Get Mystery Box with random crypto!

Каталіцкая Беларусь: адраджэнне

Лагатып тэлеграм-канала catholicbelarus — Каталіцкая Беларусь: адраджэнне К
Лагатып тэлеграм-канала catholicbelarus — Каталіцкая Беларусь: адраджэнне
Адрас канала: @catholicbelarus
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 175
Апісанне з канала

Нататкі каталіцкай моладзі
catholicbelarus@protonmail.com

Ratings & Reviews

4.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 16

2021-08-09 16:27:14 ​​9 жніўня - гадавіна пачатку вызвалення

Сёння гадавіна пачатку вызвалення нашай Беларусі ад тыраніі, што здзяйсняецца спадчыннікам нязбожнага савецкага рэжыму. Гадавіна пачатку вызвалення, што падзяліла наша жыццё на "да" і "пасля". Гадавіна пачатку вызвалення, што прынесла нам шмат надзеі ў пачатку і шмат болю і расчараванні праз час. Гадавіна пачатку вызвалення, якое адначасна згуртавала і падзяліла наша грамадства. Што ж далей? Што мы маем праз год? На што нам патрэбна звярнуць увагу і што ж патрэбна памяняць?

Гэтыя і іншыя пытанні ўзнікаюць у кожнага свядомага беларускаго патрыёта, які задумваецца пра тое, што адбываецца.

Насамперш, нам трэба прызнаць, што мы рэалізавалі далёка не ўсе задуманае. Д'ябал, супраць якога выходзілі тысячы людзей, дагэтуль знаходзіцца ва ўлады і працягвае здзекавацца над краінай і яе жыхарамі. Наша грамадства атрымала наймагутны імпульс падзелу - нягледзячы на тое, што мы выступілі супраць дыктатара агульным, адзіным фронтам, знайшліся тыя, хто нас не падтрымаў і застаўся трымацца за старую ўладу. Павялічылася колькасць палітычных зняволеных, узмацніліся рэпрэсіі журналістаў, святароў, якія адкрыта выказваюць сваю пазіцыю. Практычна спыніліся вулічныя акцыі, а тысячы беларусаў пакінулі сваю радзіму.

Няўжо на гэтым усё? Няўжо сілы праўды і дабра прайгралі?

Канешне ж не. Адрыньце сумневы і паверце ў сябе і свае сілы. У нас ёсць усе магчымасці перамагчы, але для гэтага нам трэба зрабіць шэраг высноў. Высноў, якія дапамогуць выправіць усе абмылы, а таксама ўнікнуць новых.

Мы неаднаразова падкраслялі тое, што арыентаванне на хрысціянскія каштоўнасці - на любоў да блізкага і міласэрнасць, дапаможа не толькі не запляміць сваё сэрца, бо хрысціянскія матывацыі ўсе ж цікавяць не ўсіх беларусаў, гэтыя каштоўнасці дапамогуць, насамперш, не дапусціць канчатковага падзелу нашага грамадства, нашага народа. Менавіта прыняцце тых, хто сумняецца, тых хто мыляўся ці мыляецца дапаможа нам быць тым маналітам, тым каменем, аб які паб'ецца каса нечалавечага рэжыму, што прыносіць нам так шмат гаручы.

Таксама варта адзначыць, што нягледзячы на яўны пройгрыш "вуліцы", мы выйграваем і працягваем выйграваць у інфармацыйнай прасторы. Мы заклікаем усіх беларусаў працягваць змагацца, у тым ліку шляхам шырання праўды, тым самым пераконваючы і накіроўваючы на шлях праўды сваіх аблудных блізкіх і знаёмых.

Ну і канешне не варта забываць пра ахвяр рэжыму і іх блізкіх. Дапамога ім пойдзе на карысць у тым ліку і нам. Калі людзі, якія пацярпелі, будуць адчуваць нашу дапамогу, наш клопат, яны ў чарговы раз упэўняцца, што змаганне іх было не марным. Іншыя ж, у тым ліку беларусы, якія сумняюцца, убачыўшы як падтрымваюць вязняў сумлення, зразумеюць, што ступаючы на шлях змагання за праўду яны не застануцца адны. А гэта між іншым важна.

Сябры. Мы яшчэ нічога не прайгралі, хоць і панеслі шэраг адчувальных параз. У нас ёсць усе шанцы змяніць наша жыццё, у тым ліку і мірным шляхам, працуючы ў духоўна-інфармацыйным ключы. Давайце ж будзем салідарнымі.

Але Езус, ведаючы помыслы іх, сказаў ім: усякае царства, раздзеленае самое супраць сябе, запусцее; і ўсякі горад або дом, раздзелены сам супраць сябе, не ўстаіць.

Мф 12:25

Будзем жа разам. Яшчэ нічога не закончылася.

Жыве!
226 views13:27
Адкрыць / каментаваць
2021-08-06 23:49:01 БОГ "...любіць іншаземца, і дае яму хлеб і вопратку. Любіце і вы іншаземца, бо самыя былі іншаземцамі…" (Дрг 10.18-19)

Іміграцыя і бежанцы - гэта праблема старая як свет.
Пра яе ўжо ўзгадвалася ў Старым Запавеце. 
Касцёл Каталіцкі таксама не выпускае яе з свайго позірку ды ўзгадвае пра яе у Кампендыі Сацыяльнага Вучэння Касцёла ў параграфах 100, 289, 297, 298, 308, 505. 
А ў пар. 505, разажаючы пра клопат над бежанцамі, сцвярджае наўпрост "Касцёл з імі."

Безумоўна, #папаФранцішак таксама прысвячае вельмі шмат увагі праблеме змушаных імігрантаў, некаторыя нават лічаць, што празмерна шмат. 
Вось зацытую словы пантыфіка, якія ён сказаў ў 2017 г. «Не будзем забывацца, што сённяшняя праблема бежанцаў і мігрантаў з’яўляецца самай буйной трагедыяй пасля трагедыі Другой сусветнай вайны». Напэўна, гэтыя словы гучалі ў кантэксце еўрапейскага міграцыйнага крызіса, пік каторага выпаў на 2015 г. Тады ў Еўразвязе па розных падліках было зафіксавана ад 1 млн да 1,8 млн прыбыўшых бежанцаў ( для параўнання ў 2017г бежанцаў было толькі каля 200 тыс.чал. а ў мінулым годзе 95 тыс. чал.)

Сёння, калі чуем пра нарастаючае прыбыццё "турыстаў" з Іраку ў Беларусь, згодна са словамі Дзяржсакратара Рады бяспекі Беларусі Аляксандра Вольфавіча, актуальна ў Беларусі прабывае каля 6000 турыстаў, і, адпаведна, - нелегальна перайшоўшых мяжу Літвы бежанцаў у колькасці больш 4000 чалавек спачатку году, між іншым, гэта ў 50 разоў больш, чым у 2020г., між волі задаеш пытанне, ці не становіцца Беларусь у эпіцэнтры міграцыйнага еўрапейскага крызісу.
Калі гэтых 10 тыс чалавек раскінуць на 9,5 млн пражываючых беларусаў, то  атрымаецца 1 мігрант на 950 чал. Гэта ў 5 разоў больш, чым было ў Еўропе ў мінулым годзе, хоць і ў 4 разы менш, чым было ў 2015г. 

Гэтыя ўмоўныя лічбы дазваляюць зразумець, што бежанцы гэта сапраўды ёсць беларуская праблема.

Канешне, скептыкі скажуць, што ж бежанцы гэта хучэй літоўская праблема. І часткова трэба ім прызнаць рацыю. Бо сёння "беларуская праблема" значна больш сур’ёзная, чым імігранты з Ірака. Заўважце, тыя бежанцы, на дарогу і паслугі пасярэднікам, усе як адзін маюць наяўнымі з дзесятак тысяч еўра, а прыбываючы ў "квітнеючую і мірную Беларусь", не маюць ніякіх ілюзій, каб застацца ў ёй і імкнуцца глядзець на Беларусь праз літоўска-беларускую мяжу. Яны рызыкуюць і нелегальна перабіраюцца праз яе, каб апынуцца на "прагніўшым бездухоўным Захадзе".

Але ж мы маем сваіх бежанцаў з Беларусі. За бягучы год толькі адна Польшча выдала больш 12 тыс. гуманітарных візаў.
...

Неаднойчы чую нараканні, што Ватыкан недасткова заўважае Беларусь, яе боль, цярпенне і змаганне людзей за сацыяльныя каштоўнасці. Аднак, думаю акурат гэтая нарастаючая праблема бежанцаў, як трансферных праз Беларусь з Іраку ў Літву, але таксама і беспасрэдна ў постаці беларускіх грамадзян, маюць шанец стаць промнем святла, дзякуючы якому і Ватыкан, і міравая супольнасць убачаць яшчэ лепш праз завесу пануючай цемры над Беларуссю, яе праблемы. 
...
Беларускі двузначны крызіс з бежанцамі можа выканаць функцыю  надпіса SOS чалавека, патрапіўшага ў катастрофу.
...
А больш на ютуб



240 views20:49
Адкрыць / каментаваць
2021-08-06 16:57:57 6 жніўня 1517 года Францыск Скарына друкуе кнігу «Псалтыр» ва ўласным перакладзе. Гэта адначасова і бунт, і прарыў, і поўнае замацаванне Рэнесансу на Беларусі. Нашы продкі аднымі з першых у свеце маюць пераклад галоўнай еўрапейскай кнігі — Бібліі.

Калі цікава больш, можаце азнаёміцца з таймлайнам жыцця Францыска Скарыны і найважнейшымі падзеямі, якія адбываліся ў сусветнай гісторыі ў той жа час.
245 views13:57
Адкрыць / каментаваць
2021-08-05 18:25:29 Створаны аўтарскі сайт палітвязня і дзеяча Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, прысвечаны яго літаратурнай і публіцыстычнай творчасці. Праз сайт магчыма пакінуць заяўку на кнігі Севярынца.
123 views15:25
Адкрыць / каментаваць
2021-08-05 10:04:14 Сайт о Минске citydog.by опубликовал материал о том, какие книги читали заключённые в белорусских тюрьмах. Юрий, бывший в заключении с 12 января по 12 марта 2021-го, поделился среди прочего таким свидетельством о чтении Библии от Змитра Дашкевича:

"– Здесь интересная история про саму книгу. Когда всех массово сажали после ноября 2020-го, я думал, как помочь. И тут смотрю, Дашкевич собирает деньги, чтобы отправить в СИЗО открытки и Библии к Рождеству. Я туда задонатил, думая, что одну из этих книг подержу в руках, и подержал. Когда заехал на Жодино, там была Библия от Дашкевича, и теперь она со мной.

Эта Библия на белорусском – мы ее почитывали в тюрьме, переводили друг другу. Каким-то чудесным образом она прошла все время со мной: сейчас на «химии» тоже у меня, я ее читаю, молюсь".
144 views07:04
Адкрыць / каментаваць
2021-08-05 10:00:45 https://t.me/rerumnovarum/181

Такая, на жаль, чалавечая прырода. Менавіта таму некаторыя стройныя і падцягнутыя людзі смяюцца над тоўстымі, якія прыйшлі ў спартзалу каб змяніцца. Стройныя забываюць пра тое, што некалі, магчыма частка з іх была такімі ж тоўстымі, ці проста не хочуць думаць, праз што гэтыя тоўстыя прайшлі, каб дайсці да спартзалы і пачаць займацца, пераадолеўшы свае страхі, сумневы і трывогі.

Менавіта хрысціянства ў дадзеным кантэксце дапамагае ўтаймаваць гэту чалавечую прыроду і напамінае пра тое, што патрэбна, насамперш, любіць свайго блізкага і дапамагаць яму спачатку знайсці слушны шлях, а потым падтрымваць яго, каб ён з гэтага шляху не сышоў. Таму наша пазіцыя адносна ўсіх тых, хто цяпер па тых ці іншых прычынах падтрымвае рэжым простая: мы ўсімі сіламі (не толькі ў ТГ) імкнёмся паказаць людзям, што яны мыляюцца і з радасцю прымаем тых, хто ўсвядоміў і выбраў шлях праўды (гэтай жа пазіцыі прытрымваецца кіраўнік кабінэту Ціханоўскай Валер Кавалеўскі).

Не трэба мерацца заслугамі. Мы або маналіт, або прайграем. Іншага шляху няма.
198 views07:00
Адкрыць / каментаваць
2021-08-02 20:44:00 Хрысціянская пакора на службе ўлады?

Менавіта такі загаловак нарадзіўся ў нас у выніку падзей з нашай спартоўкай Крысцінай Ціманоўскай, якую спрабавалі прымусіць вернуцца ў краіну і прыняць сітуацыю з "хрысціянскай пакорай". Толькі падумайце, як гэта зручна, абгрунтоўваць патрэбу прыняцця ўсіх сваіх жахлівых дзеянняў менавіта хрысціянскай пакорай. Пасля гэтага нараджаюцца міфы пра тое, што хрысціянства насамрэч было створана для таго, каб кіраваць свядомасцю людзей у інтарэсах уладаносцаў.

Чаму людзі, якія высоўваюць падобныя тэзы, забываюць, а дакладней замоўчваюць якраз тое, пра што мы, дый не толькі мы пісалі апошнім часам? Хрысціянства, насамперш, гэта рэлігія якая бароніць ПРАЎДУ, і гэта, на хвіліначку, дакранаецца і ўладаносцаў. Хаця што ўзяць з праваслаўнага атэіста. Адначасна з гэтым, хрысціянская рэлігія і Каталіцкая Царква ў прыватнасці напамінае нам пра тое, што мы не павінны пагаджацца з няпраўдай, жорсткасцю і гвалтам. Так, мы дыскутавалі з ксёндзом Вячаславам адносна спосабаў супраціву, аднак, гэта не скасоўвае самай істы. Гэтыя спосабы ёсць і яны прадбачацца якраз навукай Касцёла.

Што ж па факце? Ідзе падмена паняткаў так зручная цяперашняму лукашысткаму рэжыму. З аднаго боку з Царквы гоняць непажаданых рэжыму людзей, тых самых, якія помняць, што Хрысціянства ёсць Праўдай. З іншага боку, гэтыя ж ганіцелі Царквы, успамінаюць, што ў Хрысціянстве ёсць панятак «пакора», чым і спрабуюць карыстацца.

Верым і лічым: падобная практыка сваіх пладоў не прынясе. Так, у хрысціянскіх канфесіях Беларусі цяпер існуе пэўнае разыходжанне думак: шэраг святароў лічыць, што варта не высоўвацца, аргументуючы гэта адстаўкай архібіскупаў Арцемія, Тадэвуша Кандрусевіча, змушаным ад'ездам ксёндза Вячаслава Барка, пераследамі актывістаў, у тым ліку і хрысціянскіх... аднак у гэтых жа канфесіях ёсць цэлая пляяда выдатных айцоў, якія не баяцца выказваць сваю думку, нясуць слова Праўды і Сумленнасці. Мы лічым, што гэтыя айцы могуць быць арыенцірам у тым ліку для сваіх братоў, якія па нейкай прычыне прынялі правіла гульні хунты. Мы не верым у тое, што сярод святароў, якія маўчаць, шмат тых, хто адрынуў праўду. Яна як і раней, у іх сэрцах. Яе трэба абудзіць і даць магчымасць выйсці.

Іншая рэч, што не ў нашых кампетэнцыях разважаць пра душы святароў. Наша заданне - напомніць усім, у тым ліку і сабе пра тое, што мы можам зрабіць са свайго боку каб на шлях праўды ўстала як мага больш прастых беларусаў.

Калі гэта атрымаецца, Беларусь сапраўды зменіцца, бо зменімся мы самі.

Жыве!
206 views17:44
Адкрыць / каментаваць
2021-07-31 10:31:00 Кейс равіна Егудзі – яскравы прыклад таго, як людзі, якія падтрымліваюць абмежаванне правоў адных, у выніку самыя трапляюць пад каток рэпрэсіяў. Не да законаў не можа быць для кагосьці іншага. Закон або ёсць, або яго няма. І калі ты лічыш, што камусьці нельга насіць бел-чырвона-белыя шкарпэткі, то рыхтуйся й да таго, што сам сядзеш за надпіс на майцы.

Гэта ў краінах гнілога Захаду ты можаш насіць, што хочаш, і пікетаваць, дзе хочаш. У дыктатуры, наколькі б яна табе самому ні падабалася, табе не дапамогуць ніякія адвакаты, законы ці даведкі, калі супраць цябе сведчыць Іваноў Іван Іванавіч ў балаклаве па скайпе. І будзеш ты сядзець добра, калі 6 сутак, а не 6 гадоў. І адчуеш мяккасць акрэсцінскіх ложкаў, прахалоду перапоўненых камераў і павагу супрацоўнікаў. Яшчэ і каронапсіхоз у свае 60 можаш падхапіць.

Ужо шмат сказана, што з кіраўнікоў беларускага ЧК 1918-1951 гадоў 6 расстралялі ў 1937 годзе, 4 – у 1938-м, 2 – у 1940, 1 – у 1939, а яшчэ адзін памёр у турме ў 1955. Але ўсё адно процьма тых, хто думае, што беззаконне – гэта для іншых. Што гэта яны вяршыцелі лёсаў. А пасля прыходзяць тыя, хто сам рэпрэсуе аматараў рэпрэсіяў.
181 views07:31
Адкрыць / каментаваць
2021-07-31 07:32:00
Колькасць палітвязняў у Беларусі перавысіла 600 чалавек
180 views04:32
Адкрыць / каментаваць
2021-07-30 22:10:00 https://t.me/christianvision/1327

Аглядаючыся ў наша мінулае, нам, адносна гэтага гістарычнага персанажа усё ж, бліжэй пазіцыя канала "Historyja". Аднак мы не можам не адзначыць важны момант. Праўда, скарыўшыся якой Аляксандр Неўскі выехаў з Ноўгарада, з'яўляецца важным складнікам нашага поспеху і павінна заставацца арыенцірам для нашых паглядаў. У той праўдзе, якая перамагла жорсткасць ваяўнічага рускага князя складаецца волевыяўленне народа( што жыў, дарэчы, па дэмакратычных правілах) які не пабаяўся яго выгнаць.

Не мудрено, что бояре в свете растущей популярности и набирающего силу влияния Александра Невского опасались того, что он станет править единолично. По крайней мере данной точки зрения придерживаются большинство историков. С помощью голосования члены вече постановили удалить князя из Новгорода. Александр вынужден был смириться и вместе с княжеской дружиной уехал в Переславль-Залесский.

Однако отдельные ученые утверждают, что Александра Ярославовича новгородцы попросту не любили, и у них были на то веские причины. Дело в том, что, по мнению некоторых историков, князь был жесток и деспотичен. Он лишил новгородцев былой свободы и заставил их подчиниться чужой воле: ведь именно по велению Александра жители Великого Новгорода стали платить дань татарам.
Крыніца

Ок. Як гэта дапаможа нам? На наш сціплы пагляд, ва ўмовах, прызнаем, досыць моцнай дэпрэсіі, выкліканай адсутнасцю вынікаў пратэсту, мы павінны зразумець, што наш адзіны выхад цяпер - гэта адмова ад маркоты і вера ў ПРАЎДУ. Праўду, якая пераможа. Прытым вера не сляпая: для трыумфу той самай праўды мы павінны:

Не баяцца асуджваць тое, што адбываецца;

Дапамагаць тым, хто знаходзіцца ў бядзе і пакутуе ад рэжыму(у тым ліку і тым ксёндзам, якіх па тых ці іншых прычынах ушчамляюць);

Маліцца.

Мы сапраўды можам змяніць сітуацыю "знізу". Але толькі пры адной умове - калі будзе маналітнасць пазіцыі адносна сёлетніх падзей. Не маўклівае асуджэнне ці заплюшчванне вачэй. А маналітная гатовасць падтрымаць тых, хто пакутуе. Мы пераможам, калі будзем рабіць усе, што залежыць ад нас. Па-за залежнасцю ад таго, ці агучвае ўслых епіскапат усё, што мы хочам пачуць ці ж не.
51 views19:10
Адкрыць / каментаваць