Get Mystery Box with random crypto!

Каталіцкая Беларусь: адраджэнне

Лагатып тэлеграм-канала catholicbelarus — Каталіцкая Беларусь: адраджэнне К
Лагатып тэлеграм-канала catholicbelarus — Каталіцкая Беларусь: адраджэнне
Адрас канала: @catholicbelarus
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 175
Апісанне з канала

Нататкі каталіцкай моладзі
catholicbelarus@protonmail.com

Ratings & Reviews

4.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 15

2021-08-27 19:51:54 Богослов Наталля Василевич пишет в своём телеграм-канале:

"Священники в школах для режима могут закончиться совсем не тем, чем ожидается. Итак.

Информация N1: в Борисовском районе за школами закрепили священников для патриотического воспитания.

Информация N2:
Заместитель миссионерского отдела Борисовской епархии:
Иерей Иоанн Николаевич ТЮТЮННИКОВ, клирик прихода храма иконы Божией Матери «Избавительница» г. Жодино, большой специалист по посещению школ и обсуждению вопросов гражданского воспитания.

Информация N3: Иерей Иоанн Тютюнников был задержан ГАИ меньше месяца назад за прослушивание песни «Перемен!» в автомобиле и против него был начат административный процесс."
130 views16:51
Адкрыць / каментаваць
2021-08-26 17:59:24 ​​26 жніўня - Найсвяцейшай Панны Марыі Чэнстахоўскай

У Чэнстахове знаходзіцца галоўная святыня Польшчы - санктуарый Маці Божай Чэнстахоўскай. Паводле легенды, выява была напісана святым евангелістам Лукой пры жыцці Марыі, на драўлянай дошцы, зробленай са стала з дома Святой Сям'і.

Аднак да 1384 г. пэўных гістарычных звестак пра абраз няма. Несумненна, святыня распісана ва ўсходнім стылі і належыць да тыпу Адзігітрыі. У IV ст. iмператар Канстанцін прывёз вияву ў Канстанцінопаль, дзе падараваў Галіцкаму князю Льву I (1225-1301). Ён прывёз яе на захад сучаснай Украіны, дзе яна была ў Белзе, у касцёл Святога Ануфрыя. Вобраз стварыў цуды на зямлі, хоць ён набыў папулярнасць толькі ў ХІХ -ХХ стагоддзях. У 1384 годзе князь Валодыслаў Апольскі аднёс абраз у нядаўна заснаваны кляштар паўлiнаў у Чэнстахове (гэта месца таксама называюць Ясна Гара). У 1430 г. храм быў разрабаваны, каштоўнае ўпрыгожанне выявы было скрадзена, а сама выява была разрэзана мячом і разбіта. Паколькі абраз не ўдалося аднавіць, яго перапісалі на падставе першага малюнка. У памяць аб сумнай падзеі да твару Маці Божай былі дададзены дзве глыбокія раны.

У 1656 г. Польшча вытрымала шведскае ўварванне і перамагла. Гэтаму папярэднічаў поўны давер апецы Маці Божай Чэнстахоўскай і давер дзяржавы да яе апекі. Такім чынам, цудадзейны вобраз стаў сімвалам нязломнага польскага духу і веры ў Хрыста і адыграў асаблівую ролю ў часы камуністычнага рэжыму. Абраз тройчы каранаваў Папа (1717, 1910, 2005). Чорная Мадонна ўшаноўваецца каталіцкай і праваслаўнай цэрквамі (назва з'яўляецца з -за колеру скуры на выяве), яна спалучае хрысціянскі свет, Усход і Захад.
215 views14:59
Адкрыць / каментаваць
2021-08-26 17:21:04
«Як “Пагоня“ звязана з хрысціянствам?» Мінчука пакаралі 14-сутачным арыштам за налепку з Пагоняй на машыне

43-гадовага Дзяніса Ільінчыка
затрымалі 24 жніўня. Падставай для яго затрымання стала налепка з Пагоняй на задніх дзвярах аўтамабіля. За гэта ў Цёнтральным РУУСе супраць Дзяніса склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП. Сёння, 26 жніўня, у судзе Цэнтральнага раёна справу Ільінчыка разглядзеў суддзя Дзмітрый Карсюк.

Па словах Дзяніса, на машыне акрамя налепкі з Пагоняй, ёсць яшчэ і налепка з хрысціянскім крыжом, бо ён верыючы чалавек. Мужчына кажа, што гэтыя налепкі размешчаны на машыне ўжо амаль 5 гадоў. Імі Дзяніс не выражае свае палітычныя погляды, а толькі веравызнанне. Але суддзя Карсюк не разумеў, «як “Пагоня“ звязана з хрысціянствам». Дзяніс адказаў, што «ВКЛ — гэта цэнтр хрысціянства, а акрамя вершніка на гербе ёсць крыж».

Вясна
154 views14:21
Адкрыць / каментаваць
2021-08-26 17:19:31 Святары ў школах – за і супраць

У апошнія дні даволі шмат абмяркоўваецца ідэя рэлігійнага навучання ў школах. Прычына – з’яўленне неўзабаве ў школах факультатыву “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму”, які будуць выкладаць праваслаўныя святары, выпускнікі духоўных школаў ды адмысловыя педагогі.

Першае, што ў гэтым выпадку варта сказаць, дык гэта тое, што нічога кепскага ў самім факце няма. Рэлігійнае выхаванне ёсць у школах шмат якіх заходніх краін.

Разам з тым варта адзначыць некаторыя нюансы такой адукацыі, якіх пакуль я не бачу ў беларускім выпадку. Зробім параўнанне з тым, што мне распавядалі ў Нямеччыне некалькі гадоў таму (магчыма, сітуацыя ўжо памянялася – не ведаю).

Нямецкім бацькам школьнікаў прапануюць на выбар: ці то ўрокі рэлігіі, ці то ўрокі этыкі. У нас выбару не бачу, але добра, што гэта факультатыў, то бок, які-ніякі выбар застаецца.

У Нямеччыне ці не кожная канфесія мае права арганізаваць такія ўрокі самастойна. Галоўная ўмова яна павінна быць зарэгістраваная (у немцаў рэгістрацыя – гэта права, якое дае плюшкі, а не абавязак, без якога пагражаюць праблемы) і мець аб’яднанне, якое дзейнічае, здаецца, каля двух дзясяткаў гадоў.

Бацькі нямецкіх дзяцей самыя абіраюць, якой канфесіі будуць навучаць іх дзяцей – каталіцкай, праваслаўнай, лютэранскай, баптысцкай, пяцідзясятніцкай, юдэйскай, суніцкай і гэтак далей. Умова – глядзі вышэй. Галоўныя цяжкасці могуць узнікнуць, калі ў вашай канкрэтнай мясцовасці няма, напрыклад, адпаведнага праваслаўнага выкладчыка. Але вы можаце абраць тады канфесію, якая для вас бліжэй, або ўрокі той жа этыкі.

У Нямеччыне бацькі і канфесіі кантралююць настаўнікаў, што яны выкладаюць. Самыя настаўнікі праходзяць адмысловую адукацыю.

У Беларусі ж я бачу праблемы з усім гэтым.

Ці змогуць беларускія бацькі абраць канфесію, якой будуць навучаць іх дзяцей, або да ўсіх прыйдуць праваслаўныя настаўнікі?

Ці змогуць беларускія бацькі кантраляваць, што ім выкладаецца?

Ці не будуць урокі замяняцца лекцыямі пра любоў да ўладаў, пра “няправільных змагароў” або ўвогуле пра “трыадзіную Русь”?

Наколькі можна разлічваць, што ў святароў будзе належная педагагічная адукацыя? Якія кадры будуць прыходзіць у школы ва ўмовах зачысткі нелаяльных, што апошні год ідзе ў БПЦ, якая і стаіць за такімі ўрокамі?

Так што, падсумоўваючы, магу сказаць, што хаця і з’яўляюся прыхільнікам рэлігійнага навучання ў школах, у гэтай канкрэтнай сітуацыі я б усё ж устрымаўся аддаваць сваіх дзяцей на прапанаваныя ўрокі.
178 views14:19
Адкрыць / каментаваць
2021-08-23 10:42:01“Ну проста рай ні даць ні ўзяць” *

На территории костела святой Терезы Авильской в Щучине прошел «праздник дружбы детей и взрослых», организованный местной милицией. Об этом сообщает katolik.life со ссылкой на аккаунт УВД Гродненского облисполкома вКонтакте.

Милиционеры привезли на мероприятие свою технику, амуницию, оружие и служебную овчарку. Зрителями выставки стали около 500 детей — участников лагеря «Каникулы с Богом».

Фото события вызывает чувство дежавю. Похожий стол с ружьями уже мелькал в сети — на репортаже со встречи предстоятеля БПЦ митрополита Минского и Заславского Вениамина с заместителем министра внутренних дел Николаем Карпенковым, голос которого экспертиза идентифицировала на аудио с призывом калечить и убивать протестующих.

Теперь на это оружие смотрят дети. И пусть оно нелетальное — но из нелетального оружия, как предполагал экс-глава МВД Юрий Караев, был убит год назад на акции протеста безоружный минчанин Александр Тарайковский. За его смерть никто не понес предусмотренную законом ответственность, как никто не ответил перед правосудием за светошумовые гранаты, резиновые пули и слезоточивый газ, примененные силовиками в 2020 году против других безоружных граждан.

Поэтому странно выглядят слова начальника инспекции по делам несовершеннолетних Щучинского РОВД Елены Белоцкой: «Мы пытаемся непременно донести <до детей>, как важно уважать его величество Закон». Еще более странно смотрится комментарий ксендза Андрея Агеля: «Молодое поколение получает новые знания, учится взаимоуважению и духовности».

Как настоятель щучинского католического прихода ксендз Андрей Агель отвечает за происходящие на его территории мероприятия, включая «Каникулы с Богом». Интересно, понимал ли он, кого именно пригласили на встречу с детьми? И если да, то считает ли это нормальным на фоне продолжающегося уже год террора? А как относится к подобным инцидентам в пределах своего диоцеза епископ Гродненский Александр Кашкевич, особенно в свете того, что среди раненных силовиками во время протестов были чада Католической Церкви?

Межконфессиональная составляющая у «праздника» тоже была — молодежь из военно-патриотического православного клуба «Дружина» показывала католическим сверстникам, «как можно быстро и ловко произвести разборку и сборку оружия». К слову, в июле клуб «Дружина», руководит которым майор милиции Павел Найда, посещал новоназначенный православный епископ Гродненский Антоний вместе с начальником Щучинского РОВД Сергеем Сыцевичем. «Я очень рад сегодня быть среди вас и прикоснуться к тем подвигам, которые каждый из вас несёт», — цитирует речь епископа на встрече сайт Гродненской епархии.

«Каникулы с Богом» в Щучине проходят при поддержке благотворительной организации немецких католиков Renovabis, традиционно оказывающей помощь Церкви в Восточной Европе. Ждем реакции Renovabis на «праздник», устроенный на их средства.
---
* цитата из песни-мема “Шчучыншчына”
91 views07:42
Адкрыць / каментаваць
2021-08-23 10:42:01 С - сумна. Г - ганебна...
129 views07:42
Адкрыць / каментаваць
2021-08-22 15:23:02 ​​Сегодня, 22 августа
Память Пресвятой Девы Марии Царицы
"Стала Царица одесную Тебя в золотых одеждах."
Astitit regina a dextris tuis ornata auro ex Ophir. /Псалом 44/

Мать Иисуса, Царя вселенной, обладала царским достоинством по рождению – Дева Мария была из рода Царя Давида, в дни Своей земной жизни, не претендуя ни на какую власть, смиренно пребывая рядом с Сыном и Его учениками. Дева Мария – Царица по Божьей благодати, и благодать – источник Её исключительных достоинств.
Сегодняшний праздник дополняет торжество Успения, поскольку они образуют единую тайну: «Непорочная Дева, сохранённая непричастной всякой скверне первородного греха, завершив путь земной жизни, телом и душою взята была в небесную славу и превознесена Господом как Царица вселенной, чтобы полнее уподобиться Своему Сыну, Господу господствующих (ср. Откр 19,16) и Победителю греха и смерти» (Догматическая конституция о Церкви «Lumen Gentium», 59).
153 views12:23
Адкрыць / каментаваць
2021-08-16 22:28:00 Хочам дадаць пару словаў пра адкрыцця новага Касцёла Спаслання Духу Святога ў Барысаве. Апроч таго, што гэта важная падзея для мясцовых жыхароў, гэта яшчэ і дэманстрацыя таго, што мы, каталікі жывём і не збіраемся здавацца. Як хрысціянства ёсць ўрачыстасцю жыцця над смерцю, гэтак і ўзвядзенне новых касцёлаў ёсць ўрачыстасцю праўды на тымі пераследамі, якім нас паддае цяперашняя "ўлада". Гэта ж пацвярджае і сабраны мільён на рамонт пасля пажару Касцёла ў Будславе. Як і ў кожнай справе нам трэба даць сабе магчымасць пацешыцца і ўсміхнуцца. Такія вось рэчы якраз дазваляюць гэта зрабіць. Давайце ж пацешымся, што нягледзячы на ўсе высілкі і пераследы, мы наадварот толькі прымнажаем і мацуем веру.

Пацешыўшыся, праўда, не павінны мы забываць пра тое, што змаганне за вольную і чыстую Беларусь яшчэ не скончана. Але мы з упэўненасцю можам сказаць, што мы сапраўды можам быць тым самым маналітам.

Жыве!



«...Перад уваходам у касцёл працэсію духавенства сустрэлі парафіяне, якія шчыра прывіталі арцыбіскупа Кандрусевіча і ўручылі яму сімвалічны ключ ад новазбудаванай святыні. Заслужаны іерарх выказаў радасць ад таго, што часы, калі касцёлы на нашай зямлі зачыняліся і руйнаваліся злачыннай савецкай уладай, змяніліся часам адраджэння Касцёла, калі ў Беларусі будуюцца і адчыняюцца новыя святыні. Са слязьмі радасці на вачах, арцыпастыр запрасіў усіх увайсці ўсярэдзіну касцёла: «З радасцю ўвойдзем у дом Божы!»»
212 views19:28
Адкрыць / каментаваць
2021-08-10 10:11:09 Як прыгожая легенда стала жудаснай праўдай

Год таму ў Менску быў забіты Аляксандр Тарайкоўскі. Ён ішоў да ўзброеных да зубоў сілавікоў з адкрытымі рукамі ў майцы і шортах. І ў яго выстралілі. Амаль ва ўпор. Ягоная белая майка афарбавалася чырвонай стужкай крыві. Прыгожая дзіцячая казка пры ўзнікненне нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга беларусаў сталася жудаснай праўдай 2020 года.

Спачатку ў міліцыі заявілі, што ў Аляксандра ў руках нешта ўзарвалася. Пасля, калі з’явіліся відэа, пра гэтую версію ў МУС неяк адразу забылі. Нікога не пакаралі ані за забойства, ані тым больш за відавочную хлусню. Дый як тут караць, калі чалавек “нагло” і “целенаправленно” стаяў перад тымі, хто мусіў быў яго абараняць? Абараняць астатніх беларусаў. Абараняць канстытуцыйны лад. Абараняць праўду, закон і справядлівасць.

Генеральная пракуратура і Следчы камітэт не знайшлі ў забойстве беззабароннага чалавека ў беларускай сталіцы ніякіх зачэпак для крымінальнай справы, але ж заўважылі “шкоду” ад надпісаў і кветак на месцы забойства. Вось так вось беларуская дзяржава перавярнулася з ног на галаву. Забіваць – можна, а памятаць – не.

Чарговае дно было прабіта, калі на месцы магілы былі ўсталяваныя сметніцы. Гумар узроўню ясельнай групы дзіцячага садка. Але памыляюцца тыя, хто гэтым займаюцца, бо “залямантавалі яны моцным голасам, кажучы: дакуль, Уладыка сьвяты і праведны, ня судзіш і ня помсьціш жыхарам зямным за кроў нашу?”

Ужо хутка зло з Беларусі спадзе. Імем Аляксандра Тарайкоўскага будзе названая плошча, дзе яго забілі. А магілы вінаватых у ягонай смерці і ў ягоным зняслаўленні зарастуць пустазеллем, як гэта было і будзе з усімі падобнымі рэжымамі.
153 views07:11
Адкрыць / каментаваць
2021-08-09 17:37:00
Мэрия Варшавы установила бело-красно-белый-флаг в годовщину президентских выборов в Беларуси.

Мэр Варшавы Рафал Тшасковский опубликовал в Instagram снимок с флагом на здании мэрии и написал:

«Год назад в Беларуси прошли выборы, которые были сфальсифицированы. Но обман режима не остановил свободных белорусок и белорусов от их стремления к собственному свободному и демократическому государству. Вспомним о них. Будем солидарны. Жыве Беларусь!»
114 views14:37
Адкрыць / каментаваць