Get Mystery Box with random crypto!

І па традыцыі: новы дзень — новае слова Вам ў скарбоначку | Лёгкая Мова

І па традыцыі: новы дзень — новае слова Вам ў скарбоначку

СКАРБÓНКА (skarbonka)
(назоўнік, жаночы род)

1. Скрыначка, бляшанка і пад. з вузкаю шчылінаю для зьбіраньня, назапашваньня грошай.

Устаўшы раніцай,.. [Юра] разьбіў сваю фарфоравую скарбонку і пералічыў грошы. Было аж дваццаць два рублі. (Бяганская).

2. Бляшанка для збору ахвяраваньняў (у царкве, на відовішчах і пад.).

У зале пачыналіся скокі, і медныя гукі аркестра зьліваліся з бразгатам медзякоў у пустыя скарбонкі. (Гартны).

3. Пераноснае значэньне: запас грошай; асабовы рахунак эканоміі сродкаў.

[Кіра:] — Мы, тата, у камсамольскую скарбонку не адну тысячу паклалі. (Карпаў).

4. Тое, што і скарбніца.

На шчасьце, паявіўся Кібрык, які быў сапраўднаю скарбонкаю розных зьвестак і чутак. (Шыцік).
#словы_С