Get Mystery Box with random crypto!

Лёгкая Мова

Лагатып тэлеграм-канала lohkaja_mova — Лёгкая Мова Л
Лагатып тэлеграм-канала lohkaja_mova — Лёгкая Мова
Адрас канала: @lohkaja_mova
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 4.16K
Апісанне з канала

📚Старонка для тых, хто хоча палепшыць свой слоўнікавы запас беларускае мовы.
Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 22

2021-10-28 16:33:11
ВАЛАЦУ́ГА (vałacuha)
(назоўнік мужчынскі і жаночы род)

1. Размоўнае слова: бяздомны чалавек, які ня мае пэўнага прыстанішча і заняткаў; бадзяга.

Бежанства зблытала.. [Сёмкавы] разьлікі, выбіла з-пад ног падпору і вось — перад.. [Рыгорам] бяздомны валацуга. (Гартны).

2. Лаянкавае слова: пра таго, хто любіць валачыцца, цягацца бяз справы.
#словы_В
467 views13:33
Адкрыць / каментаваць
2021-10-25 07:59:49
#цытаты
639 views04:59
Адкрыць / каментаваць
2021-10-24 22:03:45
— Прыйшла з работы і аплюхла, — расказвае мне мама.
— Чакай-чакай, што ты, кажаш, зрабіла? – перапытваю я, пачуўшы незнаёмае слова.
— Аплю́хла. Думала зрабіць уборку, але села і падняцца ўжо сілаў няма.

Зрэшты, само сабою слова вельмі красамоўнае, ягонае значэньне разумееш інтуіцыйна. Бо якому ж даросламу чалавеку незнаёмы гэты стан крайняй зьняможанасьці, калі вычарпаныя дарэшты ўсе фізычныя дый маральныя сілы?

Слова дакладна няма ў літаратурных слоўніках, але вось жа яно сустракаецца ў апавяданьні Вацлава Ластоўскага “Дзень ружавай кветкі”:

“Злажыўшы газэту, паніч закурыў цыгару і зірнуў раз і другі на кветку: кветка аплюхла і страціла сьвежасць.”

Тут гаворыцца пра кветку, якая панікла, згубіла ранейшую прывабнасьць. Але яго можна ўжыць і ў пераносным значэньні, гэтаксама як і ў расейскай мове слова ''обвять''.

Значыць, слова існавала, ужывалася. Чамусьці аказалася па-за межамі слоўнікаў.
#словы_А
425 viewsedited  19:03
Адкрыць / каментаваць
2021-10-22 10:07:58
#цытаты
581 views07:07
Адкрыць / каментаваць
2021-10-19 08:52:50
Як Вам такое, спадарства?

Па-расейску прыказка гучыць так: "ЛЮБИШЬ КАТАТЬСЯ — ЛЮБИ И САНОЧКИ ВОЗИТЬ".

А беларусы часам кажуць: "ЛЮБІЎ ЦАЛАВАЦЬ — ЛЮБІ І КАЛЫХАЦЬ (ЛЮБІ І ПАЛЮЛЯЦЬ)".
#прыказкі
644 viewsedited  05:52
Адкрыць / каментаваць
2021-10-16 21:58:57
Нагадаем Вам пра пальчыкі

мЕзенец — мизинец,
персьцянЕц — безымянный,
сярЭднiк — средний,
паказАльнік — указательный,
адзінЕц — большой.
741 viewsedited  18:58
Адкрыць / каментаваць
2021-10-16 12:40:16
ПАТУРА́ЦЬ (paturać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

Паблажліва, нястрога адносіцца да каго-, чаго-н., рабіць паблажку каму-, чаму-н.

Змалку песьцілі хлапчука, а потым патуралі яго свавольству. (Гроднеў).
— Але я ніколі, — голас Апейкі пацьвярдзеў, — не патураў ворагу. (Мележ).

Назоўнік: ПАТУРА́НЬНЕ
#словы_П
277 views09:40
Адкрыць / каментаваць
2021-10-14 12:54:48
З Днём Маці!

МАТУ́ЛЯ (matula)
(назоўнік, жаночы род)

Бацька не матуля: не пацалуе і не прытуле (прыказка).
словы_М
258 views09:54
Адкрыць / каментаваць
2021-10-13 21:15:58
ПАРЦАЛЯ́НАВЫ (parcalanavy)
(прыметнік, мужчынскі род)

Назоўнік: ПАРЦАЛЯ́НА

Мачыха ўнесла той самы збанок з малаком і наліла яго ў парцалянавы палумісак. (Сабаленка).
#словы_П
430 views18:15
Адкрыць / каментаваць
2021-10-12 20:04:05
Праўда, нашая мова чароўная?

ПІСЬМЕ‌ННЫ (pi‌śmienny)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Які ўмее чытаць і пісаць.

— Чытайце, хто пісьменны, кніжкі, як стваралася наша зямля. (Пестрак).

2. Які ўмее граматычна правільна пісаць і гаварыць.

Пісьменны вучань.

3. Пераноснае значэньне: які мае неабходныя веды ў якой-н. галіне.

Пісьменны інжынэр.

4. У якім няма граматычных і стылістычных памылак.

Пісьменны дыктант.
#словы_П
159 views17:04
Адкрыць / каментаваць