Get Mystery Box with random crypto!

Хочам пракаментаваць пару пастоў за ўчорашні дзень https://t. | Каталіцкая Беларусь: адраджэнне

Хочам пракаментаваць пару пастоў за ўчорашні дзень

https://t.me/christianvision/1143


https://t.me/Barok_Rasony/233

У прынцыпе, чаго яшчэ чакаць ад "праваслаўнага атэіста" ? Мы ні ў якім разе не хочам пакрыўдзіць праваслаўных вернікаў, проста хочам паказаць, якая ж усе ткі мешаніна знаходзіцца ў галаве Сашы 3%. Сумняёмся, што гэта нянавісць да святарства ці проста хрысціянства ў красауцев з'явілася вельмі даўно.

Трэба разумець, што асноўны кантынгент АМАП ці ГУБАЗіК складаюць простыя хлопцы з простых сем'яў з сярэдне-спэцыяльнай, радзей вышэйшай адукацыяй.

Так, увесь афіцэрскі склад там пасля ВНУ, аднак, гэта ўскладняе сітуацыю яшчэ мацней. Красауцам на пасадах папрасцей "прамылі мазгі" і ўзаўдзячваючы браку крытычнага мыслення унушылі тэзу: "вернік - вораг Радзімы", а асноўнай масе афіцэраў "мазгі прамылі" шляхам або закладання гэтых тэз яшчэ падчас іх навучання ў юнацкасці, калі яны былі з досыць падатнай псіхікай, або ж шляхам сталага давядзення "ідэалагічна верных" дырэктыў і дактрын, якія яны павінны перадаваць сваім падначаленым. Гадамі транслюючы і інструктуючы свой асабовы склад, хочучы-няхочучы і сам паверыш у казкі дыктатара, тым больш, калі ты жывеш лепш за большую частку беларусаў.

Сыты ланцуговы сабака, на жаль, паверыць ва ўсё, што патрэбна. Але, каб не быць галаслоўна абвінавачвалымі, адзначым, што сярод супрацоўнікаў ёсць "разумныя" людзі. Яны, на жаль, змушаны або ісці з органаў, або рыхтавацца да сыходу.

Такім чынам, у нашай краіне з'явілася карная бязбожная машына, якая нікога не баіцца. А ўлічваючы хай не заўсёды выяўную любоў вусатага забойцы і большай частцы апарата да савецкай рыторыкі (якая базуецца ў ідэалагічным плане на нянавісці да Бога) мы атрымваем асабістае войска, нашпігаванае ідэалогіяй з вельмі нездаровымі паглядамі на жыццё.

Дадаўшы да гэтага страх страціць тое, што "заслужылі" за гады службы рэжыму, мы бачым перад сабой вельмі і вельмі няпростае заданне па пераарыентацыі сілавікоў на слушныя рэйкі.

Менавіта гэта, на наш пагляд, павінна быць адным з заданняў беларускага грамадства і духавенства. Пераарыентацыя.

Пераарыентацыя шляхам дэманстрацыі ўласнага адзінства: Царква падтрымвае сваіх вернікаў-палітвязняў, падтрымвае грамадзянаў, якія прагнуць змяніць нашу краіну. Вернікі падтрымваюць адзін аднаго і не застаюцца абыякавымі да лёсу блізкага (пра гэта выдатна напісаў ксёнд Барок). Гэта дасць зразумець адэкватна думаючым (а такія ўсе яшчэ ёсць, мы ўпэўнены) супрацоўнікам сілавых структур, што вернікі – гэта маналіт, а пратэстоўцы не адзіночкі-маргіналы, якімі так прамываюць мазгі людзям у масках. Ну і, бясспрэчна ж, не варта забываць пра тую форму міласэрнасці, пра якую мы згадвалі ў нашых пастах і ў гутарцы з прадстаўнікамі ЗБС. Магчыма, наша пазіцыя спадабаецца не ўсім, але ніхто не прапануе дараваць і заплюшчваць вочы на жах вакол нас, мы просім толькі абапірацца на хрысціянскую мараль і каштоўнасці і не дапускаць залішняй разлютаванасці.

Хоць, гэта і няпроста. Асабліва пасля такіх відэа як пра Віталя Шаталава.