Get Mystery Box with random crypto!

Лёгкая Мова

Лагатып тэлеграм-канала lohkaja_mova — Лёгкая Мова Л
Лагатып тэлеграм-канала lohkaja_mova — Лёгкая Мова
Адрас канала: @lohkaja_mova
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 4.16K
Апісанне з канала

📚Старонка для тых, хто хоча палепшыць свой слоўнікавы запас беларускае мовы.
Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 30

2021-01-16 20:41:04
КАРУ́ЗЬЛІК (karuźlik)
(назоўнік, мужчынскі род)

Невысокі чалавек.

"Брава! Брава!" — галёкаў, падскокваючы ледзь не на вышыню свайго росту, карузьлік, а я, ня зводзячы вачэй з поўні, што канчаткова вылузалася зь ліпавых галінаў, прыгаломшана маўчаў. (Арлоў).
#словы_К
244 views17:41
Адкрыць / каментаваць
2021-01-15 21:10:16
ФАЦЭ́ТНЫ (facetny)
(прыметнік, мужчынскі род)

Размоўнае слова: камічны, забаўны.

На гэты раз дзьверы расчыніліся болей урачыста, павольна і стала, і парог пераступіла даволі фацэтная і маляўнічая постаць штацкага чалавека. (Колас).
Ва ўкраінскім мястэчку, куды, асьмялеўшы, Сяргей завітаў, цырульнік зрабіў яму фацэтную прычоску. (Навуменка).
#словы_Ф
232 views18:10
Адкрыць / каментаваць
2021-01-14 18:58:59
ВАНТРО́БЫ (vantroby)
(множны лік)

1. Толькі множны лік: унутраныя органы грудное клеткі і жывата.

Адным узмахам нажа ад сябе.. [Мая] разразала срабрысты жывот судака, паварочвала нож лязом угару і ходам рукі назад тронкамі вычышчала вантробы. (Дуброўскі).
— І лісіца тут была, на сьвежаніну зьявілася, — дадаў.. [Дзямід], паказваючы на зямлю, — а над вантробамі крумкачы пастараліся. (В. Вольскі).

2. Адзіночны лік, жаночы род, размоўнае слова: чэрава, жывот.

Нямала прагная папоўская вантроба паглынула народнага дабра. («Звязда»).
#словы_В
255 views15:58
Адкрыць / каментаваць
2021-01-13 15:56:10
"Рабі ПІЛЬНА — і тут будзе Вільня!" (беларуская прымаўка).

ПІЛЬНЫ (pilna)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Які патрабуе неадкладнага выкананьня, неабходны, тэрміновы.

Толькі сыдзе сьнег — і да позьняй восені не было часу займацца падрыхтоўкай: хапала іншай, больш пільнай работы! (С. Александровіч).
Радыё — бясспрэчна, цудоўная рэч, але ж які неасьцярожны гэты Віцька Радзюк, калі карыстаецца ім без пільнай патрэбы — няхай чуе ўвесь сьвет. (Хадкевіч).

2. Старанны, руплівы, дбайны.

— Але ж вы кажаце, што ён паслухмяны. А калі чалавек паслухмяны, то і пільны. (Пальчэўскі).

3. Уважлівы, неаслабны.

Жыцьцё і творчасьць народнага паэта Беларусі Янкі Купалы прыцягваюць пільную ўвагу дасьледчыкаў яшчэ з тых часоў, калі выйшла ў сьвет першая яго кніжка. (Навуменка).

4. Зоркі, чуйны, праніклівы.

Анісім спалохаўся пільнага Алімпінага позірку. (Сабаленка).
#словы_П
452 views12:56
Адкрыць / каментаваць
2021-01-04 20:03:35
МАЛЯЎНÍЧЫ (malaŭničy)
(прыметнік, мужчынскі род)

Прыгожы, эфэктны з пункту гледжаньня мастака.

Высеўка падрабязна расказваў нам пра возера Нарач, якое ляжыць у маляўнічай катлавіне. (Гурскі).
Парог пераступіла даволі фацэтная і маляўнічая постаць .. чалавека. (Колас).
#словы_М
388 views17:03
Адкрыць / каментаваць
2021-01-02 17:58:22
— гэта ўжо летась!

У мінулым годзе — ЛЕ́ТАСЬ,
У гэтым годзе — СЁЛЕТА,
У наступным годзе — НАЛЕ́ТА.
348 views14:58
Адкрыць / каментаваць
2020-12-31 19:33:11
З надыходзячым 2021 годам, родненькія! Дзякуй кожнаму з Вас, нашыя НЕЙМАВЕРНЫЯ, проста за тое, што Вы ёсьць! Разам — мы сіла! І дзякуй 2020 году за тое, што мы ўсё цяпер ведаем пра гэта

Шчыра верым, што гэтак жа разам мы зробім 2021 годам доўгачаканых пераменаў, новых надзеяў, вялікіх дасягненьняў!
369 views16:33
Адкрыць / каментаваць