Get Mystery Box with random crypto!

ЖВÁВЫ (žvavy) (прыметнік, мужчынскі род) 1. Поўны жыцьцёвых с | Лёгкая Мова

ЖВÁВЫ (žvavy)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Поўны жыцьцёвых сіл; бадзёры, рухавы; процілеглае — вялы.

Мірон быў больш разважлівы, спакойны хлопец, а Віктар — жвавы, імклівы. (Маўр).

2. Ажыўлены, выразны, жыцьцярадасны (пра вочы, твар).

[Ніканор] пастарэў.. Толькі вочы — маладыя і жвавыя. (Бядуля).

3. Рэзвы, вясёлы, гульлівы.

Птушак жвавых шчэбет хвілі не сьціхаў, Кружыўся зь белых кветак пылам. (Купала).

4. Бойкі, ажыўлены, шумны (пра гаворку).

Завязалася жвавая, перасыпаная жартамі і сьмехам размова. (Краўчанка).

5. Поўны руху, ажыўленьня, дзейнасьці.

— Усё-такі падабаецца ён мне, Менск. Жвавы, шумлівы, заклапочаны. (Мележ).

5. Хуткі па тэмпе, шпаркі.

Жвавым не па гадах подбегам Клім кінуўся да плота. (Шахавец).
#словы_Ж