Get Mystery Box with random crypto!

ЯДВÁБ (jadvab) (назоўнік, мужчынскі род) У некаторых слоўнік | Лёгкая Мова

ЯДВÁБ (jadvab)
(назоўнік, мужчынскі род)

У некаторых слоўніках лічыцца састарэлым словам.

1. Валакно, якое выпрацоўваюць вусені тутавага шаўкапрада.

2. Ніткі або пража з такога валакна ці са штучнага сынтэтычнага валакна.

3. Тканіна з такіх нітак, пражы ці са штучнага, сынтэтычнага валакна.

4. Пераноснае значэньне: пра тое, што сваім бляскам, мяккасьцю, гладкасьцю і пад. нагадвае такія ніткі або тканіну.

За каляінкамі для калёс — шырэйшыя стужачкі таго ж травянога ядвабу. (Гартны).
#словы_Я