ВАЛАЦУ́ГА (vałacuha)
(назоўнік мужчынскі і жаночы род)
⠀
1. Размоўнае слова: бяздомны чалавек, які ня мае пэўнага прыстанішча і заняткаў; бадзяга.
⠀
Бежанства зблытала.. [Сёмкавы] разьлікі, выбіла з-пад ног падпору і вось — перад.. [Рыгорам] бяздомны валацуга. (Гартны).
⠀
2. Лаянкавае слова: пра таго, хто любіць валачыцца, цягацца бяз справы.
#словы_В