарабіцы. (Крапіва).

Зьвернем увагу на цікавы адметны выраз «быць (жыць) на выгодзе» — жить привольно, вольготно. Радкі з народнай песьні: «Была я ў мамачкі на выгодзе, садзіла арэшанькі ў гародзе».
#словы_В
184 views15:41
Адкрыць / каментаваць
2021-09-17 16:08:21
Сёньня ў нас трошкі канцылярскіх прыладаў

Гартайма
261 views13:08
Адкрыць / каментаваць