Get Mystery Box with random crypto!

Кейс равіна Егудзі – яскравы прыклад таго, як людзі, якія падт | Каталіцкая Беларусь: адраджэнне

Кейс равіна Егудзі – яскравы прыклад таго, як людзі, якія падтрымліваюць абмежаванне правоў адных, у выніку самыя трапляюць пад каток рэпрэсіяў. Не да законаў не можа быць для кагосьці іншага. Закон або ёсць, або яго няма. І калі ты лічыш, што камусьці нельга насіць бел-чырвона-белыя шкарпэткі, то рыхтуйся й да таго, што сам сядзеш за надпіс на майцы.

Гэта ў краінах гнілога Захаду ты можаш насіць, што хочаш, і пікетаваць, дзе хочаш. У дыктатуры, наколькі б яна табе самому ні падабалася, табе не дапамогуць ніякія адвакаты, законы ці даведкі, калі супраць цябе сведчыць Іваноў Іван Іванавіч ў балаклаве па скайпе. І будзеш ты сядзець добра, калі 6 сутак, а не 6 гадоў. І адчуеш мяккасць акрэсцінскіх ложкаў, прахалоду перапоўненых камераў і павагу супрацоўнікаў. Яшчэ і каронапсіхоз у свае 60 можаш падхапіць.

Ужо шмат сказана, што з кіраўнікоў беларускага ЧК 1918-1951 гадоў 6 расстралялі ў 1937 годзе, 4 – у 1938-м, 2 – у 1940, 1 – у 1939, а яшчэ адзін памёр у турме ў 1955. Але ўсё адно процьма тых, хто думае, што беззаконне – гэта для іншых. Што гэта яны вяршыцелі лёсаў. А пасля прыходзяць тыя, хто сам рэпрэсуе аматараў рэпрэсіяў.