Get Mystery Box with random crypto!

Лёгкая Мова

Лагатып тэлеграм-канала lohkaja_mova — Лёгкая Мова Л
Лагатып тэлеграм-канала lohkaja_mova — Лёгкая Мова
Адрас канала: @lohkaja_mova
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 4.16K
Апісанне з канала

📚Старонка для тых, хто хоча палепшыць свой слоўнікавы запас беларускае мовы.
Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 15

2022-01-22 16:18:16
КНОТ (knot)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Спэцыяльная стужка або скручаная ніць, якая служыць для гарэньня ў газавай лямпе, сьвечцы і пад.

Нехта падняўся і падкруціў кнот у лямпе. (Кавалёў).

2. Шнур для перадачы агню на адлегласьць (пры падпальваньні, узрываньні чаго-н.).

«Хлопцы! Трымайцеся моцна, браточкі! Кнот запалілі, паклалі мы ў бочку!..» (Дубоўка).
#словы_К
663 views13:18
Адкрыць / каментаваць
2022-01-22 13:22:41 А вось і сам тэкст!

Дзьве балбочуць балбатухi і гудуць яны, як мухi, што мычыць цяля каля куля, калі надвор’е каля нуля. А на пралесцы соннай парася пад парасонам ды Піліп да ліпы прыліп, калi пільшчыкі пілавальшчыкі піламі пілавалі, пілавалі ды пільнавалі, пільнавалі ды дапытваліся:

— Мікіта, ці ты то?
— Не я то, мой тата.

— Ці чуў ты, што Юзік скруціўся у гузік?
— Я чуў, што ў Крычава сваё крычава. 
У Клічава сваё клічава.
У Лепеля сваё лепліва. 
У Магілёва сваё імглёва. 

А ў Дзяржынску дзятлы дзюбамі дзяўблі дзеравіну, дзе кныр з кныранятамі і цецеручыха зь цецеручанятамі. А Натальля-пральля распавяла, што чапяла вяла вала, між меж поўз смоўж ды лётала да стаўка ластаўка. А вочы бачылі аднойчы, што сустракала каля Крэва каралева кавалера!

Я нікому ніколі нічога ніякага, а калі што якое — дык што там такое? Але вам распавяду: калі ў хаце госьці, каб не есьці дзесьці штосьці, беларускія дранічкі, ды бурачкі, ды бульбяныя камячкі ў хату прыносьце.
618 views10:22
Адкрыць / каментаваць
2022-01-21 07:39:40
ПАТЫ́ЛІЦА (patylica)
(назоўнік, жаночы род)

Задняя частка галавы.

[Раман] шпарка хадзіў за плугам і толькі на заваротах выціраў мокры лоб, адсоўваючы на патыліцу шапку. (Колас).
Квяцістая хустачка .. [Зосі] зьехала на плечы, адкрыўшы гладка зачасаныя цёмныя валасы, ваплеценыя ў косы і завязаныя ў вузел на патыліцы. (Хадкевіч).
#словы_П
599 views04:39
Адкрыць / каментаваць
2022-01-20 21:52:27
381 views18:52
Адкрыць / каментаваць
2022-01-20 21:51:03 У нашым Інстаграме нас ужо 35 тысяч! Дзякуй кожнаму, родненькія!

https://instagram.com/lohkaja_mova?utm_medium=copy_link
388 viewsedited  18:51
Адкрыць / каментаваць
2022-01-20 18:06:09
Дзякуем @tatyana_podrez! Ёсьць, над чым папрацаваць Згодныя, сябры?
586 views15:06
Адкрыць / каментаваць
2022-01-20 16:20:05
РАЗЫ́НКІ (razynki)
(назоўнік)

Сушаныя ягады вінаграду.

Маці паслала абрус на траве, дастала з воза клунак. У ім хлеб, .. пірог з разынкамі, катлеты, маласольныя агуркі і гладышык з агурочным расолам. (С. Александровіч).
#словы_Р
643 viewsedited  13:20
Адкрыць / каментаваць
2022-01-19 19:50:05
ВÉХАЦЬ (viehać)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Мачалка з рагожы, саломы і пад.

Вазьму шорсткі саламяны вехаць
І каля карыта да знямогі
Буду шараваць парэпаныя ногі. (Вітка).

2. Жмут, жменя (саломы, сена і пад.).

Пад нагамі ў каня было сена; вісела яно вехцямі і на краях жолаба. (Чорны).
#словы_В
186 viewsedited  16:50
Адкрыць / каментаваць
2022-01-19 07:25:04 Стол з вы́ламаванымі нагамі.

Ткач тчэ тканіну на хустку Антаніне.

Тры чарты карчавалі карчы, карчавалі, выкарчоўвалі, панакарчоўваліся.

Руды гарбаты Рыгор гроб грыбы граблямі.

Саша па шашы́, смокчучы сушку, шагам шпарка шпарыла.

Трыццаць тры дрывасекі трыццаць тры дрывотні надрывасе́чылі.

Уцякай, цецеручы́ха, зь цецеручаня́тамі.

Ішоў поп каля коп, а капа́ каля папа.

Як дылі́, як дылі́, каб гарэлкі далі, весялей бы былі.
642 views04:25
Адкрыць / каментаваць
2022-01-19 07:25:01
Дабрыдзень, даражэнькія!

Выбралі для вас жменьку беларускіх хуткамовак. Некаторыя зь іх просьценькія, а зь некаторымі давядзецца павыломваць язык.
Не забываймася пра арфаэпічныя нормы.

Дзе цётчынаму дзядзьку дзецца.

Затпрукаў пан Тпрут-Прукевіч.

Калясо вы́калесілася, жалеза вы́жалезілася, палу́кашак* вы́палукашыкаваўся, агонь вы́агняваўся.
(*Палу́кашак – пляцёная з лазы паўкруглая сьпінка ў возе).

Каму́ па каму́, а каму́ й два камы́.

Лавіў рыбак судака, судзіў судак рыбака: лоўка, рыбак ловіш, судаку сорам робіш.

Лезь, залезь, залезшы, злезь.

Мы відзелі бобра, і нам сказаў бобра, што нам будзе добра.

Нашага панама́ра ніхто не перапанамару́е.

Ня ржы, а жры.

Перапілі, пераелі, пералу́шчылі, перапаролі, перамалолі, ператрушчылі.

Пад вы́варатнямі вавёрка ўе вяроўкі вёртка.

Піліп да ліпы прыліп, да ліпы прыліп Піліп.
634 views04:25
Адкрыць / каментаваць