Get Mystery Box with random crypto!

'Рабі ПІЛЬНА — і тут будзе Вільня!' (беларуская прымаўка). ПІ | Лёгкая Мова

"Рабі ПІЛЬНА — і тут будзе Вільня!" (беларуская прымаўка).

ПІЛЬНЫ (pilna)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Які патрабуе неадкладнага выкананьня, неабходны, тэрміновы.

Толькі сыдзе сьнег — і да позьняй восені не было часу займацца падрыхтоўкай: хапала іншай, больш пільнай работы! (С. Александровіч).
Радыё — бясспрэчна, цудоўная рэч, але ж які неасьцярожны гэты Віцька Радзюк, калі карыстаецца ім без пільнай патрэбы — няхай чуе ўвесь сьвет. (Хадкевіч).

2. Старанны, руплівы, дбайны.

— Але ж вы кажаце, што ён паслухмяны. А калі чалавек паслухмяны, то і пільны. (Пальчэўскі).

3. Уважлівы, неаслабны.

Жыцьцё і творчасьць народнага паэта Беларусі Янкі Купалы прыцягваюць пільную ўвагу дасьледчыкаў яшчэ з тых часоў, калі выйшла ў сьвет першая яго кніжка. (Навуменка).

4. Зоркі, чуйны, праніклівы.

Анісім спалохаўся пільнага Алімпінага позірку. (Сабаленка).
#словы_П