Get Mystery Box with random crypto!

Лёгкая Мова

Лагатып тэлеграм-канала lohkaja_mova — Лёгкая Мова Л
Лагатып тэлеграм-канала lohkaja_mova — Лёгкая Мова
Адрас канала: @lohkaja_mova
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 4.16K
Апісанне з канала

📚Старонка для тых, хто хоча палепшыць свой слоўнікавы запас беларускае мовы.
Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 21

2021-11-17 22:22:52
#прыказкі
577 views19:22
Адкрыць / каментаваць
2021-11-15 20:05:46
Як сказаць па-беларуску "ДЕЛАТЬ ИЗ МУХИ СЛОНА"?

А вось так:

З камара каня рабіць
З блыхі (з мухі) вала рабіць
Зь ветру вяроўку віць
Раскажаш пра вераб'я, а перакажуць пра жураўля
Скажы на кепаць, а даложаць на локаць
Байка з камара вырасьце на вала
#фразэалягізмы
526 views17:05
Адкрыць / каментаваць
2021-11-14 17:45:15
#цытаты
376 views14:45
Адкрыць / каментаваць
2021-11-13 23:49:56
Толькі паглядзіце, якое пяшчотнае слова ёсьць у слоўніку адметнае лексыкі!

БО́ЛКА/БО́ЛАЧКА/БАЛАЧЫ́НКА (bołka/bołačka/bałačynka)
(назоўнік, жаночы род)

Часам сівыя, мутныя, дымныя болкі разьбягаліся ў бакі, згруджываліся па краёх у аграмадныя, чорныя, зь белаватымі прасьветамі аблокі...

[Па небе] усё зьбягаліся і зьбягаліся белаватыя болачкі і зьбіраліся ў адзін цёмны груд.

[Месік] ізноў хаваўся за невялічкія хмаркі-балачынкі. (Гарэцкі)
#словы_Б
200 viewsedited  20:49
Адкрыць / каментаваць
2021-11-13 16:52:16
МАЦАВА́ЦЬ (macavać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Трывала прымацоўваць.

Чалавек шэсьць грузчыкаў завіхаліся на плятформах, мацавалі станкі сталёвымі тросамі. (Асіпенка).

2. У горнай справе — устанаўліваць крапеж.

Аглядалі [крапеж] ў забоях дбайна, Як мацуюць шахцёры столь. (Аўрамчык).

3. У марской і авіяцыйнай справе — моцна прывязваць.

Мацаваць трос.

4. Пераноснае значэньне: рабіць моцным, узмацняць.

Мацаваць сяброўства.

5. Размоўнае слова: прабаваць моц чаго-н.

[Наўмысьнік] паднімаўся кожны дзень на ўзровень сьцяны і кожны раз перад тым, як стаць мураваць, мацаваў нагой дошку пад нагамі. (Чорны).
#словы_М
650 views13:52
Адкрыць / каментаваць
2021-11-10 22:23:09
Хм, а ўжо і ня так шмат засталося да зімы

ЛІСТАПÁД (listapad)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. (у родным склоне канчатак -а). Адзінаццаты месяц каляндарнага года.

Ужо ў пачатку лістапада станавіўся сухі холад, а пад сярэдзіну таго ж месяца нападаў зьмёрзлы і сьцёрты ветрам на муку сьнег. (Чорны).

2. (у родным склоне канчатак -у). Ападаньне лісьця восеньню (у цёплых краінах — перад наступленьнем засухі); час гэтага ападаньня.

Шуміць лістапад. Хвоі ў лесе панура рыпяць. (Панчанка).
#словы_Л
357 viewsedited  19:23
Адкрыць / каментаваць
2021-11-09 18:48:45
Сябры! Радыя паведаміць Вам, што нашыя каляндарыкі-слоўнічкі на 2022 ўжо ў наяўнасьці!

Адрыўныя настольна-насьценныя календары — гэта новыя беларускія словы, прымаўкі, прыказкі і цытаты вядомых беларусаў штодзень!

Зрабіце падарунак сабе і сваім блізкім!

За падрабязнасьцямі зьвяртайцеся ў наш Іnstagram: https://instagram.com/lohkaja_mova?utm_medium=copy_link!
704 views15:48
Адкрыць / каментаваць
2021-11-08 19:56:20
Ці ведаеце вы, як сказаць па-беларуску "ПОРОЧНЫЙ КРУГ" (безвыходное положение)?

А вось так: "ЗАГАННАЕ КОЛА".
750 views16:56
Адкрыць / каментаваць
2021-11-06 22:25:51
Толькі паглядзіце на гэты цуд



ГАРЭ́ЗА (hareza)
(назоўнік | мужчынскі і жаночы род)

Свавольнік, дуронік, непаседа.

Гарэзай Груню жартаўліва празвалі хлопцы за гульлівасьць. (Аўрамчык).
605 views19:25
Адкрыць / каментаваць
2021-11-02 20:03:58
Беларуская лаціначка! Ёсьць тут аматары?


Гартайце , каб праверыць сябе!
503 views17:03
Адкрыць / каментаваць