Get Mystery Box with random crypto!

Лёгкая Мова

Лагатып тэлеграм-канала lohkaja_mova — Лёгкая Мова Л
Лагатып тэлеграм-канала lohkaja_mova — Лёгкая Мова
Адрас канала: @lohkaja_mova
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 4.16K
Апісанне з канала

📚Старонка для тых, хто хоча палепшыць свой слоўнікавы запас беларускае мовы.
Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 27

2021-07-26 17:35:57
#цытаты
457 views14:35
Адкрыць / каментаваць
2021-07-19 13:31:32
ЖЛУ́КТА (žłukta)
(назоўнік)

1. Абласное слова: пасудзіна для запарваньня бялізны, выдзеўбаная ў форме кадушкі з драўлянае калоды.

У клеці паставілі дзежкі, карыты, жлукту, ступу ды другія гаспадарчыя прылады. (Галавач).

2. Размоўнае слова: пра таго, хто многа п'е, апіваецца.

— Скарачае гэтаю чорнаю сівухаю свой паганы век, жлукта няшчасная. (Пасьлядовіч).

3. Той, хто любіць многа есьці, прагны да яды.
#словы_Ж
187 views10:31
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 19:56:41
ТРУС (trus)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Невялікі хатні грызун сямейства заечых.

Сапраўды, Томі ўбачыў тут цэлую стайку трусоў, якія выбраліся, відаць, з-пад дому і разбрыліся, разьбегліся па ўсяму саду. Лынькоў.

2. Футра гэтага грызуна.
#словы_Т
40 views16:56
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 23:47:34 7. Пераноснае значэньне: непакоіць, хваляваць, мучыць (пра думкі, адчуваньні).

Усё гэта рабілася мэханічна, бо галаву сьвідравалі іншыя думкі. (Чарнышэвіч).

Да самага вечара стары не пайшоў нікуды. Мучыла, сьвідравала душу вострае адчуваньне, што трэба неадкладна неяк старацца памагаць Ганьне. (Кулакоўскі).

8. Раздражняць слых рэзкімі гукамі.

Толькі сьвідраваў вушы востры, пранізьлівы звон, ды рэзкімі, балючымі штуршкамі біла ў скроні кроў. (Шашкоў).

9. Раздражняць нюх рэзкім пахам.

Адчуваньне вярнулася немаведама ад чаго: ці ад пякельнага болю, ці ад таго, што колы вагона ляскалі, падскокваючы на стыках рэек, ці ад моцнага паху ёдаформу, які, здавалася, сьвідраваў нос. (Сабаленка).

10. Пераноснае значэньне: пільна ўглядацца ў каго, – што-н.

Тодар адчуў, што вочы ўсяе залі ўпіраюцца яму ў сьпіну, сьвідруюць яго. (Крапіва).
84 viewsedited  20:47
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 23:47:16
СЬВІДРАВÁЦЬ (śvidravać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Рабіць сьвердлам адтуліны ў чым-н.

А таго, каб так лёгка сьвідраваць халоднае тоўстае жалеза, нават і не ўяўляў [Васіль]. (Кулакоўскі).

2. Бурыць адтуліны ў грунце або ў горнай пародзе.

З тае пары, як пачалі сьвідраваць зямлю, людзі не маглі абысьціся бяз гліністага раствору. («Маладосьць»).

3. Струменем вады пад вялікім ціскам прамываць адтуліны ў чым-н.

Сёньня людзі навучыліся тонкім струменем вады сьвідраваць сталь. (Броўка).

4. Тачыць, прабіваць, рабіць адтуліны ў чым-н. (пра расьліны, жывёл і пад.).

Граніт і голае каменьне сьвідруюць тонкія карэньні. Шукаючы жывой крыніцы, каб чыстае вады напіцца. (Грахоўскі).

5. Пераноснае значэньне: пранізваць паветра, ваду рэзкім узьлётам, хуткім вярчэньнем.

Арлы-самалёты сьвідруюць прастор. (Купала).

6. Пераноснае значэньне: дзьмуць зь вялікай сілай (пра вецер).

Захавай, мой сын, прашу я, човен у адрыне, няхай вецер не сьвідруе, няхай так не гіне. (Колас).
94 views20:47
Адкрыць / каментаваць
2021-07-04 19:23:16
Нагадваем

БЗЬДЗЮЛЬ (bździul)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Палявы (лясны) клоп.

Гэтаксама ў якасьці сынонімаў ужываюцца наступныя словы: бзьдзіль, бзьжзюль, бзьдзюля, бзьдзюлька, бзьдзюх, бздуха.

2. Пераноснае значэньне: нікчэмны чалавек.
#словы_Б
135 views16:23
Адкрыць / каментаваць
2021-07-04 13:12:49
ЛО́КШЫНА (łokšyna)
(назоўнік, жаночы род)

1. Выраб з пшанічнай мукі ў выглядзе тонкіх высушаных палосак цеста.

2. Страва, прыгатаваная з такога вырабу.
#словы_Л
258 views10:12
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 15:20:28
Сёньня публікуем грыбочкі па-беларуску!

Ці ўсе назвы ведалі Вы?
2.6K views12:20
Адкрыць / каментаваць
2021-06-30 13:11:00
ХМЫЗЬНЯ́К (chmyźniak)
(назоўнік, мужчынскі род)

Кусты, зарасьнікі дробных маладых дрэўцаў.

Лес быў густы, зь непралазнымі хмызьнякамі. (Якімовіч).
Беражыстая рэчка ўтапілася ў хмызьняках і лазе; спрадвеку жалобна журчыць пра людзкія надзеі, як сьведка таго, што было. (Каваль).
#словы_Х
376 views10:11
Адкрыць / каментаваць
2021-06-29 09:50:08
МАДЗЕ́ЦЬ (madzieć)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Жыць у цяжкіх умовах.

[Сузан] не жыве, а мадзее.. Трэба лічыцца з кожным цэнтам. (Лынькоў).

2. Бязмэтна існаваць; марнець.

— Ну, дык як, дзяўчаты, жывяце? — Як гарох пры дарозе, — першая адказала Валя. — Не жывём, а мадзеем. (Новікаў).

3. Зрабіцца хваравітым, чэзнуць (рас. "чахнуть").
#словы_М
1.0K views06:50
Адкрыць / каментаваць