Get Mystery Box with random crypto!

ХÁБАР (сhabar) (назоўнік, мужчынскі род) Грошы або рэчы, што | Лёгкая Мова

ХÁБАР (сhabar)
(назоўнік, мужчынскі род)

Грошы або рэчы, што даюцца каму-н. як подкуп з мэтаю атрыманьня пэўнае выгады; барыш.

Часта прыяжджалі акцызьнікі, правяралі градусы гарэлкі і бралі ў карчмара хабар. (Бядуля).
Калі трапляўся наведвальнік скупы на хабар, то Рабушка цягнуў справу так, што таму моташна рабілася. (Новікаў).
І толькі той для Жука блізкі сябар, хто дасьць у лапу хабар. (Крапіва).
#словы_Х