Get Mystery Box with random crypto!

Запомнім: 'КАТОРАЯ ГАДЗIНА?' і 'КОЛЬКІ ЧАСУ?' маюць розныя зна | Лёгкая Мова

Запомнім: "КАТОРАЯ ГАДЗIНА?" і "КОЛЬКІ ЧАСУ?" маюць розныя значэньні (паказана на малюнку).

На пытаньне "каторая гадзіна?" адказваем: першая, другая... і г. д. (парадкавыя лічэбнікі).

1. Для першай паловы гадзіны (ад нуля да 30 хвілін) ужываем прыназоўнік НА:

дзесяць хвілін на першую,
палова на пятую.

2. Для другой паловы гадзіны ўжываем прыназоўнікі ДА, БЕЗ, ЗА:

чвэрць (або квадранец) да шостай,
за дзесяць хвілін дзявятая,
без дваццаці пяці дзясятая.

На пытаньне "КАЛІ?" адказваем з прыназоўнікам А (АБ):

а другой,
аб адзінаццатай,
апоўдні,
апоўначы,
а палове на сёмую.
але: у дваццаць хвілін на восьмую.

Паводле: @radiosvaboda