Get Mystery Box with random crypto!

Лёгкая Мова

Лагатып тэлеграм-канала lohkaja_mova — Лёгкая Мова Л
Лагатып тэлеграм-канала lohkaja_mova — Лёгкая Мова
Адрас канала: @lohkaja_mova
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 4.16K
Апісанне з канала

📚Старонка для тых, хто хоча палепшыць свой слоўнікавы запас беларускае мовы.
Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 8

2022-04-13 13:44:32
ГАРМÍДАР (garmidar)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Размоўнае слова: гучная бязладная гаворка наперабой; шум, вэрхал.

Адразу падняўся гармідар. Кожны хацеў першы выказаць сваю думку. (Карпюк).
Троху-патроху ўзьнялася жвавая гамонка, якая нарэшце перайшла ў тлумны гармідар. (Зарэцкі).

2. Беспарадак, неразьбярыха.
#словы_Г
1.9K viewsedited  10:44
Адкрыць / каментаваць
2022-04-13 08:00:30
#цытаты
1.8K views05:00
Адкрыць / каментаваць
2022-04-12 21:38:51
БРА'МА (brama)
(назоўнік, жаночы род)

Шчыльныя, на дзьве палавіны, крытыя зьверху вароты, якія закрываюць галоўны ўваход на тэрыторыю горада, завода, двара і інш.

Толькі ў сэрцы трывожным пачую
за краіну радзімую жах,
успомню вострую браму сьвятую
і ваякаў на грозных канях. (Багдановіч).
#словы_Б
2.3K views18:38
Адкрыць / каментаваць
2022-04-11 15:20:11
СПАГÁДА (spahada)
(назоўнік, жаночы род)

1. Спачуваньне каму-н. у сувязі з чым-н.

Але Стэпа была адна: ні помачы, ні спагады чакаць ёй не было адкуль... (Гартны).
У голасе Кірылы адчуваўся боль і спагада да жонкі, на лёс якой выпала гэтулькі клопатаў. (Гурскі).

2. Добразычлівыя адносіны да каго-, чаго-н.; маральная падтрымка.

Сьвет жорсткі, ніхто не разумее здольнага хлопца, нават свае людзі. Мае спагаду адно дзед. (Лужанін).

3. Літасьць да каго-н. з чыйго-н. боку.

Я ведаю, спагады ён ворагу не дасьць. (Глебка).
#словы_С
2.8K views12:20
Адкрыць / каментаваць
2022-04-10 21:46:03
ДРАБÍНЫ/ДРАБÍНА (drabiny/drabina)
(назоўнік)

Прыстаўная лесьвіца.

[Хлопцы] залазілі .. [на вышкі] па высокіх драбінах .. праз закотнае акенца. (Якімовіч).
У хляве было аж пад бэльку сена. Да яе была прыстаўлена драбіна. (Пташнікаў).
#словы_Д
1.8K views18:46
Адкрыць / каментаваць
2022-04-10 15:24:03
Як сказаць па-беларуску "ТОЧКА ЗРЕНИЯ":

"ПУНКТ ГЛЕДЖАНЬНЯ"

Некаторыя слоўнікі дапускаюць ужываньне выразу "ПУНКТ ПОГЛЯДУ".

''ГЛЕДЗІШЧА'' (як слушна падказалі нам ў камэнтарах) — з гледзішча...

Ні ў якім разе не кажам "кропка погляду" і тым больш "кропка зроку"
1.9K views12:24
Адкрыць / каментаваць
2022-04-07 14:57:44
Ці ведаеце вы, як сказаць па-беларуску "Из уст в уста"?

А вось гэтак:

З вуха на вуха
#фразэалягізмы
2.7K views11:57
Адкрыць / каментаваць
2022-04-05 20:27:30
ЯДВÁБ (jadvab)
(назоўнік, мужчынскі род)

У некаторых слоўніках лічыцца састарэлым словам.

1. Валакно, якое выпрацоўваюць вусені тутавага шаўкапрада.

2. Ніткі або пража з такога валакна ці са штучнага сынтэтычнага валакна.

3. Тканіна з такіх нітак, пражы ці са штучнага, сынтэтычнага валакна.

4. Пераноснае значэньне: пра тое, што сваім бляскам, мяккасьцю, гладкасьцю і пад. нагадвае такія ніткі або тканіну.

За каляінкамі для калёс — шырэйшыя стужачкі таго ж травянога ядвабу. (Гартны).
#словы_Я
2.8K views17:27
Адкрыць / каментаваць
2022-04-04 16:42:04
Гэтаксама перакладаецца як "метаться, носиться".

ГАЙСÁЦЬ/ГÓЙСАЦЬ (hajsać/hojsać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Хутка і мітусьліва рухацца, перамяшчацца ў розных напрамках.

Ашалелы ад страху статак гайсаў па лужку. («Работніца і сялянка»).

2. Хадзіць, бегаць дзесьці бяз пэўнай мэты.

Ты ж тут не гойсай па вуліцы, а вучыся добра.
#словы_Г
2.2K views13:42
Адкрыць / каментаваць
2022-04-02 18:55:45
ФІРА́НКА (firanka)
(назоўнік, жаночы род)

Заслона з тонкага матэрыялу на вокны, дзьверы і пад.

У пакоі Паходні было чыста прыбрана, лёгкі ветрык калыхаў белыя фіранкі на расчыненых вокнах. (Хадкевіч).
І фіранкі Валя павесіла новыя: з марлі, падсіненыя і таксама зьлёгку падкрухмаленыя. (Васілевіч).
#словы_Ф
2.3K views15:55
Адкрыць / каментаваць