Get Mystery Box with random crypto!

Лёгкая Мова

Лагатып тэлеграм-канала lohkaja_mova — Лёгкая Мова Л
Тэмы з канала:
Цытаты
Словы
Лагатып тэлеграм-канала lohkaja_mova — Лёгкая Мова
Тэмы з канала:
Цытаты
Словы
Адрас канала: @lohkaja_mova
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 4.32K
Апісанне з канала

📚Старонка для тых, хто хоча палепшыць свой слоўнікавы запас беларускае мовы.
Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 9

2021-10-04 17:14:41
Увага! Наперадзе шмат мяккіх знакаў

ТРЫ́ЗЬНЕНЬНЕ (tryźnieńnie)
(назоўнік, ніякі род)

1. Стан паводле дзеяслова трызьніць.

У паўдрымоце, у гарачым трызьненьні Саша прыціскала галаву Шапятовіча да сваіх грудзей. (Шамякін).

2. Бяссэнсавая гаворка хворага, які знаходзіцца бяз памяці.

На задніх фурманках везьлі, відаць, цяжка параненых, бо цяпер над дарогаю чуліся прыглушаныя стогны, словы трызьненьня. (М. Ткачоў)

3. Пазбаўленая сэнсу балбатня, бязглузьдзіца.

[Рыбакоў:] – Усё, што вы пагаварылі тут, – дзікае трызьненьне. (Асіпенка).

4. Галюцынацыя.

Некалькі гадзін Іван спаў непрабудна і глыбока, потым ліпкая мешаніна трызьненьня і рэальнасьці пачала блытацца, кружыць у яго цьмянай, соннай сьвядомасьці. (Быкаў).

5. Мары, думкі аб кім, – чым-н.

Але Ірма там будзе. І будзе аўтарскае трызьненьне ёю, шчымліва-ціхае і бясконцае – як песьня падбітае птушкі. (Карамазаў).
#словы_Т
586 views14:14
Адкрыць / каментаваць
2021-10-03 18:32:59
Гэта важна: падпішыцеся на «тупарылыя карцінкі». Зараз патлумачым:

Пры вывучэньні беларускае мовы вельмі важна выкарыстоўваць яе ўва ўсіх сфэрах свайго жыцьця: пачынаючы з музыкі, якую слухаеце па шляху на вучобу ці працу, і скончваючы выбарам мовы ў банкамаце. Тое ж можна сказаць аб мэмах: яны гэтаксама могуць і нават маюць быць беларускамоўнымі.

Таму падпісвайцеся: @karcinki
553 views15:32
Адкрыць / каментаваць
2021-10-01 19:45:35
Запомнім: "КАТОРАЯ ГАДЗIНА?" і "КОЛЬКІ ЧАСУ?" маюць розныя значэньні (паказана на малюнку).

На пытаньне "каторая гадзіна?" адказваем: першая, другая... і г. д. (парадкавыя лічэбнікі).

1. Для першай паловы гадзіны (ад нуля да 30 хвілін) ужываем прыназоўнік НА:

дзесяць хвілін на першую,
палова на пятую.

2. Для другой паловы гадзіны ўжываем прыназоўнікі ДА, БЕЗ, ЗА:

чвэрць (або квадранец) да шостай,
за дзесяць хвілін дзявятая,
без дваццаці пяці дзясятая.

На пытаньне "КАЛІ?" адказваем з прыназоўнікам А (АБ):

а другой,
аб адзінаццатай,
апоўдні,
апоўначы,
а палове на сёмую.
але: у дваццаць хвілін на восьмую.

Паводле: @radiosvaboda
551 views16:45
Адкрыць / каментаваць
2021-09-29 19:26:52
Што беларусы кажуць замест "ПЕРВЫЙ БЛИН КОМОМ"?

А вось што:

Першае цялятка — шчанятка
Першыя каты — за платы
Першы плод — за плот
Першую работу за плот выкідаюць
Першы блін — сабаку
#фразэалягізмы
140 viewsedited  16:26
Адкрыць / каментаваць
2021-09-27 17:31:26
Гэтаксама ў некаторых слоўніках — ХРЫБÉТ ці ХРЫБÉТНІК. Ну, і ПАЗВАНОЧНІК, вядома ж

ХРЫБÉТНІЦА (chrybietnica)
(назоўнік, жаночы род)

Апорны элемэнт шкілета хрыбетных жывёл (у тым ліку, шкілета чалавека).

@rhileephotog
#словы_Х
193 viewsedited  14:31
Адкрыць / каментаваць
2021-09-26 15:40:05
Мацнейшы верш пра нашую родную Мову

БЯЗМОЎЕ
(Янусь Малец)

Прысьнілася:
Плача гаротная мова,
За дротам калючым
Прыгожыя словы,
Праходзіць ля дрота
Пачварная варта,
I страшна мне стала:
Я сам – з аўтаматам!

А хто я:
Змагар
Ці я з варты бяздумнай?
Ды хто б я ні быў,
Усё роўна мне сумна,
Бо сон – пра жыцьцё
Маёй горкай Айчыны,
Што зноў нарадзіла
Маўклівага сына.

О, колькі жыве іх,
Зьнямелых,
Наўкола!
Страшэннае
З грукатам коціцца кола.
Зьлятаюць дажджынкі
атрутныя з хмары –
То нам за бязмоўе
Расплата і кара!

То кара няшчырым,
Крыклівым паэтам,
Што вершы плятуць
У чарзе па манэту.
Да вас,
Без'языкіх палітыкаў зграя,
Праклён нашых продкаў
Зь нябёсаў зьлятае!

...Апоўначы ўзбуджана
З ложка я ўскочыў
І доўга па хаце
Да раніцы крочыў.
Нібы насланьнё,
Хтось шаптаў мне на вуха:
«Без мовы народ –
Як гармонік без духу».

У цяжкім адчаі
Прысеў на канапу
...З пакоя дзіцячага клікнулі:
– Папа!
Скрозь сьлёзы прыпомніў
Вясковую хату,
Да болю знаёмае,
Роднае:
– Тата!
556 views12:40
Адкрыць / каментаваць
2021-09-25 20:18:31
НАПАВÉР (napavier)
(прыслоўе)

У доўг, у крэдыт.

У Пінску Лабановіч і краму сабе аблюбаваў, дзе можна браць сёе-тое напавер, бо грошы не заўсёды бываюць у кішэні. (Колас).
#словы_Н
527 views17:18
Адкрыць / каментаваць
2021-09-24 20:27:55
Дазволім сабе трошкі кантэнту 16+ (ці 18+? ). У кожным разе — хвілінка народнага гумару!

Як сказаць па-беларуску: ''РАД БЫ В РАЙ, ДА ГРЕХИ НЕ ПУСКАЮТ''?

А вось гэтак:

Пайшоў бы ў мніхі, дык яйцы ліхі.

P. S. Мніх — (састарэлае) манах.
#прыказкі #прымаўкі
711 views17:27
Адкрыць / каментаваць
2021-09-23 17:57:22
Сёньня, апроч слова, дзелімся з Вамі і кавалачкам творчасьці цудоўных @nizkiz. Зноў уключайма гук!

Ці ёсьць тут фанаты @nizkiz?

ЛУНA‌ЦЬ (łunać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

Плаўна лятаць, рухацца ў паветры.

NIZKIZ — Люстэрка

Так губляю вочы блакітныя ў чырвоным,
Застаючыся сам-насам сабе незнаёмы.
Не адчуваю час...

Я гляджу ў люстэрка i мераю ў iм адлегласьць
Да тваіх прывідаў маўкліва дзіўных дагэтуль,
Што разбуралі нас...

Цiха лунае гук. Раю застацца тут...

Дзе мы супраць усіх.
Нерухома дэманы твае сьпяць у коме.
Гэта наш амаль новы шанец.
Дык прымай мае віншаваньні.

Так блукаюць думкі адлігаю, крадучыся
Мы даўно ня тыя з табою,
Кiм нас усе лічаць.
Зноў i таму, відаць,

Я малюю зоркі бясконца на яе целе
І фатаграфую ў цемры здымнай кватэры,
Каб сонца не спужаць.

Цiха лунае гук.
Раю застацца тут...

Дзе мы супраць усіх.
Нерухома дэманы твае сьпяць у коме.
Гэта наш амаль новы шанец.
Дык прымай мае віншаваньні.
#словы_Л
435 viewsedited  14:57
Адкрыць / каментаваць
2021-09-22 16:01:30
У гэты халодны восеньскі дзень цёплае відэа ад @mr.pokee

Уключайце гук!

Ёсьць тут аматары вожыкаў?
849 viewsedited  13:01
Адкрыць / каментаваць
2021-09-21 18:41:41
ВЫГО́ДА і ВЫ́ГАДА

У беларускай мове існуюць словы ВЫГО́ДА і ВЫ́ГАДА, якія маюць рознае значэньне, таму ўжываць іх трэба правільна.

Слова ВЫ́ГАДА абазначае тое ж самае, што "выгода" ў расейскай мове: карысьць, прыбытак; разьлік. А вось нашая ВЫГО́ДА мае ўжо іншыя значэньні.

ВЫГО́ДА (vyhoda)
(назоўнік, жаночы род)

1. пераважна множны лік (выгоды, -аў). Усё, што задавальняе максымальныя запатрабаваньні, чым зручна карыстацца.

Кватэра з выгодамі.
Добры хутар! Месца вясёлае, усе выгоды пад рукою. Тут табе і зямля, і паша, і дровы. (Колас).

2. Прывольле.

У калгасе на выгодзе, На палянцы ля крыніцы Разышліся ў карагодзе Маладыя жарабіцы. (Крапіва).

Зьвернем увагу на цікавы адметны выраз «быць (жыць) на выгодзе» — жить привольно, вольготно. Радкі з народнай песьні: «Была я ў мамачкі на выгодзе, садзіла арэшанькі ў гародзе».
#словы_В
184 views15:41
Адкрыць / каментаваць
2021-09-17 16:08:21
Сёньня ў нас трошкі канцылярскіх прыладаў

Гартайма
261 views13:08
Адкрыць / каментаваць
2021-09-15 18:58:55
КРÓХКI (krochki)
(прыметнік, мужчынскі род)

Які лёгка крышыцца, распадаецца на часткі; ломкі.

Крохкі лёд.
Крохкае дрэва.
Вязалі снапы асьцярожна: крохкая салома, калі моцна закручваць перавясла, ірвалася. (Мележ).
#словы_К
364 viewsedited  15:58
Адкрыць / каментаваць
2021-09-12 20:56:39
#цытаты
523 views17:56
Адкрыць / каментаваць
2021-09-09 17:19:59
А Вы ня блытаеце рас. "камыш", "рогоз" и "тростник"?

P. S. "Тростник" у розных слоўніках перакладаецца па-рознаму:

трысьцё
трысьнёг
трысьціна

P. P. S. Кажуць, фота ''чарота'' у нас усё роўна няслушнае, за што выбачаемся (мы, на жаль, не батанікі). Але тут галоўнае, каб ''рогоз'' Вы ''камышом'' больш не называлі''
557 viewsedited  14:19
Адкрыць / каментаваць
2021-09-07 16:42:35
Падабаецца нам гэтае слова, а Вам?

МІНА́К (minak)
(назоўнік, мужчынскі род)

Тое, што і прахожы.

Мінак паглядзеў на Мірона, як на пустое месца і пашыбаваў сабе далей. (Аўласенка).
#словы_М
392 views13:42
Адкрыць / каментаваць
2021-09-06 17:11:14
КІЯ́Х/КАТА́Х/КІЁЎКА (kijach/katach/kijoŭka)
(назоўнік)

Гэтаксама КАТАХ — гэта суквецьце з патоўшчанаю восьсю: катах вярбы, катах кукурузы.

КІЁЎКАЮ недзе на Беларусі называюць яшчэ і пухоўку (рас. "рогоз").

А якія назвы чулі Вы?
#словы_К
335 viewsedited  14:11
Адкрыць / каментаваць
2021-09-01 18:43:41
Зь першым днём восені, даражэнькія!

ВÉРАСЕНЬ (vierasień)
(назоўнік мужчынскі род)

Дзевяты месяц года.

Быў канец верасьня, і маладыя бярозкі на ўзьлесьсі стаялі ў залатым убраньні. (Шамякін)

Ці любіце вы восень?
#слову_В
103 views15:43
Адкрыць / каментаваць
2021-08-28 18:08:16
Хтосьці ведаў?

КАШУ́ТА (kašuta)
(назоўнік, жаночы род)

Сындром, што характарызуецца высокаю хуткасьцю адпластаваньня часьцінак скуры на працягу параўнальна доўгага часу. Найчасьцей сустракаецца на скуры галавы, пакрытае багатым валасяным покрывам.
#словы_К
195 views15:08
Адкрыць / каментаваць
2021-08-26 16:07:23
Ці ведаеце Вы, як гучыць па-беларуску "УШКИ НА МАКУШКЕ"?

А вось гэтак:

Слых на семярых
Вушы наставіць (паставіць, натапырыць)
#фразэалягізмы
491 views13:07
Адкрыць / каментаваць
2021-08-24 15:10:40
ЗГАРУ́СЬЦІЦЬ (zharuścić)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)

1. Размоўнае слова: зрабіць што-н. на скорую руку, абы-як (з-за недахопу сродкаў, уменьня).

Поле — канюшынішча, — на якім сяк-так згарусьцілі першы ўкос, было чыстае, рудое... (Пташнікаў).

2. Набыць, прыдбаць што-н. зь вялікаю цяжкасьцю.

Колькі ж год яшчэ трэба працаваць, каб зноў згарусьціць беднаму чалавеку сто рублёў. (Бядуля).
#словы_З
439 viewsedited  12:10
Адкрыць / каментаваць
2021-08-21 22:10:38
ПАКÍДЗІШЧА (pakidzišča)
(назоўнік, ніякі род)

Абласное слова: той (тая), каго пакінулі, з кім рассталіся назаўсёды.

Сёньня ў Сымона зьявілася пачуцьцё вялікага сораму перад людзьмі. Хіба гэта жарт? Жонка пакінула. Пакідзішчам стаў. (Чарнышэвіч).
#словы_П
276 viewsedited  19:10
Адкрыць / каментаваць
2021-08-20 16:11:19
ЛУПÁТЫ (łupaty)
(прыметнік, мужчынскі род)

З вылупанымі вачыма; вірлавокі.

Салдат нёс свой аўтамат у руцэ і пільна шнырыў лупатымі вадзянымі вачыма па баках. (Якімовіч).
У паветры віселі лупатыя, з празрыстымі, як шкельцы, крыльцамі стракозы. (Хомчанка).
#словы_Л
113 views13:11
Адкрыць / каментаваць
2021-08-18 08:18:40
Раптам задаліся пытаньнем, ці існуе беларускі адпаведнік слова "любвеобильный" — і ў слоўніках нічога не знайшлі

Толькі "Скарнік" ды "Белазар" падкінулі пару варыянтаў:

шчадралюбны
поўны любасьці

А ці ведаеце вы нейкія словы, якія б былі блізкімі па значэньні да ''любвеобильный''?
212 views05:18
Адкрыць / каментаваць
2021-08-17 09:25:27
АГРЭ́СТ (agrest)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Кустовая садова-ягадная расьліна сямейства агрэставых.

Ад шашы дом аддзяляўся садам з чатырох яблынь і кустамі агрэсту і парэчак. (Маўр).

2. Кісла-салодкія ягады гэтай расьліны.
#слову_А
201 views06:25
Адкрыць / каментаваць
2021-08-14 20:07:02
ФІРА́НКА (firanka)
(назоўнік, жаночы род)

Заслона з тонкага матэрыялу на вокны, дзьверы і пад.

У пакоі Паходні было чыста прыбрана, лёгкі ветрык калыхаў белыя фіранкі на расчыненых вокнах. (Хадкевіч).
І фіранкі Валя павесіла новыя: з марлі, падсіненыя і таксама зьлёгку падкрухмаленыя. (Васілевіч).
#слову_Ф
185 views17:07
Адкрыць / каментаваць
2021-08-11 19:30:21
НАГБÓМ (nahbom)
(прыслоўе)

Піць зь вялікае пасудзіны, нахіліўшы яе.
#словы_Н
315 views16:30
Адкрыць / каментаваць
2021-08-09 09:12:23
ЖНІ́ВЕНЬ (žnivień)
(назоўнік, мужчынскі род)

Восьмы месяц года, апошні летні месяц.

Быў канец жніўня — час, калі сьпяшаліся на вучобу студэнты, вярталіся ўдзельнікі шматлікіх экскурсій, людзі, якія адпачывалі на курортах. (Даніленка).
#слову_Ж
1.2K views06:12
Адкрыць / каментаваць
2021-08-04 15:14:54
ЗБАЁДАЦЬ (zbajodać)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)

1. Размоўнае слова: згубіць, невядома дзе падзець.

— Але воз трэба забраць зараз, каб стары за зіму не збаёдаў дзе яго. (Сабаленка).
— А так, пячатка ў мяне з сабою, аформім цялят, а то яшчэ збаёдаеце, — гаварыў Тамаш. (Гурскі).

2. Загубіць, зьнішчыць.

Збаёдаць чалавека.

3. Марна патраціць, перавесьці.

Збаёдаць грошы.
#словы_З
228 views12:14
Адкрыць / каментаваць
2021-07-31 19:14:09
Мамачкі, гэта ўжо ліпень скончыўся!

ЛІ́ПЕНЬ (lipień)
(назоўнік мужчынскі род)

Сёмы месяц каляндарнага года.

Сябры, падзяліцеся, як праходзіць вашае лета?
#словы_Л
113 views16:14
Адкрыць / каментаваць