Get Mystery Box with random crypto!

Лёгкая Мова

Лагатып тэлеграм-канала lohkaja_mova — Лёгкая Мова Л
Лагатып тэлеграм-канала lohkaja_mova — Лёгкая Мова
Адрас канала: @lohkaja_mova
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 4.16K
Апісанне з канала

📚Старонка для тых, хто хоча палепшыць свой слоўнікавы запас беларускае мовы.
Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 28

2021-06-26 21:42:25
КПÍНЫ (kpiny)
(назоўнік)

Злыя, абразьлівыя жарты, насьмешкі з каго-, чаго-н.

Платон Астапавіч ведаў характар сваёй дачкі: яшчэ дзяўчынкай яна ня раз сваімі кпінамі і крытыкай выводзіла яго з цярпеньня. (Шамякін).
І сьмех там быў, былі і жарты, і кпіны едкія, і злосьць. (Колас).
#словы_К
869 views18:42
Адкрыць / каментаваць
2021-06-24 20:50:16
Ну як, сябры, стаміліся ад такога сквару?

СКВАР (skvar)
(назоўнік, мужчынскі род)

Размоўнае слова: сьпёка, гарачыня.

Аблачок наплыў, і сквар прапаў. (Барадулін).
#словы_С
896 views17:50
Адкрыць / каментаваць
2021-06-23 09:06:34
Дабрыдзень, сябры! Зычым плённага дня і добрага настрою!

ВЭ́ЛЮМ (velum)
(назоўнік, мужчынскі род)

Кавалак тонкай празрыстай тканіны, прымацаваны да вянка або жаночага капелюша; зьяўляецца часткай жаночага шлюбнага (белы) або жалобнага (чорны) убору.

Нявеста была як нявеста: у беласьнежным вэлюме, зь вянком, з букецікам белых красак на грудзях. (Лынькоў).
(у пераносным значэньні): Два дні неба над пасёлкам было зацягнута хмарамі. Яны ахуталі шэрым вэлюмам вяршаліны гор. (Бяганская).
#словы_В
514 viewsedited  06:06
Адкрыць / каментаваць
2021-06-22 09:43:24
У Інстаграме нас ужо 30 тысяч! Дзякуй, родненькія, за неймаверную падтрымку! Падабайкі і вялізарны дзякуй кожнаму з Вас
#словы_П
416 views06:43
Адкрыць / каментаваць
2021-06-21 17:18:39
АБЕ́РУЧ (abieruč)
(прыслоўе)

1. Абедзьвюма рукамі (абхапіць, узяць што-н.).

Павёў доктар пана ў лазьню, пасадзіў на палон ды загадаў трымацца аберуч за жэрдку. (Якімовіч).

2. Папераменна, то ў адной, то ў другой руцэ (несьці што-н.).

Марынка аберуч несла гэтую торбу.

3. Разам.

Той зімой восем чалавек жылі аберуч з намі ў нашай хаце.
#словы_А
635 views14:18
Адкрыць / каментаваць
2021-06-21 09:19:31
ХÁБАР (сhabar)
(назоўнік, мужчынскі род)

Грошы або рэчы, што даюцца каму-н. як подкуп з мэтаю атрыманьня пэўнае выгады; барыш.

Часта прыяжджалі акцызьнікі, правяралі градусы гарэлкі і бралі ў карчмара хабар. (Бядуля).
Калі трапляўся наведвальнік скупы на хабар, то Рабушка цягнуў справу так, што таму моташна рабілася. (Новікаў).
І толькі той для Жука блізкі сябар, хто дасьць у лапу хабар. (Крапіва).
#словы_Х
674 viewsedited  06:19
Адкрыць / каментаваць
2021-06-19 11:58:02
З народзінамі, Васіль!

Васіль Быкаў (19.06.1924 — 22.06.2003).
#цытаты
483 views08:58
Адкрыць / каментаваць
2021-06-17 13:51:17
На дварэ цудоўнае надворʼе і самы час разнасьцежваць вокны

РАЗНАСЬЦЕ́ЖЫЦЬ (raznaściežyć)
(дзеяслоў | закончанае трываньне)

Адчыніць насьцеж (дзьверы, вокны).

У непрыбраным пакоi было пыльна i душна, таму ён адразу разнасьцежыў акно.
1.1K views10:51
Адкрыць / каментаваць
2021-02-01 23:06:27
СПÓЛАХ / СПАЛÓХ (spałoch)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Раптоўнае адчуваньне страху.

Цёмна-сінія вочы дзяўчыны ад спалоху зрабіліся вялікія і яшчэ больш сінія. (Грамовіч).

2. Перапалох, агульная нечаканая трывога, хваляваньне.

Жанчыны — ў голас, узьнялі спалох, Пачуўшы, што склікае сваякоў Гарыдавец. (Танк).
Прыйшлося за.. [птушкамі] бегаць, ганяцца, падняўся шум, гвалт, ад гэтага яшчэ большы спалох. (Маўр).
#словы_С
123 views20:06
Адкрыць / каментаваць
2021-01-31 22:08:34
ГАСЬЦÍНА (haścina)
(назоўнік, жаночы род)

1. Зборны назоўнік: госьці.

Па бяседзе.. уся гасьціна высыпала на двор. (Вітка).

2. Прыём гасьцей, частаваньне.

Усяго стаяла досыць для гасьціны: Нават мёд быў і чмяліны і пчаліны. (Багдановіч).

3. Знаходжаньне ў гасьцях, гасьцяваньне.

Два дні і дзьве ночкі Быў Іван у гасьціне, — У тузе-сумоце Пакінуў дзяўчыну... (Чарот).
#словы_Г
219 views19:08
Адкрыць / каментаваць