Get Mystery Box with random crypto!

Лёгкая Мова

Лагатып тэлеграм-канала lohkaja_mova — Лёгкая Мова Л
Тэмы з канала:
Цытаты
Словы
Лагатып тэлеграм-канала lohkaja_mova — Лёгкая Мова
Тэмы з канала:
Цытаты
Словы
Адрас канала: @lohkaja_mova
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 4.35K
Апісанне з канала

📚Старонка для тых, хто хоча палепшыць свой слоўнікавы запас беларускае мовы.
Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 7

2022-01-14 07:34:12
ГІЛЬ (hil)
(назоўнік, мужчынскі род)

Невялікая лясная пеўчая птушка сямейства ўюрковых з чырвонаю афарбоўкаю пер'я на грудзях (у самцоў).

Чым далей ад дому, меней гілёў са сваімі чырвонымі грудкамі, — не пырхаюць з куста на куст. (Пташнікаў).
#словы_Г
631 views04:34
Адкрыць / каментаваць
2022-01-13 20:07:53
ПЭ́НДЗАЛЬ (pendzal)
(назоўнік, мужчынскі род)

Пучок шчаціньня, валасоў або шэрсьці, прымацаваны да ручкі, які служыць для нанясеньня фарбы, клею і пад. на паверхню чаго-н.

[Люба] макае пэндзаль у бляшанку з фарбаю, якая прывешана да папружкі, піша на дрэве нумар. (Шамякін).
#словы_П
732 viewsedited  17:07
Адкрыць / каментаваць
2022-01-12 19:58:53
ТРАПКÁЧ (trapkač)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Ручнік з доўгімі махрамі.

У мыцельніку, пад чысьцюсенькім, надвое зложаным трапкачом, ляжаў касьцёр блінцоў. (Гартны).

2. Размоўнае слова Лупцоўка, біцьцё такім ручніком.

[Баба] схапіла Віцю за руку, ня даўшы нават распрануцца, задрала фуфайку і — трапкача, трапкача! — «каб ведаў, .. як пад рукі злыдням лезці!». (Паўлаў).
#словы_Т
476 views16:58
Адкрыць / каментаваць
2022-01-11 20:53:17
ЗРЭ́НКА (zrenka)
(назоўнік, жаночы род)

Адтуліна ў радужнай абалонцы, празь якую пранікае сьвятло ўнутр вока.

У цёмных павялічаных зрэнках сьвяцілася жудасьць. (Бядуля).
Вочы яго зь зелянінкаю у зрэнках цяпер, пры няроўным сьвятле лучыны, здаваліся суровымі і калючымі. (М. Ткачоў).
#словы_З
265 views17:53
Адкрыць / каментаваць
2022-01-10 14:15:51
ПАТЭЛЬНЯ (patelnia)
(назоўнік, жаночы род)

Мелкая мэталічная пасудзіна круглае формы для смажаньня.

Стол.. [Віта] сабрала багаты: капуста, гуркі, квашаныя брусьніцы, патэльня яечні, якая ўсё яшчэ сярдзіта сквірчэла і напаўняла хату апэтытным пахам. (Шамякін).

За сталом бацька быў асабліва вясёлы, жартаваў і ўсё падкладваў мне з патэльні бліны. (Савіцкі).
#словы_П
336 views11:15
Адкрыць / каментаваць
2022-01-09 18:58:44
СТХАРЫ́ЦЦА (stcharycca)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)

Прытаіцца.

Стхарыўся дзядзька ў куточку. (Колас).
# словы_С
657 views15:58
Адкрыць / каментаваць
2022-01-08 14:45:59
ПАРУЧЫ́НА (paručyna)
(назоўнік, жаночы род)

Тое, што і поручні. 
#словы_П
590 views11:45
Адкрыць / каментаваць
2022-01-07 09:22:48
З Калядамі, сябры!

ПАШТÓЎКА (paštoūka)
(назоўнік, жаночы род)

Паштовая картка для адкрытага пісьма; паштовая картка зь якім-н. малюнкам.

[Юзік:] Напісаў я табе з дарогі адну паштоўку, ды, мусіць, яна не дайшла да цябе. (Крапіва).
2. Размоўнае слова: фатаграфічная картка такога памеру.

[Дошка гонару] была невялікая памерам, і фотакарткі на ёй таксама былі невялікія — звычайныя паштоўкі. (Васілёнак).
#словы_П
625 views06:22
Адкрыць / каментаваць
2022-01-06 22:16:29
ШКАРПЭТКІ (škarpetki)
(назоўнік)

Кароткія панчохі, якія не даходзяць да калена.

Васіль Кузьміч зьняў туфлі і закінуў ногі ў шкарпэтках на падушку канапы. (Лобан).
440 views19:16
Адкрыць / каментаваць
2022-01-05 06:50:37
Можна падавацца ў сыноптыкі

У слоўніках гэтаксама фіксуецца "слатá").

СЛÓТА (słota)
(назоўнік)

1. Сырое надвор'е з дажджом і мокрым сьнегам.

Будзе слоту абвяшчаць прагноз,
Лістабой учыніць ператруску.
Песьняй, што расчуліла да сьлёз
Я прыму цябе па-беларуску. (Янішчыц).

2. Мужчынскі род і жаночы род; пераноснае значэньне: пра чалавека, які надакучае, прыстае.

[Бабуля:] — Адчапіся, слата, у горле перасохла. Прадзі вось лепш, а то будзе бацька без кашулі. (Брыль).
#словы_С
168 viewsedited  03:50
Адкрыць / каментаваць
2022-01-04 16:00:24
Як гучыць па-беларуску "ДВА САПОГА ПАРА"?

А вось так:

Абое рабое
Роўны з роўнага цешыцца
Адзін аднаго (адзін другога) не перацягне
Які ехаў, такі (такую) стрэў
#фразэалягізмы
599 viewsedited  13:00
Адкрыць / каментаваць
2022-01-03 17:02:00
ШАШÓК (šašok)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Драпежны зьвярок сямейства куніц з каштоўным пушыстым футрам.

Звалілася была з шаста і закудахкала курыца. Пасьля адразу ж сьціхла, як бы яе шашок лапнуў за горла. Шашок часта прыходзіць у хлеў. (Пташнікаў).

2. Футра гэтае жывёліны.

Шапка з шашка.
#словы_Ш
515 views14:02
Адкрыць / каментаваць
2022-01-02 15:06:19
КÓЎДРА (koŭdra)
(назоўнік, жаночы род)

Пасьцельная рэч, якой накрываюцца.

Накрыўшыся з галавою коўдраю, спаў самы меншы пляменьнік Якуб, найлепшы дзядзькаў прыяцель. (Колас).
#словы_К
575 views12:06
Адкрыць / каментаваць
2021-12-31 19:51:10
З надыходам Новага году, даражэнькія! Ад шчырае душы зычым Вам, каб усе Вашыя мары зьдзейсьніліся! Крэпкага здароўя і любві Вам і Вашым блізкім!

Шчыры дзякуй кожнаму з Вас, за вашыя шматлікія цёплыя камэнтары, паведамленьні, за Вашую бясконцую падтрымку. Абдымаем Вас!
417 views16:51
Адкрыць / каментаваць
2021-12-28 19:27:10
БЯЗГЛУ‌ЗЬДЗІЦА (biazhłuździca)
(назоўнік, жаночы род)

Размоўнае слова: тое, што пярэчыць сэнсу; глупства, недарэчнасьць.

[Зёлкін:] Ня можа быць, каб вы, Аляксандр Пятровіч, такую бязглузьдзіцу напісалі. (Крапіва).
#словы_Б
439 views16:27
Адкрыць / каментаваць
2021-12-28 17:42:02
Заўважылі, што апошнім часам выйшла шмат падобных пастоў, дзе да таго ж інфармацыя розьніцца. Мы ж прытрымліваемся гэтае тэорыі елак/ёлак/ялінак па-беларуску Нагадаем!

Як усё ж завецца гэтае цудоўнае дрэва? А што тады такое ёлка? Распавядаем

Паводле В. Вячоркі:

Cлова ёлка ў значэньні адпаведнага дрэва ведаюць асобныя беларускія гаворкі — напрыклад, на Віленшчыне.

У іншыя гаворкі ды ў літаратурную мову слова ёлка прыйшло ўжо ў савецкі час для абазначэньня менавіта сьвяточнага дрэва. Яшчэ "ёлачкай" могуць называць узор вышыўкі.

Беларускія этымолягі з агульнаславянскай пэрспэктывы і пра елку, і пра ёлку кажуць: такія формы "маюць вельмі абмежаваны характар: галоўным чынам беларуска-руская тэрыторыя".

На пераважнай жа бальшыні абшару менавіта беларускае мовы вядомая назва дрэва ялíна, з варыянтамі éліна, ялінá, а нават ядлíна.
494 views14:42
Адкрыць / каментаваць
2021-12-28 17:41:59 Ёлка ў роце! Гэта значыць — горка, прыкра ў роце. Многія ў Беларусі, нават расейскамоўныя, ведаюць і ўжываюць беларускі прыметнік ёлкі, які апісвае спэцыфічны непрыемны смак сапсаванага масла ці сала. Ёсьць і дзеясловы — зьялчэць, ёлкнуць. Этымалёгія слова зьвязаная з старымі яшчэ індаэўрапейскімі каранямі, як у слова эль. Гэтак беларускае слова ёлка са значэньнем горкага смаку падказвае нам, што для сьвяточнага дрэва лепей выбіраць іншыя словы.

Сьвяткаваньне пад назваю калядная ялінка, перажыўшы савецкія часы на эміграцыі, вярнулася на Бацькаўшчыну. То хай жыве ялінка!

А ялінка!.. Чаго толькі
На яе няма галінках!
Сьвецяць зоркі і вясёлкі
У бліскучых павуцінках. (Колас).
491 views14:41
Адкрыць / каментаваць
2021-12-27 21:53:20
Ці згодныя, сябры?
#цытаты
310 views18:53
Адкрыць / каментаваць
2021-12-26 17:16:01
У слоўніку Байкова-Некрашэвіча знайшлі вось такое слоўца

ЗУХВÁЛЬСТВА (zuchvalstva)
(назоўнік, ніякі род)

Саманадзейная хвальба, перабольшанае ўсхваленьне сваіх сіл і здольнасьцяў.
#словы_З
781 viewsedited  14:16
Адкрыць / каментаваць
2021-12-25 20:34:56
Віншуем з Калядамі ўсіх, хто сёньня адзначае!
433 views17:34
Адкрыць / каментаваць
2021-12-24 19:55:40
ТЛО (tło)
(назоўнік, ніякі род)

Фон, асноведзь.

Было ў ім [вэстыбюлі] нешта ад прагулачнага вясельнага карабліка. На такіх на тле празрыстых фіранак, руж, бантаў ды чаек любяць здымацца маладыя шлюбныя пары. (Клінаў).
541 viewsedited  16:55
Адкрыць / каментаваць
2021-12-23 15:34:55
Даражэнькія, неўзабаве навагоднія сьвяты! Калі Вы яшчэ ў пошуках падарункаў для сваіх блізкіх, нашыя адрыўныя календары-слоўнічкі яшчэ чакаюць Вас!

Штодзень новае слова!

Падарыце цудоўны настрой на ўвесь год сабе, родным і сябрам!
399 views12:34
Адкрыць / каментаваць
2021-12-21 23:42:23
ДАЦЬ РАДЫ (-У) можна каму ці чаму. А мае гэты выраз наступныя значэньні:

1. ДАЦЬ РАДУ: Парадзіць, параіць.

Табе раду я дам, як бяду ашукаць. (Купала).

2. ДАЦЬ РАДЫ: Адолець, управіцца з кім-, чым-н.

Кабанам цяжка было даць рады, яны раўлі, як зьвяры, і не хацелі ці не маглі падняцца. (Чорны).
614 viewsedited  20:42
Адкрыць / каментаваць
2021-12-20 16:51:29
Нагадваем, Сябры!

Запомнім: ніколі не
адказваем на дзякуй словамі "калі ласка" — гэта калька з расейскае мовы. Нашае "калі ласка" суправаджае просьбу

Трошкі цікавага пра "дзякуй":

Дзякуем мы КАМУ, а не КАГО (як у рас. мове): дзякую (каму?) табе, сябрам.
Слова "дзякуй" скланяецца як звычайны назоўнік: „А што мне з твайго дзякуя? Якая цана яму, гэтаму дзякую? Зь дзякуем, брат, у краму ня пойдзеш. І на дзякуі не пражывеш…” (Я. Рапановіч).
Слова "дзякуй" мужчынскага роду: вялікі дзякуй як вялікі трамвай. Можа быць яшчэ шчырым, сардэчным.
"Дзякуй" зьявіўся ў нашай мове прыкладна у 15 ст.
Калі вы любіце скарачаць словы ў перапісках, пішыце ня "дзяк", а "дзяка" — гэтае слова калісьці ўжывалася ў множным ліку ("дзякі") замест "дзякуй".
449 views13:51
Адкрыць / каментаваць
2021-12-15 21:23:55
Толькі паглядзіце на гэтыя чароўныя выявы ад @rayando.nubes! А вы часам разглядаеце ў аблоках кветачкі, жывёлінак ці нешта іншае?

УЯЎЛЯ́ЦЬ (ujaŭlać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. У думках складаць вобраз каго-, чаго-н., узнаўляць розумам, фантазіяй.

Мне цяпер уявіць немагчыма — Нікне розум, маўчыць уяўленьне. (Дзяргай).
Здараецца, што бывае цяжка ўявіць дарагія рысы блізкага чалавека, калі вельмі хочаш гэта зрабіць. (Шамякін).

2. Лічыць, дапускаць.

Я ня верыў гэтаму, я ня мог уявіць, што ў нас мог знайсьціся такі чалавек. (Кулакоўскі).
#словы_ У
640 views18:23
Адкрыць / каментаваць
2021-12-13 20:49:34
А ў нас зноў разыгранка! Для ўдзелу пераходзьце па спасылцы:
https://instagram.com/lohkaja_mova?utm_medium=copy_link
235 views17:49
Адкрыць / каментаваць
2021-12-12 21:55:31
Як беларусы кажуць "НА ДОСУГЕ"?

А вось так:

Вольным часам.

Рас. ''досуг'' перакладаецца на беларускую мову як ''вольны час''.
693 views18:55
Адкрыць / каментаваць
2021-12-09 16:06:13
130 год таму, 9 сьнежня 1891 г., нарадзіўся вядомы клясык беларускае літаратуры Максім Багдановіч
#цытаты
292 views13:06
Адкрыць / каментаваць
2021-12-08 20:49:09
КАЖÁН (kažan)
(назоўнік, мужчынскі род)

Начны сысун з шырокімі перапончатымі крыламі.

Нячутна носяцца кажаны, кожны раз зьнячэўку нагадваючы летам птушак. (Брыль).
А ў цёмных хадах, зь сярэдзіны, вяліся кажаны, якіх мы таксама лічылі за птушак. (Дамашэвіч).
#словы_К
2.0K views17:49
Адкрыць / каментаваць
2021-12-07 19:59:45
На дварэ мінусавое надвор'е! Спадзяёмся, Вы не сьцюцюрыліся, сябры, у гэткую сьцюжу


СЬЦЮЦЮ́РЫЦЦА (ściuciurycca)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)

Сьцюцюрыцца, сьцяцюрыцца, счучурыцца — прытуліцца, сьціснуцца, скружніцца, суцішыцца.

Як толькі вечар, яны каля бацькі сьцюцюрацца.
Малы з холаду сьцяцюрыўся, аж будзіць балюча.
Селі пад ёлачку, счучурыліся ўдваіх.

Слова "сьцюцюрыцца" — зь Віцебшчыны.
Сьцюцюрыцца можна ад холаду, страху.
#словы_С
610 viewsedited  16:59
Адкрыць / каментаваць