Get Mystery Box with random crypto!

МАДЗЕ́ЦЬ (madzieć) (дзеяслоў, незакончанае трываньне) ⠀ 1. Жыц | Лёгкая Мова

МАДЗЕ́ЦЬ (madzieć)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Жыць у цяжкіх умовах.

[Сузан] не жыве, а мадзее.. Трэба лічыцца з кожным цэнтам. (Лынькоў).

2. Бязмэтна існаваць; марнець.

— Ну, дык як, дзяўчаты, жывяце? — Як гарох пры дарозе, — першая адказала Валя. — Не жывём, а мадзеем. (Новікаў).

3. Зрабіцца хваравітым, чэзнуць (рас. "чахнуть").
#словы_М