Get Mystery Box with random crypto!

Каталіцкая Беларусь: адраджэнне

Лагатып тэлеграм-канала catholicbelarus — Каталіцкая Беларусь: адраджэнне К
Лагатып тэлеграм-канала catholicbelarus — Каталіцкая Беларусь: адраджэнне
Адрас канала: @catholicbelarus
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 175
Апісанне з канала

Нататкі каталіцкай моладзі
catholicbelarus@protonmail.com

Ratings & Reviews

4.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 20

2021-07-10 00:01:00 Наш тезис о разделении нашего общества на правильных и неправильных людей к сожалению набирает обороты.

Мы уже писали, что Лукашенко разделяет христиан на удобных и неудобных. Сегодня, как сообщали Ник и Майк, планировался очередной акт демонстрации приверженности "президента" политике дискриминации части беларуского народа. Судя по репортажу с церемонии проводов спортсменов, выложенном на сайте НОК, молебен для беларуских олимпийцев, планируемый в Свято-Духовском кафедральном соборе БПЦ был отменен чуть ли не в последний момент.

Однако даже его отмена не снимает вопросов, возникающих к представителям "власти" относительно их деятельности на религиозном поприще.

Сам факт появления информации о молебне, проводимом представителями одной конфессии как минимум вызывает недоумение. В совокупности же с недавними событиями, а также преследованием ксёндза Барка и арестами журналистов на нынешней неделе, недоумение явственно преобразуется в уверенность.

Уверенность в целенаправленности действий спадара 3%, желающего всеми силами показать кто здесь правильный, а кто нет.

Какой у нас выход? По-сути только один. Сопротивление политике аграфюрара путем прощения обид друг другу и объединении в общий духовный блок. Как говорил убитый в тюрьме католический активист
Витольд Ашурак:

Беларус
Беларусу
Беларус

Мы просто не имеем права поддаваться на провокации, устраиваемые нынешним "руководством" страны, если хотим эту страну сохранить и сделать ее действительно страной для жизни.

Обратимся еще раз к цитате из Евангелия, считаем ее очень важной в нынешний момент.

Але Езус, ведаючы помыслы іх, сказаў ім: усякае царства, раздзеленае самое супраць сябе, запусцее; і ўсякі горад або дом, раздзелены сам супраць сябе, не ўстаіць.

Мф 12:25


Будем же едины. Но не вокруг диктатора, а в стороне от него.

Просім нашых чытачоў яшчэ раз задумацца пра наша адзінства і па магчымасці пашырыць сярод сяброў інфармацыю пра тыя патрыятычныя тэлеграм-каналы, якія вы чытаеце.

Калі сярод іх будзе і наш канал, мы будзем удзячныя.


Жыве!
180 views21:01
Адкрыць / каментаваць
2021-07-09 17:32:37 У дзяржавах з таталітарнымі рэжымамі першымі прапаведнікамі з’яўляюцца журналісты. Яны, якія імкнуцца аб’ектыўна данесці інфармацыю, служаць распаўсюду праўды. А значыць, служаць Праўдзе Евангелля, якая мае моц вызваляць чалавека ў тым ліку і з няволі рэжыму.

Праз выкананне сваёй місіі журналісты становяцца ворагамі "нумар адзін" злачынных рэжымаў.

Выказваю салідарнасць з усімі журналістамі, якія церпяць рэпрэсіі і былі сёння масава затрыманыя, а асабліва з братамі па веры католікамі: Зміцер Лупач - затрыманы, Зміцер Казакевіч - меў сёння ператрус, Дзяніс Івашын - сёння ўжо 117-ы дзень, як згодна з яго словамі, ён знаходзіцца ў палоне, бо ідзе вайна.

Гэта беззаконне, якое мусіць быць спынена.

Свабоду ўсім журналістам і палітвязням.
166 views14:32
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 10:25:00 Праваслаўны місіянер Руслан Яроцкі пра каталікоў:

“Братья католики, Вы невероятно крутые! Помоги вам Бог! Люблю вас. А как любит вас Бог!!! Держитесь! Просто любуюсь вами!!! Многие православные с доброй "завистью" смотрят на ваших епископов, священников, просто христиан, и молятся о вас. Христос посреди нас!”

Трэба трымаць марку, сябры.
162 views07:25
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 09:55:24 Заявление группы Координационного совета «Христианское видение» по поводу продолжающегося преследования ксендза Вячеслава Барка

В понедельник 5 июля 2021 года из-за возобновления преследования со стороны силовых структур ксендз Вячеслав Барок был вынужден выехать за пределы Республики Беларусь. Непосредственным поводом стало начало в отношении него очередного административного процесса по ст. 24.23 КоАП, вынесение официального предупреждения прокурором и угроза конфискации всей компьютерной техники и носителей информации.

<...>

Давление, оказываемое на священнослужителя, препятствует его проповеднической и пастырской деятельности, является вмешательством в деятельность Католической Церкви в Республике Беларусь, нарушает конституционные права на свободу совести и свободу высказывания мнения (стст. 31 и 35 Конституции Республики Беларусь), гарантированные также международно-правовыми документами, ратифицированными Республикой Беларусь, в частности, ст. 18 Международного пакта о гражданских и политических правах: «Каждый человек имеет право на свободу мысли, совести и религии. Это право включает свободу … исповедовать свою религию и убеждения как единолично, так и сообща с другими, публичным или частным порядком, в отправлении культа, выполнении религиозных и ритуальных обрядов и учении», а также ст. 19 указанного Пакта: «1. Каждый человек имеет право беспрепятственно придерживаться своих мнений. 2. Каждый человек имеет право на свободное выражение своего мнения; это право включает свободу искать, получать и распространять всякого рода информацию и идеи, независимо от государственных границ, устно, письменно или посредством печати или художественных форм выражения, или иными способами по своему выбору».

Мы высказываем свое решительное несогласие с произвольным преследованием ксендза Вячеслава Барка со стороны силовых структур и прокуратуры. Мы считаем подобное давление, оказываемое на священнослужителя, способом устрашения не только его лично, но и всех священнослужителей и верующих в Республике Беларусь, высказывающихся по поводу нарушения прав человека, беззакония и насилия, происходящих в стране.

Мы обращаем внимание Святого Престола на нарушение свободы религии или вероисповедания в Республике Беларусь и преследование ксендза Вячеслава Барка, призывая принять все возможные меры, направленные на его защиту, а также недопущение других случаев подобного давления.

Мы призываем белорусское и мировое христианское сообщество к солидарности с преследуемым ксендзом Вячеславом Барком.

Полный текст
152 views06:55
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 19:44:00 А былі ж часы, калі на сайце president.gov.by станоўча ставіліся да гімну “Магутны Божа” і названага ў яго гонар фестывалю хрысціянскіх спеваў у Магілёве. Ніхто не пагражаў, міліцыю не вылікаў. І не так даўно гэта было.

1 апреля 2013 г.

"Стали широко известными мероприятия, проводимые под эгидой Римско-католической церкви в сфере культуры, такие как международный фестиваль христианской музыки "Магутны Божа" в Могилеве".

28 июня 2017 г.

"Многогранна культурная жизнь, отмеченная такими яркими мероприятиями, как музыкальный фестиваль «Золотой шлягер», фестиваль духовной музыки «Магутны Божа»".
198 views16:44
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 19:22:00 ​​Ціск на каталікоў – гэта заўважылі не толькі мы

Калі мы пісалі пра "закручванне гаек" і аддзяленне каталікоў ад хрысціянскага грамадства Беларусі, насамперш, мелі на ўвазе якраз ціск з боку ўлад ў падкантрольных СМІ і запужванне з дапамогай сілавых органаў. Біскуп Юры Касабуцкі заявіў:

"У мінулую нядзелю, 4 ліпеня, у нашу мінскую архікатэдру прыйшлі супрацоўнікі міліцыі з прэтэнзіяй, што парушана нейкая там норма заканадаўства наконт малітвы "Магутны Божа". Што канкрэтна, яны не разумелі самі... На сённяшні дзень гэты гімн стаў малітвай, якая выкарыстоўваецца ў набажэнствах каталікоў, праваслаўных, пратэстантаў, а таксама апошнім часам гэты гімн спяваюць людзі, якія не атаесамляюць сябе з ніякай рэлігіяй. Гімн "Магутны Божа" гэта перш за ўсё малітва за нашу бацькаўшчыну і за наш народ. Кожная малітва нясе ў сабе неверагодную сілу і здольная зрабіць нават вялікія цуды. Калі ж пэўная малітва мае вялікую моц, то і д'ябал будзе змагацца з ёй з найбольшай сілай і рабіць шматлікія перашкоды, каб людзі гэту малітву не ўжывалі... Чаму мы не можам спяваць "Магутны Божа"? Пытанне рытарычнае..."

Знаходзім яго словы абсалютна справядлівымі.

Падзяляй і пануй, як мы і пісалі. Вось і ксёндз Вячаслаў Барок кажа ў інтэрв'ю на Еўрарадыё (з 26:50 мін.)

"Улада шукае ворагаў, шукае тых, хто кажа праўду. Але Касцёл не з'яўляецца ворагам улады. Касцёл даваў і дае маральную ацэнку дзеянням улады – гэта яго абавязак. Калі ўлада бачыць у Касцёле ворага, гэта значыць, што ўлада робіць нешта нядобрае. Яны баяцца пачуць праўду. Улада з'яўляецца ворагам для самой сябе. Калі яны покаятся і змяняць сваё жыццё, будзе інакш. Пакуль няма каяння, яны будуць шукаць вінаватых."

А вінаватых, прасцей за ўсё прызначыць сярод тых, хто так ці інакш злучаны з Еўропай. Той «ненавіснай» Еўропай, у якой вынялі ўрокі з крывавага 20 стагоддзя і зразумелі, што забіваць і садзіць у турму сваіх палітычных апанентаў - няправільна. Асабліва непрыемна гэта з-за таго, што «прэзідэнт» усяляк спекулюючы на тэме Другой сусветнай вайны, называе каталікоў і ўсіх людзей з БЧБ, ледзь не "фашысцкімі наймітамі", не разумеючы пры гэтым, што нягледзячы на мноства акцый памяці, цяперашняя ўлада і ёсць увасабленне тых нацысцкіх метадаў і зверстваў.

Гледачы інтэрв'ю-стрыма, дарэчы, задалі цікавае пытанне – ці можна прапаведаваць не дакранаючыся палітыкі? Адказ а. Вячаслава Барка максімальна дакладна даў зразумець, чаму Касцёл не можа ігнараваць тое, што адбываецца наўкол.

"Можна прапаведаваць абмінучы палітыку, але няможна быць святаром і не бачыць таго, як людзі пакутуюць. Трэба заўважаць не тых, хто цябе корміць, а тых, хто патрабуе тваёй дапамогі. Можна нармальна ставіцца да тых, хто падтрымвае ўладу, але няможна пры гэтым заплюшчваць вочы на людзей, якія пакутуюць. Праз маўчанне мы не толькі здраджваем Бога, але яшчэ і губляем чалавека ўнутры нас."

Згодны. «Праблема» у тым, што хрысціянства не тая рэлігія, якая ігнаруе пытанні чалавекалюбства і гуманізму. І вельмі дзіўна, што прыхільнасць хрысціянскім каштоўнасцям, жаданне служыць Богу і гуманістычным ідэалам цяпер успрымаецца як штосьці палітычнае. Як можна прапаведаваць і расказваць людзям пра чалавекалюбства, ігнаруючы здзекаванні на вуліцах? Таму, на наш пагляд, абвінавачанні тых каталіцкіх святароў, якія не баяцца выказваць праўду - абсурдныя.

Менавіта па той жа прычыне, мы звяртаючыся да Святога Пісьма рэгулярна праводзім паралелі з тым, што адбываецца наўкол нас. У гэтым і палягае вечная актуальнасць хрысціянства. Яно заўжды дае адказы на ўсе пытанні.

Але Езус, ведаючы помыслы іх, сказаў ім: усякае царства, раздзеленае самое супраць сябе, запусцее; і ўсякі горад або дом, раздзелены сам супраць сябе, не ўстаіць.

Мф 12:25

Праўда глыбокая як мора, ясная як сонца, пранікальная як яго прамяні, чыстая як крышталі, простая як мудрасць. Праўда ёсць выразам і адбіццем Бога: Бог ёсць Праўда.

bł.Matka Marcelina
225 views16:22
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 18:52:00 Тыя, што па-за Царквой, хочуць ці не хочуць, нашыя браты

Па-над усім заклікаем вас, браты, да любові ўзаемнай не толькі паміж сабою, але таксама і да тых, хто застаецца вонкі, ці то да язычнікаў, якія не прызнаюць яшчэ Хрыста, ці то да адлучаных ад нас, гэта значыць тых, якія разам з намі прызнаюць Галаву, але не хочуць належаць да Цела. З болем думаем пра іх як пра нашых братоў. Хочуць ці не хочуць, яны нашыя браты. Яны не былі б нашымі братамі, калі б перасталі заклікаць: «Ойча наш» (Мц 6, 9).

Калісьці прарокі казалі: «Тым, хто вам кажа: “Вы не нашыя браты”, скажыце: “Вы браты нашыя”» (Іс 66, 5). Падумайце, пра каго мог так сказаць прарок: пра язычнікаў? Не, бо мы не называем іх братамі згодна з моваю Царквы, а таксама Пісання. Тады можа пра габрэяў, якія не паверылі ў Хрыста?

Чытайце Пасланні св. Паўла і пераканайцеся, што калі кажа «браты» без ніякага дадатку, мае на ўвазе выключна хрысціянаў: «А ты чаму асуджаеш брата свайго? І чаму ты пагарджаеш братам сваім?» (Рым 14, 10). І ў іншым месцы: «Але вы самі крыўдзіце і ашукваеце, і пры гэтым братоў!» (1 Кар 6, 8).

Тыя, хто нам кажа: «Вы не нашыя браты», лічаць нас язычнікамі. Таму хочуць хрысціць нас нанова з перакананнем, што даюць нам тое, чаго мы не маем. Менавіта ў гэтым выражаецца памылка непрызнання нас братамі. Дык чаму ж нам сказаў прарок: «Адкажыце ім: “Вы нашыя браты”», калі не таму, што мы бачым у іх тое, чаго не паўтараем. Яны не прызнаюць нашага хросту і не лічаць нас братамі, мы ж, не паўтараючы ўдзеленага імі, але прызнаючы іх хрост сваім уласным, кажам: «Вы нашыя браты».

Калі вам скажуць: «Чаму нас шукаеце? Чаго хочаце ад нас?» Мы адкажам: «Вы нашыя браты». Калі скажуць: «Пакіньце нас у спакоі; мы не маем з вамі нічога агульнага». Аднак мы маем шмат агульнага: вызнаём таго самага Хрыста, таму павінны быць у адным Целе, падпарадкаваныя адной Галаве.

Браты, мы заклінаем вас праз гэтую велізарную любоў, малаком якой кормімся, хлебам якой падмацоўваемся, заклінаем Хрыстом, Госпадам нашым, праз Яго ласкавасць (ужо пара, каб мы засведчылі ім вялікую любоў і шчодрую міласэрнасць, просячы Бога, каб даў ім нарэшце цвярозы розум, каб яны апамяталіся і пераканаліся, што нічога не маюць, што маглі б супрацьпаставіць праўдзе; засталася ў іх толькі хвароба заўзятасці, якая тым больш аслабляе, чым больш набірае моц), маліцеся з гарачай любоўю да Бога за слабых, за мудрых паводле цела, пачуццёвых і цялесных. Гэта нашыя браты: удзяляюць тыя самыя сакрамэнты. Хоць і не з намі, але тыя самыя. Адказваюць адно «Амін», хоць і не з намі, але тое самае «Амін».

Св. Аўгустын
234 views15:52
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 18:20:00 ​​Успамін св. Марыі Гарэцці, панны і мучаніцы

Марыя Тэрэза Гарэцці нарадзілася 16 кастрычніка 1890 г. у гарадку Карынальда, у беднай сям’і. Яе хрысцілі на наступны дзень пасля народзінаў.

Вясной 1902 г. Марыя рыхтавалася прыняць Езуса ў Эўхарыстыі. У маі святар праэкзамэнаваў яе і прызнаў, што яна вельмі добра падрыхтавалася. Але дзяўчынка не магла купіць сабе белую сукенку, пацеркі і замест гэтага раніцай 29 мая прыбралася ў тое, што ёй ахвяравалі суседзі.

На працягу чэрвеня да Марыі два разы заляцаўся Алесандро Сэрэнэлі. Двойчы ён нават прыгразіў, што заб’е яе, калі яна каму-небудзь раскажа. На працягу ўсяго месяца Марыя старалася знаходзіцца як мага далей ад яго. Раніцай 5 ліпеня 1902 г. Гарэцці і Сэрэнэлі працавалі ў полі. Пасля абеду Сэрэнэлі заснуў, а астатнія вярнуліся ў поле. Марыя сядзелa на ганку і чыніла адзенне, прыглядаючы за маленькай сястрычкай. Іншыя дзеці былі разам з маці. Алесандро саступіў Асунце месца пры першай пары валоў і вярнуўся дамоў. Прайшоў каля Марыі ў свой пакой. Потым зноўку з’явіўся з хусткай у руках і спусціўся ў кладоўку, дзе, як пазней высветлілася, затачыў нож. Пасля зноў вярнуўся ў дом і паклікаў Марыю. Але яна адмовіла. Ён выйшаў на ганак і зацягнуў Марыю ў дом. Яму не хапіла смеласці дакрануцца да цела дзяўчынкі. Тады ён нанёс ёй 14 ран нажом. Ніхто не чуў крыкаў Марыі, бо ўсе былі ў полі. Калі знайшлі Марыю, прыехаў мясцовы ўрач. Калі ён перавязваў раны Марыі, яна крычала ад болю і час ад часу паўтарала: «Ах, Алесандро, які ж ты няшчасны! Ты патрапіш у пекла!»

Таму ж святару, які даваў Марыі Першую Камунію, давялося даць і апошнюю. Перад тым як даць ёй віятык, ён спытаў, ці ўсім сэрцам яна прабачае забойцу. «Так, я таксама, у імя любові да Езуса, прабачаю яго і жадаю, каб ён быў са мной у раі… Няхай Пан Бог яму даруе, таму што я ўжо гэта зрабіла», — адказала Марыя. Яна памерла 6 ліпеня.

Суд над Алесандро пачаўся 16 кастрычніка 1902 г. Яго прыгаварылі да 30 гадоў зняволення. У вязніцы ён правёў 8 гадоў без ніякіх прыкметаў пакаяння. Але аднойчы ноччу яму прыснілася Марыя Гарэцці, якая стаяла сярод поля, поўнага кветак, і працягвала яму белыя лілеі. 10 лістапада 1910 г. ён напісаў ліст біскупу, у якім прасіў прабачэння за свой учынак. У 1937 г., у вігілію Божага Нараджэння, Алесандро прыйшоў да Асунты, каб ад яе пачуць, што Марыя яму даравала.

Папа Пій Х прадставіў Марыю як прыклад праўдзівай адданасці Пану Богу — прыклад, які павінен натхняць моладзь. У 1947 г. папа Пій ХІІ далучыў Марыю да ліку благаслаўлёных. Яе кананізацыя адбылася 25 чэрвеня 1950 года.

catholic.by


Сённяшні дзень - выдатная магчымасць паразважаць, ці гатовы мы дараваць так, як гэта зрабіла святая Марыя Гарэцці.

Самае цяжкае, што з кожным днём дараваць ўсё складаней.
Ці вытрымаем мы выпрабаванне, якое пасылае нам Бог?
235 views15:20
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 15:20:51 Ксёндз Вячаслаў Барок вымушана пакінуў Беларусь - піша Хрысціянская візія

На наш пагляд - гэта самае слушнае рашэнне.

Ён будзе нашмат карысней там, адкуль зможа прапаведаваць і несці сваё слова ў масы. Уяўляем, які цяжкі выбар давялося рабіць Айцу: пакінуць сваю краіну ці застацца і магчыма ў наступстве быць схопленым і пасаджаным. Прытым, нават калі б гэтага не здарылася менавіта цяпер, гэта заўсёды магло б здарыцца пазней.

Сіл і цярплівасці. Чакаем на Вашы відэа.
250 views12:20
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 22:16:58
81 views19:16
Адкрыць / каментаваць