Get Mystery Box with random crypto!

Каталіцкая Беларусь: адраджэнне

Лагатып тэлеграм-канала catholicbelarus — Каталіцкая Беларусь: адраджэнне К
Лагатып тэлеграм-канала catholicbelarus — Каталіцкая Беларусь: адраджэнне
Адрас канала: @catholicbelarus
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 175
Апісанне з канала

Нататкі каталіцкай моладзі
catholicbelarus@protonmail.com

Ratings & Reviews

4.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 21

2021-07-05 21:26:00 «Тирания - не просто общественное преступление, а, если такое возможно, преступление более чем общественное».

«Если государь сопротивляется и противостоит Божьим заповедям и желает заставить меня участвовать в войне против Господа, тогда в полный голос я должен возразить, что Бога следует предпочесть любому человеку на земле».

З гэтымі ды іншымі паліталагічнымі ідэямі англа-французскага біскупа ХІІ стагоддзя Джона Салсбэрыйскага можна азнаёміцца па спасылцы.
109 views18:26
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 21:03:00 Наступствы 3 ліпеня і падзел грамадства

«Усебеларуская» малітва, якая была павінна згуртаваць наш шматпакутны народ, спрацавала, як і чакалася, абсалютна наадварот. Чыноўнікі, пастаўленыя аграфюрарам палічылі, што калі сагнаць усіх пад лозунгамі, то ўся Беларусь у адным парыве загарыцца любасцю да вядомага персанажа. Не атрымалася.

Мы ў прынцыпе ўжо пісалі пра тое, што Лукашэнка актыўна аддзяляе каталікоў ад іншага насельніцтва Беларусі, вешае на нас ярлыкі і пагражае цэлай рэлігійнай групе (што, у прынцыпе, можна расцэньваць як абмежаванне рэлігійных воляў, а працэс на ксёндзом Барком як пераслед за рэлігійныя перакананні). Што рабіць нам у гэтым кантэксце?

Хай гэта сціплы пагляд невялікага тэлеграм-канала, аднак, пазіцыя не змяняецца – верыць, не здавацца і не адмаўляцца ад сваіх перакананняў. Помніць досвед нашых украінскіх братоў грэка-каталікоў, якіх не зламала нават крывавая машына камуністаў, урэшце рэшт наш досвед выжывання ў нялёгкія гады бальшавізму. Не расчароўвацца ў тых Айцах, якія па-розным прычынам не выяўляюць сваёй пазіцыі, або маюць не такую яркую, як Вячаслаў Барок. У выпадку сумневаў перачытаць наш пост і зварот біскупа Алега Буткевіча.

Наша раз'яднанасць, абыякавасць да блізкага, адмова ад дапамогі зняволеным і пакутным пойдзе на карысць дыктатару. Стары як свет прынцып – падзяляй і влавствуй. Ціск, які можа аказвацца на Святых Айцоў, якія не правялі малітву «як трэба», можа ў нейкай ступені прымусіць іх прытрымаць тыя казанні, якія мы так прагнем пачуць. Наша крыўда і нерэалізацыя тых імкненняў, за якой мы прыходзім у Касцёл будзе падарункам рэжыму. Лічым сваім сціплым абавязкам паведаміць, што такога падарунка хунта не дачакаецца. Мы не завагаемся.

Магчыма, гэта досыць банальныя рэчы, якіх не трэба і агучваць... але, на наш пагляд, лепш напісаць і зафіксаваць думку, чым выпусціць яе і забыўшыся памыліцца... Мінулая «малітва», па факту, стала пэўным маркерам, што дзеліць хрысціян на прыхільнікаў і супраціўнікаў Лукашэнка. Прынамсі, менавіта гэта, на наш пагляд, магло быць адной з другарадных мэт, што выходзяць на пярэдні план у выпадку правалу «з'яднання беларусаў вакол Сашы 3%».

Не сакрэт, што частка праваслаўных парафій (прабачце, што мы лезем сюды ) малілася па пэўным плане, які сцвярджаўся «зверху», як гэта прынята ў грамадстве, якое не вылекавалі ад савецкай хваробы. Шмат каго, у тым ліку каталікоў, гэта пакрыўдзіла. Саша 3% забараняе нам спяваць «Магутны Божа» і адначасна з гэтым атачае сябе ідэалагічна «правільнымі» іерархамі БПЦ. Непрыгожа. Так, непрыгожа. І вельмі нават непрыемна... але цалкам перажыць можна. Гэта пройдзе. Асабліва калі не запускаць у сваё сэрца злосць і непрыязь ў адносінах да братоў хрысціян, змушаных так ці інакш браць удзел у гэтым фарсе.

Першае, далёка не ўсе праваслаўныя падтрымваюць хунту і дыктатара.

Другое, наша ўзлаванасць прывядзе да таго, што мы самі сябе ізалюем і дапаможам хунце запісаць нас у «няправільных». Такога не будзе. Усе мы «правільныя»: і каталікі і праваслаўныя. Усе мы беларусы, якія кахаюць свой родны край. Таму, мы спадзяёмся, што палеміка ў некаторых тэлеграм-каналах, якая падзяляе нас і праваслаўных заціхне.

Вельмі хочацца, каб непрыязь, якую так старанна сее «вярхоўны», замест прасвяднай глебы трапіла на камень. Мы, у адрозненні ад рэжыму, не падзяляем беларусаў. Мы любім усіх. І гатовы пасля каяння прабачаць нават тых, хто служыць рэжыму.

Мы верым у нашу перамогу і трыумф справядлівасці ў краіне.

ЖЫВЕ!
124 views18:03
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 18:03:20
Падчас сваіх міжнародных візітаў Сьвятлана Ціханоўская ня толькі вядзе палітычныя і эканамічныя перамовы, але і спрыяе культурным сувязям паміж Беларусьсю і замежнымі краінамі. Так днямі яна абмеркавала з прэзідэнтам Ісландыі ўсталяваньне ў Рэйк'явіку помніка Торвальду Вандроўніку - паўлегендарнаму ісландскаму місіянеру канца Х стагодзьдзя. Ён лічыцца адным з першых, хто прынёс хрысьціянства на беларускія землі. Паводле гэтай версіі Полацк мог быць хрысьціянскім горадам яшчэ пры князі Рагвалодзе.

Фрэска з касьцёла ў Расонах, дзе служыць ксёндз Вячаслаў Барок
131 views15:03
Адкрыць / каментаваць
2021-07-04 07:20:00 Жить радостью и нести её другим
245 views04:20
Адкрыць / каментаваць
2021-07-03 22:31:01 Як жа сёння без гэтага...раім перагледзець



141 views19:31
Адкрыць / каментаваць
2021-07-03 20:55:02
Вольны Хор выступил в одном из костелов Варшавы с молитвой за Беларусь.
17 views17:55
Адкрыць / каментаваць
2021-07-03 20:20:07 ​​Пра Магутны Божа, малітвы за Беларусь і Дзень Незалежнасці

Шмат распісваць не будзем, бо лепш за нас пра гэта, кожны канал па-свойму напісаў тут:

https://t.me/christianvision/1198

https://t.me/rerumnovarum/139

https://t.me/nic_and_mike/760

Аднак, хочам вось што адзначыць. Як бы гэта не гучала - нам трэба падрыхтавацца да таго, што каталікі зробяцца пераследаванай групай насельніцтва Беларусі. Так, "Магутны Божа" масава па краіне не прагучаў, прымушаючы, як трапна выказаўся ксёндз Барок "д'ябла" пачуць тое, чаго ён баіцца больш за ўсё...аднак, словы біскупа Алега Буткевіча сведчаць пра тое, што кіраўніцтва Касцёла ў Беларусі не збіраецца ўпісвацца ў тую сістэму адносін улады з рэлігійнымі арганізацыямі, якую так старанна выбудоўвае псеўдапрэзідэнт.

Біскуп Буткевіч выразна даў зразумець, што Каталіцкі Касцёл падтрымвае імкненне беларусаў перагледзець сістэму каштоўнасцяў, заснаваную на страху. Прапанаваўшы паразважаць над прычынамі гэтай хваробы, біскуп сказаў:

«Адна з іх, як мне здаецца, уласцівая для нашага грамадства, крыецца ў тым, што мы прызвычаіліся мець у аўтарытэце тых, хто паказвае сваю сілу, хто патрапіць дамінаваць, паказаць, як кажуць, „свае зубы“ ці трымаць у „вожыкавых рукавіцах“ або „ў абцугах“. Вось тады гэта „аўтарытэт“!»

Што за гэтым рушыць услед? Не хочацца рабіць прагнозаў, тым больш, што ўсе яны так ці інакш будуць негатыўнымі. Аднак, жахлівыя словы дыктатара, дзе ён параўноўвае каталікоў з нацыстамі, наводзяць на думку пра тое, што "гайкі" ў дачыненні нас сапраўды будуць закручвацца.

Не гледзячы на гэта, мы верым, што Касцёл, які з'яўляецца самай цвёрдай сувяззю Беларусі з Еўропай, перажыве і гэтага дыктатара. Колькі нас ужо забаранялі і паддавалі пераследам? Дзясяткі гадоў савецкай дыктатуры, рэпрэсіі 1830-1870... мы абавязкова выстаім. Калі патрэбна, натхнімся нават досведам грэка-каталікоў Украіны, якія нішчыліся НКУС /МДБ/КДБ...

Адным з аспектаў досведу ўкраінскіх грэка-каталікоў, які мы павінны пераняць, на наш пагляд з'яўляецца згуртаванасць і вера ў сваю справу. Колькі гадоў ксёндзы служылі ў таемна выкапаных зямлянках, а вернікі рызыкавалі адправіцца ў ГУЛАГ? Лукашэнка яшчэ сам не разумее - яго пагрозы згуртуюць і ўмацуюць нас і нашу веру яшчэ мацней.

Мы абавязкова выстаім і пераможам.

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

P.S. Нам вельмі спадабаліся адэкватныя словы Святланы Ціханоўскай адносна сённяшніх святаў.
79 views17:20
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 21:27:00 Наши 4 проблемы
140 views18:27
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 18:24:59
164 views15:24
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 17:10:00 Прыемна, што нашы думкі супадаюць

https://t.me/nic_and_mike/753

Што ёсць каянне? Каянне - гэта, насамперш жаданне змяніць сябе, прызнаўшы свае памылкі. Жаданне ўстаць на шлях Праўды, жаданне быць разам з Панам.

Каянне адных і гатовасць іх прабачыць іншымі. Менавіта гэта важна.
49 views14:10
Адкрыць / каментаваць