Get Mystery Box with random crypto!

СПАГÁДА (spahada) (назоўнік, жаночы род) 1. Спачуваньне каму- | Лёгкая Мова

СПАГÁДА (spahada)
(назоўнік, жаночы род)

1. Спачуваньне каму-н. у сувязі з чым-н.

Але Стэпа была адна: ні помачы, ні спагады чакаць ёй не было адкуль... (Гартны).
У голасе Кірылы адчуваўся боль і спагада да жонкі, на лёс якой выпала гэтулькі клопатаў. (Гурскі).

2. Добразычлівыя адносіны да каго-, чаго-н.; маральная падтрымка.

Сьвет жорсткі, ніхто не разумее здольнага хлопца, нават свае людзі. Мае спагаду адно дзед. (Лужанін).

3. Літасьць да каго-н. з чыйго-н. боку.

Я ведаю, спагады ён ворагу не дасьць. (Глебка).
#словы_С