ЛÁШЧЫЦЬ (łaščyć)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
1. Праяўляць пяшчотнасьць, любоў, ласку.
Бацька націснуў адною рукою на паравозны рычаг, другою лашчыў сына. (Лынькоў).
2. Пяшчотна дакранацца да каго-, чаго-н., гладзіць.
— Негрусь, мілы мой Негрусь! — казала .. [Ядзьвіся] і лашчыла сабаку, прытуліўшы да яго сваю шчаку. (Колас).
3. Пераноснае значэньне: песьціць, выклікаць прыемнае адчуваньне.
А калі дарога нырне ў доўгі лес, густое, прыветнае зацішша лашчыць душу, гоіць яе раны... (Пестрак).
#словы_Л