Get Mystery Box with random crypto!

Хм, а ўжо і ня так шмат засталося да зімы ЛІСТАПÁД (listapa | Лёгкая Мова

Хм, а ўжо і ня так шмат засталося да зімы

ЛІСТАПÁД (listapad)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. (у родным склоне канчатак -а). Адзінаццаты месяц каляндарнага года.

Ужо ў пачатку лістапада станавіўся сухі холад, а пад сярэдзіну таго ж месяца нападаў зьмёрзлы і сьцёрты ветрам на муку сьнег. (Чорны).

2. (у родным склоне канчатак -у). Ападаньне лісьця восеньню (у цёплых краінах — перад наступленьнем засухі); час гэтага ападаньня.

Шуміць лістапад. Хвоі ў лесе панура рыпяць. (Панчанка).
#словы_Л