Get Mystery Box with random crypto!

7. Пераноснае значэньне: непакоіць, хваляваць, мучыць (пра дум | Лёгкая Мова

7. Пераноснае значэньне: непакоіць, хваляваць, мучыць (пра думкі, адчуваньні).

Усё гэта рабілася мэханічна, бо галаву сьвідравалі іншыя думкі. (Чарнышэвіч).

Да самага вечара стары не пайшоў нікуды. Мучыла, сьвідравала душу вострае адчуваньне, што трэба неадкладна неяк старацца памагаць Ганьне. (Кулакоўскі).

8. Раздражняць слых рэзкімі гукамі.

Толькі сьвідраваў вушы востры, пранізьлівы звон, ды рэзкімі, балючымі штуршкамі біла ў скроні кроў. (Шашкоў).

9. Раздражняць нюх рэзкім пахам.

Адчуваньне вярнулася немаведама ад чаго: ці ад пякельнага болю, ці ад таго, што колы вагона ляскалі, падскокваючы на стыках рэек, ці ад моцнага паху ёдаформу, які, здавалася, сьвідраваў нос. (Сабаленка).

10. Пераноснае значэньне: пільна ўглядацца ў каго, – што-н.

Тодар адчуў, што вочы ўсяе залі ўпіраюцца яму ў сьпіну, сьвідруюць яго. (Крапіва).