Get Mystery Box with random crypto!

Увогуле, пазіцыю адносна гэтай 'ўсебеларускай' малітвы максім | Каталіцкая Беларусь: адраджэнне

Увогуле, пазіцыю адносна гэтай "ўсебеларускай" малітвы максімальна дакладна выказаў ксёндз Вячаслаў Барок. Нам застаецца толькі дапоўніць.

Адразу, дарэчы, адзначаем, што ўдзел у малітве - справа індывідуальная. Кожны павінен вырашыць для сябе сам.

На наш пагляд, заўтрашняя малітва і фон вакол яе могуць развіцца па двух сцэнарам.

І для двух гэтых сцэнараў будзе справядлівая тэза - кожны, хто прыйшоў туды аўтаматычна робіцца акторам тэатра імя "Сашкі 3%".

Прытым мы зараз не абражаем тых вернікаў, якія хочуць памаліцца за мір у нашай краіне. Мы проста канстатуем факты - хочаце Вы ці не, а ўдзел кожнага верніка ў малітве будзе выкарыстаны ў палітычных і прапагандысцкіх мэтах:

Сцэнар 1:

Выходзіць істэрычны Азарёнак і з ходу пачынае:

"Посмотрите сколько людей пришло после обращения властей к священству. Ведь могут же священники когда хотят! Александр Григорьевич - идеальный управленец, гениальный политик и отец всего беларуского народа, в трудную минуту смог сплотить беларусов всех конфессий".

(Грыша, можаш не дзякаваць, загатоўку, як бачыш, ужо для цябе напісалі)

І ўсё, усе удзельнікі аўтаматычна сталі запісаны ў "дзяцей беларускага народа, якіх згуртаваў Аляксандр Рыгоравіч".

Сцэнар 2:

Людзей прыходзіць вельмі мала, альбо яны прыходзяць і пасля малітвы пачынаюць спяваць "Магутны Божа".

Калі людзей прыходзіць мала - духавенства вінаваціцца ў нялюбасці да Беларусі і сабатавання дырэктыў улад па "згуртоўванні" беларускага народа.

Калі ж масава загучыць "Магутны Божа", то адразу паляцяць вінавачанні ў распальванні варожасці, палітычнай агітацыі, а вернікаў запішуць ў сатаністаў (досведу Азарёнку хапае).

Вось і выходзіць, што адэкватнага выбару няма.

Ці ўсё ж ёсць?

На наш вельмі сціплы пагляд, ад нападкаў падобных цыркачоў тыпа Азарёнка дапамог бы афіцыйны адказ Цэркваў. Мяккае, але непахіснае адстойванне пазіцыі Царквы, заснаванае на чалавекалюбстве, міласэрнасці і закліку да міру. Менавіта да такога звароту будзе максімальна цяжка "дакапацца".

Хоць, як слушна заўважыў Валянцін Бойка, ўжо няма чаму дзівіцца - тут у ксёндза Вячаслава Барка з яго каналам, дзе рэгулярна цытуецца Святое Пісьмо, ёсць шанец атрымаць экстрэмісцкае кляймо. Што ўжо тады казаць пра зварот да ўлад з заклікамі узлюбіць блізкага і ўспомніць пра чалавекалюбства.