ДРÓБНЫ (drobny)
(прыметнік, мужчынскі род)
1. Невялікі па аб'ёму, велічыні.
Ён нагатаваў дробных паленцаў, зьбіраючыся раскладаць агонь на прыпеку. (Колас).
Як чырвоныя пацеркі, рассыпаліся .. [суніцы] між дробных лісьцікаў ягадніку на мяккім моху. (Якімовіч).
2. Малога веку; малалетні.
Ня сьпіць гэтаксама і Марыля са сваімі дробнымі дзеткамі, прыслухоўваецца. (Нікановіч).
3. Невялікае, нязначнае вартасьці.
Дробныя грошы.
4. Які складаецца з малых аднародных частачак.
Пачынаў церусіць дробны дожджык. (Гартны).
Кудлатыя нізкія хмары бясконцаю кудзеляю рассьцілаліся па небе, сеючы халодным дажджом і дробным градам. (Колас).
5. Кароткі, з частым паўтарэньнем аднолькавых кароткіх элемэнтаў.
Ззаду па дарозе пачуўся дробны стукат колаў. (Краўчанка).
На гнуткіх дошках Колька адбіў дробную чачотку. (Грахоўскі).
6. Шчуплы, нешырокае косьці; маларослы.
Лабановічу кінулася ў вочы, што людзі, зь якімі ён тут сустракаўся, былі дробныя, худыя, замораныя. (Колас).