Get Mystery Box with random crypto!

Мацнейшы верш пра нашую родную Мову БЯЗМОЎЕ (Янусь Малец) | Лёгкая Мова

Мацнейшы верш пра нашую родную Мову

БЯЗМОЎЕ
(Янусь Малец)

Прысьнілася:
Плача гаротная мова,
За дротам калючым
Прыгожыя словы,
Праходзіць ля дрота
Пачварная варта,
I страшна мне стала:
Я сам – з аўтаматам!

А хто я:
Змагар
Ці я з варты бяздумнай?
Ды хто б я ні быў,
Усё роўна мне сумна,
Бо сон – пра жыцьцё
Маёй горкай Айчыны,
Што зноў нарадзіла
Маўклівага сына.

О, колькі жыве іх,
Зьнямелых,
Наўкола!
Страшэннае
З грукатам коціцца кола.
Зьлятаюць дажджынкі
атрутныя з хмары –
То нам за бязмоўе
Расплата і кара!

То кара няшчырым,
Крыклівым паэтам,
Што вершы плятуць
У чарзе па манэту.
Да вас,
Без'языкіх палітыкаў зграя,
Праклён нашых продкаў
Зь нябёсаў зьлятае!

...Апоўначы ўзбуджана
З ложка я ўскочыў
І доўга па хаце
Да раніцы крочыў.
Нібы насланьнё,
Хтось шаптаў мне на вуха:
«Без мовы народ –
Як гармонік без духу».

У цяжкім адчаі
Прысеў на канапу
...З пакоя дзіцячага клікнулі:
– Папа!
Скрозь сьлёзы прыпомніў
Вясковую хату,
Да болю знаёмае,
Роднае:
– Тата!