Get Mystery Box with random crypto!

Нам тут сказалі, што гэта самае трапнае слова для панядзелка | Лёгкая Мова

Нам тут сказалі, што гэта самае трапнае слова для панядзелка

ЖУРБÁ (žurba)
(назоўнік, жаночы род)

Пачуцьцё смутку, душэўнае прыгнечанасьці; туга, маркота.

Бабка Наста сядзела на дубовай калодачцы каля печы, унурыўшыся ў свае нескладаныя, апавітыя журбою думкі. (Колас).
Тарас стаяў пасярод хаты, анямелы ў безвыходнай журбе. (Асіпенка).
#словы_Ж