А вось і сам тэкст! Дзьве балбочуць балбатухi і гудуць яны, | Лёгкая Мова
А вось і сам тэкст!
Дзьве балбочуць балбатухi і гудуць яны, як мухi, што мычыць цяля каля куля, калі надвор’е каля нуля. А на пралесцы соннай парася пад парасонам ды Піліп да ліпы прыліп, калi пільшчыкі пілавальшчыкі піламі пілавалі, пілавалі ды пільнавалі, пільнавалі ды дапытваліся:
— Мікіта, ці ты то?
— Не я то, мой тата.
— Ці чуў ты, што Юзік скруціўся у гузік?
— Я чуў, што ў Крычава сваё крычава.
У Клічава сваё клічава.
У Лепеля сваё лепліва.
У Магілёва сваё імглёва.
А ў Дзяржынску дзятлы дзюбамі дзяўблі дзеравіну, дзе кныр з кныранятамі і цецеручыха зь цецеручанятамі. А Натальля-пральля распавяла, што чапяла вяла вала, між меж поўз смоўж ды лётала да стаўка ластаўка. А вочы бачылі аднойчы, што сустракала каля Крэва каралева кавалера!
Я нікому ніколі нічога ніякага, а калі што якое — дык што там такое? Але вам распавяду: калі ў хаце госьці, каб не есьці дзесьці штосьці, беларускія дранічкі, ды бурачкі, ды бульбяныя камячкі ў хату прыносьце.