ВАНТРО́БЫ (vantroby)
(множны лік)
1. Толькі множны лік: унутраныя органы грудное клеткі і жывата.
Адным узмахам нажа ад сябе.. [Мая] разразала срабрысты жывот судака, паварочвала нож лязом угару і ходам рукі назад тронкамі вычышчала вантробы. (Дуброўскі).
— І лісіца тут была, на сьвежаніну зьявілася, — дадаў.. [Дзямід], паказваючы на зямлю, — а над вантробамі крумкачы пастараліся. (В. Вольскі).
2. Адзіночны лік, жаночы род, размоўнае слова: чэрава, жывот.
Нямала прагная папоўская вантроба паглынула народнага дабра. («Звязда»).
#словы_В