Get Mystery Box with random crypto!

САКАТÁЦЬ (sakatać) (дзеяслоў, незакончанае трываньне) 1. Утва | Лёгкая Мова

САКАТÁЦЬ (sakatać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Утвараць сокат (пра курэй).

Ходзіць курачка ля току і сакоча: — Ко-ку! Ко-ку! (Шушкевіч).

2. Стракатаць, утвараць строкат (пра насякомых, птушак).

Бясконцым, здаецца, на ўсю зямлю, хорам сакаталі конікі і пырскалі з-пад ног на ўсе бакі. (Дуброўскі).

3. Часта стукаць, страляць, трашчаць.

За сьцяною плаўна сакатала швейная машына. (Ракітны).

4. Пераноснае значэньне размоўнае слова: хутка, не сьціхаючы, гаварыць; балбатаць.

Сам Бабіч гаворыць мала, а толькі слухае, як другія сакочуць, прычым на яго твары ўвесь час красуе найдабрэйшая ўсьмешка. (Колас).
#словы_С