2021-07-07 23:47:16
СЬВІДРАВÁЦЬ (śvidravać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
1. Рабіць сьвердлам адтуліны ў чым-н.
А таго, каб так лёгка сьвідраваць халоднае тоўстае жалеза, нават і не ўяўляў [Васіль]. (Кулакоўскі).
2. Бурыць адтуліны ў грунце або ў горнай пародзе.
З тае пары, як пачалі сьвідраваць зямлю, людзі не маглі абысьціся бяз гліністага раствору. («Маладосьць»).
3. Струменем вады пад вялікім ціскам прамываць адтуліны ў чым-н.
Сёньня людзі навучыліся тонкім струменем вады сьвідраваць сталь. (Броўка).
4. Тачыць, прабіваць, рабіць адтуліны ў чым-н. (пра расьліны, жывёл і пад.).
Граніт і голае каменьне сьвідруюць тонкія карэньні. Шукаючы жывой крыніцы, каб чыстае вады напіцца. (Грахоўскі).
5. Пераноснае значэньне: пранізваць паветра, ваду рэзкім узьлётам, хуткім вярчэньнем.
Арлы-самалёты сьвідруюць прастор. (Купала).
6. Пераноснае значэньне: дзьмуць зь вялікай сілай (пра вецер).
Захавай, мой сын, прашу я, човен у адрыне, няхай вецер не сьвідруе, няхай так не гіне. (Колас).
94 views20:47