Get Mystery Box with random crypto!

Дабрыдзень, сябры! Зычым плённага дня і добрага настрою! ВЭ́Л | Лёгкая Мова

Дабрыдзень, сябры! Зычым плённага дня і добрага настрою!

ВЭ́ЛЮМ (velum)
(назоўнік, мужчынскі род)

Кавалак тонкай празрыстай тканіны, прымацаваны да вянка або жаночага капелюша; зьяўляецца часткай жаночага шлюбнага (белы) або жалобнага (чорны) убору.

Нявеста была як нявеста: у беласьнежным вэлюме, зь вянком, з букецікам белых красак на грудзях. (Лынькоў).
(у пераносным значэньні): Два дні неба над пасёлкам было зацягнута хмарамі. Яны ахуталі шэрым вэлюмам вяршаліны гор. (Бяганская).
#словы_В