Get Mystery Box with random crypto!

Каталіцкая Беларусь: адраджэнне

Лагатып тэлеграм-канала catholicbelarus — Каталіцкая Беларусь: адраджэнне К
Лагатып тэлеграм-канала catholicbelarus — Каталіцкая Беларусь: адраджэнне
Адрас канала: @catholicbelarus
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 175
Апісанне з канала

Нататкі каталіцкай моладзі
catholicbelarus@protonmail.com

Ratings & Reviews

4.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 23

2021-06-22 12:45:19 Хочам пракаментаваць пару пастоў за ўчорашні дзень

https://t.me/christianvision/1143


https://t.me/Barok_Rasony/233

У прынцыпе, чаго яшчэ чакаць ад "праваслаўнага атэіста" ? Мы ні ў якім разе не хочам пакрыўдзіць праваслаўных вернікаў, проста хочам паказаць, якая ж усе ткі мешаніна знаходзіцца ў галаве Сашы 3%. Сумняёмся, што гэта нянавісць да святарства ці проста хрысціянства ў красауцев з'явілася вельмі даўно.

Трэба разумець, што асноўны кантынгент АМАП ці ГУБАЗіК складаюць простыя хлопцы з простых сем'яў з сярэдне-спэцыяльнай, радзей вышэйшай адукацыяй.

Так, увесь афіцэрскі склад там пасля ВНУ, аднак, гэта ўскладняе сітуацыю яшчэ мацней. Красауцам на пасадах папрасцей "прамылі мазгі" і ўзаўдзячваючы браку крытычнага мыслення унушылі тэзу: "вернік - вораг Радзімы", а асноўнай масе афіцэраў "мазгі прамылі" шляхам або закладання гэтых тэз яшчэ падчас іх навучання ў юнацкасці, калі яны былі з досыць падатнай псіхікай, або ж шляхам сталага давядзення "ідэалагічна верных" дырэктыў і дактрын, якія яны павінны перадаваць сваім падначаленым. Гадамі транслюючы і інструктуючы свой асабовы склад, хочучы-няхочучы і сам паверыш у казкі дыктатара, тым больш, калі ты жывеш лепш за большую частку беларусаў.

Сыты ланцуговы сабака, на жаль, паверыць ва ўсё, што патрэбна. Але, каб не быць галаслоўна абвінавачвалымі, адзначым, што сярод супрацоўнікаў ёсць "разумныя" людзі. Яны, на жаль, змушаны або ісці з органаў, або рыхтавацца да сыходу.

Такім чынам, у нашай краіне з'явілася карная бязбожная машына, якая нікога не баіцца. А ўлічваючы хай не заўсёды выяўную любоў вусатага забойцы і большай частцы апарата да савецкай рыторыкі (якая базуецца ў ідэалагічным плане на нянавісці да Бога) мы атрымваем асабістае войска, нашпігаванае ідэалогіяй з вельмі нездаровымі паглядамі на жыццё.

Дадаўшы да гэтага страх страціць тое, што "заслужылі" за гады службы рэжыму, мы бачым перад сабой вельмі і вельмі няпростае заданне па пераарыентацыі сілавікоў на слушныя рэйкі.

Менавіта гэта, на наш пагляд, павінна быць адным з заданняў беларускага грамадства і духавенства. Пераарыентацыя.

Пераарыентацыя шляхам дэманстрацыі ўласнага адзінства: Царква падтрымвае сваіх вернікаў-палітвязняў, падтрымвае грамадзянаў, якія прагнуць змяніць нашу краіну. Вернікі падтрымваюць адзін аднаго і не застаюцца абыякавымі да лёсу блізкага (пра гэта выдатна напісаў ксёнд Барок). Гэта дасць зразумець адэкватна думаючым (а такія ўсе яшчэ ёсць, мы ўпэўнены) супрацоўнікам сілавых структур, што вернікі – гэта маналіт, а пратэстоўцы не адзіночкі-маргіналы, якімі так прамываюць мазгі людзям у масках. Ну і, бясспрэчна ж, не варта забываць пра тую форму міласэрнасці, пра якую мы згадвалі ў нашых пастах і ў гутарцы з прадстаўнікамі ЗБС. Магчыма, наша пазіцыя спадабаецца не ўсім, але ніхто не прапануе дараваць і заплюшчваць вочы на жах вакол нас, мы просім толькі абапірацца на хрысціянскую мараль і каштоўнасці і не дапускаць залішняй разлютаванасці.

Хоць, гэта і няпроста. Асабліва пасля такіх відэа як пра Віталя Шаталава.
290 views09:45
Адкрыць / каментаваць
2021-06-22 09:55:23 22 чэрвеня 1941 года нацысцкая Германія напала на свайго тагачаснага саюзніка - Савецкі Саюз. Тым самым, у хуткім часе, цэлая Беларусь апынулася пад новай, нямецкай акупацыяй.
232 views06:55
Адкрыць / каментаваць
2021-06-22 09:40:13 1941. Дэпартацыя пад бомбамі
Ігар Мельнікаў

У траўні-чэрвені 1941 года адбылася чацвёртая хваля дэпартацыі насельніцтва Заходняй Беларусі ўглыб СССР. Апошнія эшалоны з людзьмі пакідалі Беларусь пад бомбамі самалётаў Люфтвафэ.

На працягу 1940 года ў заходніх абласцях УССР і БССР адбыліся тры этапы вывазу польскіх грамадзян у аддаленыя часткі Савецкага Саюза.

Дэпартацыя, якая пачалася ўвесну 1941 года, павінна была канчаткова «засцерагчы» тылы Чырвонай Арміі ў магчымым супрацьстаянні з «капіталістычным Захадам». Тым больш, што на працягу года, які прайшоў з моманту заканчэння трэцяй хвалі (28/29 чэрвеня 1940 года), у склад «першай краіны рабочых і сялян» увайшлі новыя тэрыторыі з несавецкім насельніцтвам. Гутарка ідзе пра балтыйскія краіны, Бесарабію і Паўночную Букавіну.

Новыя катэгорыі ахвяр
22 траўня 1941 года часткі ўнутраных войскаў НКУС пачалі вывозіць людзей з заходніх абласцей УССР і з Малдавіі, у ноч з 12 на 13 чэрвеня аблавы прайшлі ў Літве, Латвіі і Эстоніі, 14 чэрвеня людзі ў васільковых фуражках зноў «завіталі» да жыхароў Заходняй Беларусі.

Значным адрозненнем гэтай аперацыі ад папярэдніх трох было тое, што вясной-летам 1941 года павялічылася колькасць катэгорый грамадзян, якія падлягалі дэпартацыі. У адпаведнасці з «Дырэктывай НКУС СССР аб высяленні сацыяльна чужых элементаў з рэспублік Прыбалтыкі, Заходняй Украіны, Заходняй Беларусі і Малдавіі», у 1941 годзе вывазу падлягалі: удзельнікі контррэвалюцыйных партый і антысавецкіх нацыяналістычных арганізацый; былыя жандары, ахоўнікі турмаў, кіруючы склад паліцыі; памешчыкі, фабрыканты, чыноўнікі буржуазных дзяржаўных апаратаў; былыя афіцэры царскага войска і белагвардзейцы; крымінальнікі; прастытуткі, зарэгістраваныя ў паліцыі; члены сямей адзначаных вышэй катэгорый грамадзян; члены сямей удзельнікаў контррэвалюцыйных і нацыяналістычных арганізацый, асуджаных да вышэйшай меры пакарання; асобы, якія ўцяклі з Польшчы і адмовіліся прымаць савецкае падданства; асобы, якія прыбылі з тэрыторыі Германіі ў парадку рэпатрыяцыі, а таксама немцы, зарэгістраваныя на выезд за мяжу, але якія адмовіліся выязджаць у Рэйх.

Былыя вайскоўцы і прадстаўнікі спецыяльных службаў буржуазных дзяржаў, а таксама немцы накіроўваліся ў лагеры для ваеннапалонных, а іншыя катэгорыі асоб, узгаданых вышэй (акрамя крымінальнікаў, якіх высылалі ў папраўча-працоўныя лагеры. — І.М.), высылаліся на пасяленне тэрмінам на 20 гадоў у Казахстанскую ССР, Комі АССР, Алтайскі і Краснаярскі край, Кіраўскую, Омскую і Новасібірскую вобласці.

Усе гэтыя людзі атрымлівалі статус спецпасяленцаў і мелі права выбару месца жыхарства ў адзначаных рэгіёнах. Дэпартаваныя былі абавязаныя займацца «грамадка карыснай працай», мелі права ўступаць у калгасы. Былыя грамадзяне Другой Рэчы Паспалітай былі абавязаны ўставаць на ўлік у мясцовых райаддзелах НКУС і кожны месяц праходзіць перарэгістрацыю. За парушэнне рэжыму спецпасяленцаў каралі штрафамі, а ў некаторых выпадках і нават турэмным зняволеннем (напрыклад, за спробу пакінуць спецпасяленне).

Чытаць далей
250 views06:40
Адкрыць / каментаваць
2021-06-21 17:09:12
Лідара гурта «Gods Tower» Уладзіслава Наважылава асудзілі на 3 гады «хіміі».

Нагадаем, музыку абвінавачвалі ў абразе прадстаўніка ўлады — старшыні Гомельскага аблвыканкама Генадзя Салаўя.

Падрабязнасці bit.ly/3xuHnbI
262 views14:09
Адкрыць / каментаваць
2021-06-20 10:20:00 У нядзелю раім прысвяціць некалькі хвілін гэтаму відэа
324 views07:20
Адкрыць / каментаваць
2021-06-20 07:01:01
321 views04:01
Адкрыць / каментаваць
2021-06-19 11:38:12
Васіль Быкаў пра "праўду" ў СССР. Сёння 97 гадоў з ягонга дня нараджэння. Адпявалі яго ў 2003 годзе грэка-каталіцкія святары:

"Мы жылi ў ненатуральным, звыродлiвым сьвеце, калi былi адпрэчаны ня толькi хрысьцiянскiя запаветы, але i элемэнтарныя меркаваньнi здаровага сэнсу. Сэнс зрабiўся клясавым, партыйным, пралетарскiм. Нас заклiкалi пiсаць праўду, але далёка ня кожная праўда дазвалялася ў лiтаратуры, хiба тая, якая служыла ўладзе. Над рэглямэнтацыяй праўды шчыравалi партыйныя органы, iм дапамагалi пiсьменьнiцкiя начальнiкi, цэнзары, рэдактары, «закрытыя» рэцэнзэнты, якiя за верную службу надзялялiся кватэрамi, пасадамi, навуковымi званьнямi, прэмiямi".

"Доўгая дарога дадому"
345 views08:38
Адкрыць / каментаваць
2021-06-19 08:54:01
Наш Фарны - адзін з галоўных сімвалаў Горадні

Фота: Віталь Карповіч
340 views05:54
Адкрыць / каментаваць
2021-06-18 20:42:00 https://t.me/christianvision/1124

Самае галоўнае, каб турэмнікі давалі падпісвацца, бо былі ж выпадкі, калі яны гэтаму перашкаджалі.

Плюс гэта гісторыя з Вольгай Залатар паказвае, што тут не тое што падпісацца цяжка, тут дай Бог бы выжыць.

Нядрэннай ініцыятывай і прыгожым жэстам было б зрабіць падпіску для каталікоў-палітвязняў дармовай, плюс пры кожным перашкаджэнні пастырскаму візіту запускаць такія ж працэдуры, як з пані Вольгай.

Зразумела, што гэта няпроста і ставіць Касцёл у вельмі цяжкае становішча, але нам трэба шукаць шляхі падтрымкі нашых палітзняволеных.
351 views17:42
Адкрыць / каментаваць