Get Mystery Box with random crypto!

Каталіцкая Беларусь: адраджэнне

Лагатып тэлеграм-канала catholicbelarus — Каталіцкая Беларусь: адраджэнне К
Лагатып тэлеграм-канала catholicbelarus — Каталіцкая Беларусь: адраджэнне
Адрас канала: @catholicbelarus
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 175
Апісанне з канала

Нататкі каталіцкай моладзі
catholicbelarus@protonmail.com

Ratings & Reviews

4.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 22

2021-07-02 14:18:13 Увогуле, пазіцыю адносна гэтай "ўсебеларускай" малітвы максімальна дакладна выказаў ксёндз Вячаслаў Барок. Нам застаецца толькі дапоўніць.

Адразу, дарэчы, адзначаем, што ўдзел у малітве - справа індывідуальная. Кожны павінен вырашыць для сябе сам.

На наш пагляд, заўтрашняя малітва і фон вакол яе могуць развіцца па двух сцэнарам.

І для двух гэтых сцэнараў будзе справядлівая тэза - кожны, хто прыйшоў туды аўтаматычна робіцца акторам тэатра імя "Сашкі 3%".

Прытым мы зараз не абражаем тых вернікаў, якія хочуць памаліцца за мір у нашай краіне. Мы проста канстатуем факты - хочаце Вы ці не, а ўдзел кожнага верніка ў малітве будзе выкарыстаны ў палітычных і прапагандысцкіх мэтах:

Сцэнар 1:

Выходзіць істэрычны Азарёнак і з ходу пачынае:

"Посмотрите сколько людей пришло после обращения властей к священству. Ведь могут же священники когда хотят! Александр Григорьевич - идеальный управленец, гениальный политик и отец всего беларуского народа, в трудную минуту смог сплотить беларусов всех конфессий".

(Грыша, можаш не дзякаваць, загатоўку, як бачыш, ужо для цябе напісалі)

І ўсё, усе удзельнікі аўтаматычна сталі запісаны ў "дзяцей беларускага народа, якіх згуртаваў Аляксандр Рыгоравіч".

Сцэнар 2:

Людзей прыходзіць вельмі мала, альбо яны прыходзяць і пасля малітвы пачынаюць спяваць "Магутны Божа".

Калі людзей прыходзіць мала - духавенства вінаваціцца ў нялюбасці да Беларусі і сабатавання дырэктыў улад па "згуртоўванні" беларускага народа.

Калі ж масава загучыць "Магутны Божа", то адразу паляцяць вінавачанні ў распальванні варожасці, палітычнай агітацыі, а вернікаў запішуць ў сатаністаў (досведу Азарёнку хапае).

Вось і выходзіць, што адэкватнага выбару няма.

Ці ўсё ж ёсць?

На наш вельмі сціплы пагляд, ад нападкаў падобных цыркачоў тыпа Азарёнка дапамог бы афіцыйны адказ Цэркваў. Мяккае, але непахіснае адстойванне пазіцыі Царквы, заснаванае на чалавекалюбстве, міласэрнасці і закліку да міру. Менавіта да такога звароту будзе максімальна цяжка "дакапацца".

Хоць, як слушна заўважыў Валянцін Бойка, ўжо няма чаму дзівіцца - тут у ксёндза Вячаслава Барка з яго каналам, дзе рэгулярна цытуецца Святое Пісьмо, ёсць шанец атрымаць экстрэмісцкае кляймо. Што ўжо тады казаць пра зварот да ўлад з заклікамі узлюбіць блізкага і ўспомніць пра чалавекалюбства.
142 views11:18
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 19:34:01 Выказваем падтрымку Ксёндзу Вячаславу Барку!

Дзякуй Вам за тое, што вы не баіцеся і дзейнічаеце. Дзякуй Вам за тое, што пішаце пра рэлігійных фарысеяў.
Вы - прыклад мужнасці і праўдзівай Веры. Цвёрдасць Вашых перакананняў -аксіёма.

Мы вельмі спадзяёмся, што адміністратыўны працэс скончыцца без якіх-небудзь сур'ёзных наступстваў. Хоць разумеем, як рэалісты, што ён не разваліцца проста так.

Але, не зважаючы ні на што, мы верым, што вы пераадолееце ўсе цяжкасці.

Беражы Вас Гасподзь.
530 views16:34
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 16:31:46 Хвала Езусу Хрысту!

Дабрыдзень, дарагія сябры!

Наш канал быццам бы вяртаецца да жыцця. Covid адступае і мы будзем ізноў цешыць вас сваімі думкамі.

Дзякуй усім, хто нас чытае.
215 views13:31
Адкрыць / каментаваць
2021-06-24 16:00:57 Хочам яшчэ адзначыць, што сёння праходзяць судовыя працэсы над палітычнымі зняволенымі: Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам, Мікалаем Статкевічам, Уладзімірам Цыгановичем, Арцёмам Сакавым, Дзмітрыем Паповым і Віктарам Бабарыкам (яго, дарэчы, прыйшла падтрымаць маса людзей).

Усіх іх Ірад судзіць па надуманых абвінавачаннях, толькі з пачуцця месці і крыўды. Гісторыя расставіць усе на свае месцы і Ірад Лукашэнка зойме сваё месца побач з яму падобнымі.

Сіл усім палітвязням і цярплівасці. Нам усім трэба згуртавацца.

На catholic.by, дарэчы, разважаюць пра тое, як Каталіцкі Касцёл гуртаваў людзей падчас акцый Салідарнасці ў Польшчы і пра тое, як ў наш час польская моладзь гэты Касцёл пакідае. Безумоўна, трэба зрабіць пэўныя высновы і падумаць, як унікнуць таго, каб моладзь пакідала Касцёл.

Аднак перш чым гэтыя высновы рабіць, нядрэнна было б усім нам згуртавацца ў тым ліку дзякуючы Касцёлу. Мы яшчэ не прайшлі шлях Салідарнасці, які прывёў да рэфармацыі Польшчы і сыходзе з краіны дыктатарскага рэжыму.

Перш чым перажываць пра тое, што наша моладзь можа нешта пакінуць, трэба яе вакол гэтага згуртаваць.

Ёсць пра што памеркаваць, праўда?
459 views13:00
Адкрыць / каментаваць
2021-06-24 15:28:03 ​​24 чэрвеня Ўрачыстасць нараджэння Яна Хрысціцеля

Постаць святога Яна Хрысціцеля, якога Езус назваў «найбольшым сярод народжаных ад жанчыны», знаходзіцца ў цэнтры гісторыі збаўлення дзякуючы асаблівай місіі гэтага святога быць папярэднікам Сына Божага на зямлі.

Ян — ад габрэйскага біблейскага імя Johanan («Бог ёсць міласэрны»). Гэтае імя — самае папулярнае сярод благаславёных і святых, агульная лічба якіх перавышае дзве сотні. Нарадзіўся Ян Хрысціцель у Аін-Карыне (Юдэя) за паўгода да нараджэння Хрыста. Яго бацькамі былі юдэйскі святар Захарыя і Альжбета. Нараджэнне Яна Хрысціцеля прадказаў Арханёл Габрыэль, які аб’явіўся Захарыі, калі той складваў ахвяру ў святыні. Паколькі стары Захарыя не паверыў, што стане бацькам у такім узросце, Арханёл учыніў так, што Захарыя анямеў ажно да нараджэння дзіцяці. Калі хлопчык нарадзіўся, родныя хацелі назваць яго так, як бацьку, Захарыем, але Альжбета настойвала на тым, што сына трэба назваць Янам. Гэта пацвердзіў і Захарыя, напісаўшы імя «Ян» на паперы, і ў гэтую самую хвіліну да яго вярнуўся дар мовы.

Калі Ян падрос, ён пакінуў бацькоў і адправіўся ў пустыню, жыў там, апрануўшыся ў адзенне з вярблюджай шэрсці і жывячыся мёдам і саранчою. Калі Ян атрымаў ад Бога наказ ісці да людзей і прапаведваць, ён накіраваўся да ракі Ярдан і стаў знакамітым прарокам, які прадказваў прыйсце Хрыста, — Ян называў Яго «Баранкам Божым».

На бераг Ярдана да Яна Хрысціцеля прыходзіла шмат людзей. Аднойчы прыйшоў Езус і папрасіў Яна ахрысціць Яго. Ян спабаваў пярэчыць, сказаўшы: «Гэта мне патрэбен хрост ад Цябе, а Ты прыходзіш да мяне?» — але ахрысціў Езуса. Потым ён звярнуўся да сваіх вучняў і прапанаваў ім ісці за Хрыстом. Сам жа пайшоў у Галілею, якою кіраваў тады Ірад Агрыпа, сын Ірада — забойцы немаўлят.

Жыццё св. Яна Хрысціцеля скончылася трагічна. Святы Ян указваў Іраду на яго амаральныя ўчынкі: «Нельга табе мець жонку брата твайго» (гл. Мк 6, 18). Разгневаны цар па намове жонкі загадаў арыштаваць святога і пасадзіць у вежу Махеронт. Падчас аднаго з піроў, які Ірад наладзіў у дзень свайго нараджэння, моцна захмялелы Агрыпа прысягнуў, што выканае кожнае жаданне дачкі сваёй жонкі Герадыяды, Саламеі, якая парадавала яго сваім танцам. Тады Герадыяда намовіла дачку, каб тая сказала, што хоча атрымаць галаву святога. Давялося Іраду загадаць адсячы галаву св. Яну Хрысціцелю, якую на місе прынеслі ў залу, дзе адбываўся пір. Цела святога забралі ягоныя вучні і пахавалі ў невядомым месцы (магчыма ў Сэбасце ў Самарыі).

крыніца http://serebranka.sdb.by

Чаму вучыць Ян Хрысціцель?

Усе яго дзеяння, усе яго словы так ці інакш падводзяць нас да разумення істы каяння.

Што ёсць каянне? Каянне - гэта, насамперш жаданне змяніць сябе, прызнаўшы свае памылкі. Жаданне ўстаць на шлях Праўды, жаданне быць разам з Панам.

І знаеце без чаго каянне не мае сэнсу? Без прабачэння. Усёдараванне, міласэрнасць, што паходзіць з Любові - вось ён спадарожнік каяння.

Менавіта пра гэта мы пісалі і пішам. Наша заданне - не пускаць у сэрца злосці і цемрадзі, не адракаючыся пры гэтым ад Праўды.
384 views12:28
Адкрыць / каментаваць
2021-06-23 20:00:40 https://t.me/rerumnovarum/121

Нешта не вельмі хочацца верыць у тое, што Антэ Ёзіч прыехаў дзеля таго, каб "утрымваць" каталікоў ад удзелу ў акцыях супраць Сашы 3%. Бо калі гэта так, то выходзіць, што такая камбінацыя - гэта афіцыйная пазіцыя Ватыкана, што, у сваю чаргу, падрывае веру людзей у барацьбу за Свабоду.

Узяць хаця б нашу гутарку са студэнтамі (ЗБС). Студэнты-вернікі напамінаюць пра ліст Святланы Ціханоўскай да Папы. Моладзь шчыра верыць у сябе і шукае ў Касцёле адказы на пытанні, якія дапамагаюць змагацца. Калі Антэ Ёзіч тут выконвае функцыі па перайманні кітайскага досведу, то хто ж будзе адказваць на пытанні моладзі і дапамагаць ім? Спадзяёмся, што ўсе ж сітуацыя выглядае трохі па-іншаму.

З глыбокай пашанай, калектыў Каталіцкай Беларусі
283 views17:00
Адкрыць / каментаваць
2021-06-22 19:08:00
Новы нумар аўтарытэтнага польскага каталіцкага часопіса "Przewodnik katolicki" выходзіць з рэдакцыйным артыкулам "Час прачнуцца дзеля Беларусі".

"Вокладка гэтага нумара нашага часопіса з'яўляецца своеасаблівым маніфестам. Мы хочам выказаць падтрымку беларусам у іх барацьбе за свабоду. Хацелася б адразу адзначыць, што гаворка ідзе не пра тое, каб заклікаць да сумлення нашага ўраду і міжнароднай супольнасці, гаворка ідзе пра стаўленне ўсіх нас, звычайных людзей."

"Ці будзем мы рабіць выгляд, што праблемы няма? Што Беларусь далёка? Што сёння няма шанцаў, каб сітуацыя беларусаў змянілася да лепшага? Давайце не будзем занадта лёгка здымаць з сябе адказнасць."
234 views16:08
Адкрыць / каментаваць
2021-06-22 14:46:49 ​​Сегодня, 22 июня
Память св. Фомы Мора, мученика
и св. Иоанна Фишера, епископа
Томас Мор (1478 - 1535) родился в Лондоне и сделал головокружительную карьеру: был адвокатом, политиком, писателем, дипломатом и лорд-канцлером королевства. В то же время - очень набожный, занимается изучением Библии, философии и богословия. Образцовый муж и отец четырёх детей. Его частная жизнь – доказательство того, что политика и честность, жизнь мирянина и глубокая вера, богатство и милосердие совместимы.
Святой Фома видел в Реформации угрозу для общества, критиковал взгляды Мартина Лютера и препятствовал распространению ереси протестантизма на территории Англии.
Был назначен канцлером английского короля, но отказался от этой должности, как отказался и признавать Генриха VIII главой церкви Англии. Оба Святых были арестованы по приказу короля и казнены за противостояние королю в его стремлении отделить Церковь Англии от Римской Церкви.
Провозглашая его святым в 1935 году, ровно 400 лет спустя после его смерти, папа Пий XI с восхищением восклицал: "Это поистине человек совершенный!"
Папа Иоанн Павел II провозгласил св. Томаса Мора покровителем политиков и правителей.
Портрет Томаса Мора. Художник - Ганс Гольбейн. 1527 г.
281 views11:46
Адкрыць / каментаваць